Свет22

Ромні назваў ганебнымі паводзіны Белага дома ў сітуацыі з кітайскім дысідэнтам

Меркаваны супернік Барака Абамы на выбарах прэзідэнта ЗША Міт Ромні назваў ганебнымі паводзіны Белага дома ў сітуацыі са сляпым кітайскім дысідэнтам Чэнем Гуанчэнам,

які ў інтэрв’ю шэрагу СМІ заявіў, што амерыканскае пасольства ў Пекіне фактычна вымусіла яго пакінуць будынак дыпламатычнага прадстаўніцтва, дзе ён хаваўся пасля ўцёкаў.

«Калі гэтыя паведамленні — праўда, то гэта змрочны дзень для свабоды. Гэта ганебны дзень для адміністрацыі Абамы», — цытуе Reuters экс-губернатара Масачусэтса.

У чацвер Чэнь Гуанчэн, які знаходзіцца ў адной з пекінскіх бальніц, датэлефанаваўся на слуханні ў кангрэсе ЗША і заявіў, што баіцца за жыццё сваіх сваякоў.

«Я расчараваны работнікамі амерыканскага пасольства, — заявіў дысідэнт у інтэрв’ю тэлекампаніі CNN. — Яны давалі мне зразумець, што трэба пакінуць будынак прадстаўніцтва. Абяцалі быць са мной у бальніцы, але хутка зніклі».

Каментары2

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?9

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?

Усе навіны →
Усе навіны

Калеснікава адказала, ці праўда, што яна схуднела да 45 кг у калоніі12

Маразы адступяць у чацвер

Севярынец звярнуўся да Калеснікавай: Маша, ты наша!22

Наўседа: Я буду сярод тых, хто найбольш жорстка патрабуе падаўжэння санкцый ЕС супраць Беларусі7

Міліцыя знайшла нечаканую нагоду аштрафаваць мінчука за ролік у сацсетках8

Ініцыятыва «Будзьма беларусамі!» прызнаная «экстрэмісцкім фармаваннем»6

Найхаладней гэтай ноччу было на Палессі, але мінімум не пабіты

У Мінсувязі патлумачылі, чаму так і не адмянілі роўмінг з Расіяй3

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?9

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць