19 сакавіка Артура Фінкевіча не пусьцілі на працу і загадалі пісьмова адзначацца кожную гадзіну ў дзяжурнага. Тыя ж самыя праблемы напаткалi i Паўла Севярынца.
У Магiлёве 19 сакавiка ад самай ранiцы палiтвязьня Артура Фiнькевiча адмiнiстрацыя Папраўчай установы № 43 па Магiлёускай вобласьцi ня выпусьцiла на працу.
На працягу ўсяго дня Фінькевічу трэба пiсьмова адзначацца кожную гадзiну ў дзяжурнага. Яго кантакты зь iншымi вязьнямi зведзеныя да мiнiмуму. Самога Фінькевіча такія паводзiны адмiнiстрацыi шакавалі i ён запатрабаваў тлумачэньняў — дзяжурны мiлiцыянт адказаў яму паўнамёкамi, маўляў, сам ведаеш, што сёньня за дата.
Высьветлiлася, у гадавiну прэзыдэнцкiх выбараў тыя ж самыя праблемы напаткалi i Паўла Севярынца ў Малым Сiтне.
Фiнькевiч цяпер ня мае магчымасьцi размаўляць i па мабiльным тэлефоне. Такi рэжым утрыманьня ў Магiлёўскай спэцкамэндатуры праўдападобна пратрымаецца да канца тыдня.
Цяпер чытаюць
Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»
Каментары