Эканоміка11

Мясніковіч даручыў павялічыць экспарт святлодыёдных свяцільняў

Прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч даручыў павялічыць экспарт святлодыёдных свяцільняў. Паводле інфармацыі прэс-службы ўрада, такое даручэнне ён даў 2 мая падчас наведвання РУП «ЦКБ» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, дзе абмеркаваў пытанні вытворчасці і рэалізацыі святлодыёдных свяцільняў.

Айчынныя святлодыёдныя свяцільні для жыллёва-камунальнай гаспадаркі ўжо пастаўляюцца ў Расію, ва Украіну, у Азербайджан, Казахстан, Германію. Мясніковіч нагадаў, што Еўракамісія распрацоўвае для Еўрасаюза шырокамаштабны інвестыцыйны план, згодна з якім інвестрэсурсы плануецца ўкладваць у развіццё аднаўляных крыніц энергіі і перадавыя тэхналогіі. У такой сітуацыі попыт на інавацыйную прадукцыю, у тым ліку энергазберагальныя святлодыёдныя свяцільні, будзе ўзрастаць. «Неабходна актывізаваць экспартныя пастаўкі не толькі ў Азербайджан, Казахстан, якія мы адкрылі для сябе, але і ў Еўропу», — лічыць прэм’ер-міністр.

Кіраўнік урада даў даручэнне ацаніць перспектывы інтэграцыі з расійскімі партнёрамі. У РФ плануецца стварэнне ўласных буйных магутнасцяў па выпуску святлодыёднай прадукцыі. Зыходзячы з гэтага, трэба «выкарыстоўваць магчымасць стварэння сумесных прадпрыемстваў, каб з канкурэнтаў станавіцца партнёрамі».

Спецыялісты падрыхтуюць прапановы аб тым, як больш актыўна выкарыстоўваць святлодыёдныя свяцільні ў Беларусі. «Што да ўнутранага рынку, ён дастаткова складаны ў сувязі з тым, што для насельніцтва і камунальнай гаспадаркі ідуць вялікія дзярждатацыі, і ў гэтым плане энергазберагальныя тэхналогіі ўкараняюцца вяла, — адзначыў прэм’ер-міністр. — Але гэтым трэба займацца».

Кіраўнік урада даручыў Мінбудархітэктуры закладваць у новыя будаўнічыя нормы і правілы, а таксама тыпавыя рашэнні прымяненне святлодыёдных свяцільняў.

Беларускія вучоныя супрацоўнічаюць з кампаніяй «Філіпс», расійскімі, украінскімі і іншымі партнёрамі. Асноўная задача Цэнтра святлодыёдных і оптаэлектронных тэхналогій НАНБ, створанага на базе «ЦКБ», — разгарнуць вытворчасць энергаэфектыўнай святлодыёднай тэхнікі. 65% плануецца экспартаваць, 35% — пастаўляць на ўнутраны рынак. Запланавана прыкметна пашырыць наменклатуру прадукцыі: выпускаць свяцільні не толькі для жыллёва-камунальнай гаспадаркі, але і для чыгуначнага транспарту, аўтадарожнага сектара, гандлёва-лагістычных цэнтраў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды12

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды

Усе навіны →
Усе навіны

У Херсон прыехала Анджаліна Джалі ФОТЫ6

Модная мінская кавярня «Маркс» трапіла ў скандал: адтуль папрасілі сысці жанчыну, якая малявала. Але ўсё не так адназначна27

Новыя стаўкі адзінага падатку для ІП і важныя змены для таксістаў і будаўнікоў5

Літва папросіць Лукашэнку вярнуць грузавікі, якія захраслі ў Беларусі, але мяжу не адкрые15

«Ці вартыя прынцыпы страчаных гадоў жыцця?» Наталля Дуліна — пра калонію, высылку і жыццё пасля гэтага3

У маладзёжным мікрараёне Гродна здалі дарогу пасля рэканструкцыі

У Судане паўстанцы збілі расійскі ваенна-транспартны Іл-761

«Ён не збег, а паімчаў да мяне ў раддом». Суд вынес суровае пакаранне ў справе смяротнага ДТЗ у цэнтры Мінска3

Спікер Сейма Літвы спадзяецца, што мяжу з Беларуссю адкрыюць у канцы месяца11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды12

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць