Грамадства

Бацька Малчанава: Я б можа і сам на Плошчу пайшоў бы — відэа

Старэнькія бацькі асуджанага сёння на 1,5 года палітвязня расказваюць пра сына: «У мяне ў секцыі шукалі нібыта скрадзенае жалеза».

Бацькі Аляксандра Малчанава — Валерый Уладзімеравіч і Галіна Андрэеўна — жывуць у Барысаве ў драўлянай хаце. Пасьля прысуду іхняму сыну яны згадзіліся на інтэрвію ў пакоі Аляксандра.

Былы палітзняволены Аляксандр Малчанаў сёння, 9 красавіка, быў асуджаны на паўтара года калоніі строгага рэжыму. Такое рашэнне вынес 9 красавіка Жодзінскі гарадскі суд.

Паводле слоў праваабаронцы Насты Лойкі, Малчанаў абвінавачваўся па ч. 2 арт. 205 Крымінальнага кодэкса (крадзеж, учынены паўторна, або групай асоб, або з пранікненнем у жыллё). Нібыта ён разам з Арцёмам Ігнацікавым выкралі металалом з тэрыторыі жодзінскага кавальскага завода цяжкіх штамповак. «Пасля таго як Малчанава асудзілі паводле падзей 19 снежня 2010 года, ён не можа нікуды ўладкавацца на працу. Яго нікуды не бяруць, нягледзячы на тое што раней ён працаваў на Барысаўскім рамонтна-механічным заводзе, „Гідраўзмацняльніку“ і БАТЭ. Збор металалому — гэта адзіны яго спосаб заработку», — зазначыла Лойка.

Яна таксама распавяла, што Малчанаў сваю віну не прызнаў. «Паводле яго слоў у судзе, тэрыторыя завода не ахоўвалася. Ён лічыць абвінавачанне неабгрунтаваным і несправядлівым. Шмат сведак пацвердзілі, што і раней на тэрыторыі цэха людзі збіралі металалом. І служба аховы нікога не затрымлівала», — сказала Лойка.

У апошнім слове Малчанаў указаў на тое, што следства не даказала, што металічныя адходы з’яўляюцца абсталяваннем прадпрыемства. «Апрача таго, прапаноўваючы пазбавіць мяне волі, дзяржаўны абвінаваўца не ўлічыў, што, калі мне прызначаць пазбаўленне волі, мае непрацаздольныя бацькі застануцца без апекі», — сказаў Малчанаў.

Арцёма Ігнацікава суд прыгаварыў да паўтара года пазбаўлення волі з адтэрміноўкай прыгавору на год.

Як паведаміла Лойка, адвакаты Ігнацікава і Малчанава будуць абскарджваць прыгавор у Мінскім абласным судзе. Маці Малчанава атрымала ад суддзі дазвол на сустрэчу з сынам.

    Малчанаў браў удзел у акцыі супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў 19 снежня 2010 года. Быў затрыманы 6 студзеня 2011 года ў сябе дома ў Барысаве. Абвінавачваўся ва ўдзеле ў масавых беспарадках і ў знявазе дзяржаўных сімвалаў Беларусі.

    2 сакавіка 2011 года суддзя Фрунзенскага суда Мінска Таццяна Чаркас за ўдзел у падзеях 19 снежня 2010 года асудзіла Малчанава на тры гады зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Ён адбываў пакаранне ў калоніі № 15 Магілёва, але 14 верасня 2011 года быў вызвалены згодна з указам Аляксандра Лукашэнкі аб памілаванні.

Каментары

Цяпер чытаюць

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Усе навіны →
Усе навіны

Уначы ў Беларусі было да мінус 25°С1

Блогерка добра зарабляла ў Чэхіі, але з'ехала ў Беларусь адным днём — хаваецца ад ЛГБТ35

Трамп заявіў пра перасячэнне Іранам чырвонай лініі9

У Гомелі адбылося адключэнне халоднай вады

Юрыста, які пайшоў у геймдызайнеры і ствараў «Свет караблёў», пасадзілі за палітыку на тры гады7

Трамп: ЗША атрымаюць Грэнландыю так ці інакш5

«Хамнет» і «Бітва за бітвай» выйгралі «Залаты глобус» 2026 года

Сем фактаў пра Уладзіміра Мулявіна, якому сёння споўнілася б 85 гадоў8

«Новы этап паўстання»: кронпрынц Ірана заклікаў захопліваць дзяржаўныя ўстановы і пасольствы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць