Здарэнні99

Калінкавіцкі РАУС: Пры затрыманні шыі нікому не зламалі

Але там не адмаўляюць факта выкарыстання фізічнай сілы.

У інтэрнэце з’явілася відэа затрымання ў Калінкавічах 1 мая міліцыянтамі маладога чалавека. У двух кароткіх роліках нічога незразумела акрамя таго, што два чалавекі ў форме скруцілі трэцяга, прыціснуўшы яго да зямлі. Усё гэта суправаджалася мацюкамі з боку відавочцаў як на адрас міліцыянтаў, так і затрыманага.

У подпісе да відэа ж гаворыцца, што супрацоўнікі міліцыі маладому чалавеку нібыта зламалі шыю і ён цяпер самастойна не можа дыхаць.

Многія сайты паспяшалі пераставіць гэтую інфармацыю.

У Калінкавіцкім РАУСе пракаментавалі сітуацыю.

Па словах намесніка начальніка па ідэалагічнай працы і кадравым забеспячэнні Марыны Піліпец, 1 мая ў гарадскім парку адбылася бойка ў кампаніі маладых людзей.

Супрацоўнікі міліцыі ўзяліся разняць іх. Была выкарыстана фізічная сіла. Піліпец адзначыла, што, калі чалавек, які фігуруе на відэа, звярнуўся ў бальніцу, падстаў для яго шпіталізацыі не было — цяжкіх пашкоджанняў не атрымаў. Разам з тым, ён быў п’яны.

Следчым камітэтам па гэтым факце праводзіцца праверка.

Таксама вырашаецца пытанне з завядзеннем крымінальнай справы на жыхара раённага цэнтра за супраціў міліцыянтам.

У той жа час, адзін з жыхароў Калінкавіч паведаміў нам пра зламаны нос у маладога чалавека, страсенне мозга і неабходнасць правядзення аперацыі.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Адстаўны падпалкоўнік міліцыі адсудзіў кватэру ў сваёй дачкі. Гучная сямейная гісторыя з Брэста1

Адстаўны падпалкоўнік міліцыі адсудзіў кватэру ў сваёй дачкі. Гучная сямейная гісторыя з Брэста

Усе навіны →
Усе навіны

Апытанне: 46% жыхароў Польшчы адчуваюць непрыязь да беларусаў40

Каліноўцы выпусцілі фільм з сапраўднымі кадрамі падрыхтоўкі да штурму7

Чалавек, які страляў у намесніка начальніка ГРУ ў Маскве, прыкінуўся дастаўшчыкам ежы11

З панядзелка зноў чакаюцца моцныя маразы

«Тэмпература была плюс 15 градусаў». Пад Віцебскам дзеці вучыліся ў халодных класах

Дзе беларусам глядзець Алімпіяду, бо не ўсё так добра4

Звольнілі начальніка магілёўскай турмы №41

Маладзечанец Дзмітрый Асанаў абараніў свой чэмпіёнскі тытул

Джэй Дзі Вэнс прыляцеў на Алімпіяду ў Мілан з флотам з 14 самалётаў і картэжам з 100 аўтамабіляў11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адстаўны падпалкоўнік міліцыі адсудзіў кватэру ў сваёй дачкі. Гучная сямейная гісторыя з Брэста1

Адстаўны падпалкоўнік міліцыі адсудзіў кватэру ў сваёй дачкі. Гучная сямейная гісторыя з Брэста

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць