Грамадства77

Нацболы павесілі ва Уруччы пудзіла «пярэваратня ў пагонах» + фота

Так актывісты правялі 14 мая акцыю «Прышчэпка ад шаленства».

Актывісты аргкамітэта па стварэнні нацыянал-бальшавіцкай партыі Беларусі правялі 14 мая акцыю «Прышчэпка ад шаленства». Пра гэта БелаПАН паведаміў лідар аргкамітэта па стварэнні НБП Яўген Контуш.

Паводле яго слоў, акцыя прайшла ў мінскім мікрараёне Уручча-2, у скверы, дзе плануецца будаўніцтва трох дамоў для супрацоўнікаў міліцыі.

Падчас акцыі яе ўдзельнікі павесілі на адным з уцалелых дрэў (большая частка якіх была высечана, нягледзячы на пратэсты мясцовых жыхароў) сімвалічнае чучала «пярэваратня ў пагонах».

Падчас акцыі мясцовым жыхарам былі раздадзены ўлёткі пад назвай «Прышчэпка ад шаленства».

«Кожны супрацоўнік органаў унутраных спраў і ваеннаслужачы унутраных войскаў павінен цвёрда ведаць, што ён з’яўляецца прадстаўніком дзяржаўных органаў і па яго дзеяннях народ мяркуе пра ўладу ў цэлым. Усё гэта прадвызначае тыя высокія патрабаванні, якія выстаўляюцца сёння да супрацоўнікаў органаў правапарадку. Крыштальная сумленнасць, высокая культура, няўхільнае выкананне патрабаванняў закона ў спалучэнні з добрасумленным выкананнем свайго службовага абавязку, мужнасцю і рашучасцю ў барацьбе са злачыннасцю павінны стаць абавязковымі якасцямі кожнага супрацоўніка органаў унутраных спраў і ваеннаслужачага ўнутраных войскаў МУС Рэспублікі Беларусь. Забеспячэнне менавіта такога падыходу да службы выклікае ўдзячнасць людзей, стварае атмасферу павагі і даверу да органаў унутраных спраў, павышае іх аўтарытэт у насельніцтва», — гаворыцца ў звароце.

Контуш падкрэсліў, што гэта вытрымкі з загада МУС Беларусі № 1 «Аб ветлівым і ўважлівым стаўленні супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і ваеннаслужачых унутраных войскаў да грамадзян».

У аргкамітэце па стварэнні НБП мяркуюць, што ў сапраўднасці гэты загад не выконваецца. «Наадварот, усе прадстаўнікі ўлады, асабліва людзі ў форме, набылі дурную славу. Невысокія маральна-дзелавыя якасці, інтэлектуальны ўзровень і культура зносінаў як радавых, так і афіцэраў міліцыі ўжо сталі хадзячай назвай.

І, на жаль, гэты непрыемны арэол узнік не на пустым месцы. Зняважлівае стаўленне грамадзян да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў заснаваны на канкрэтных прыкладах.
Брутальны разгон дэманстрантаў у дзень прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года, са збіваннем да крыві ўсіх, хто трапляўся пад руку, незалежна ад пола і ўзросту; масавыя затрыманні пратэстуючых падчас летніх маўклівых акцый 2011 года, калі невядомыя людзі ў спартыўных касцюмах хапалі выпадковых прахожых і сілай закідвалі іх у аўтамабілі без апазнавальных знакаў; захоп анархістаў і сацыяльных актывістаў падчас дабрачыннага канцэрта. Апафеозам гэтых беззаконняў стала высечка дрэў, пасаджаных жыхарамі мікрараёне Уручча-2, на зялёнай тэрыторыі, якую гарадскія ўлады плануюць аддаць пад будоўлю дамоў для супрацоўнікаў палка міліцыі спецыяльнага прызначэння. У гэтым выпадку амапаўцы расштурхоўвалі і брудна аблайвалі жанчын і старых ужо не па загадзе, а па закліку сэрца, дзеля сваіх матэрыяльных інтарэсаў», — сказаў Контуш.

Каментары7

Цяпер чытаюць

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Усе навіны →
Усе навіны

Уначы ў Беларусі было да мінус 25°С1

Блогерка добра зарабляла ў Чэхіі, але з'ехала ў Беларусь адным днём — хаваецца ад ЛГБТ35

Трамп заявіў пра перасячэнне Іранам чырвонай лініі9

У Гомелі адбылося адключэнне халоднай вады

Юрыста, які пайшоў у геймдызайнеры і ствараў «Свет караблёў», пасадзілі за палітыку на тры гады7

Трамп: ЗША атрымаюць Грэнландыю так ці інакш5

«Хамнет» і «Бітва за бітвай» выйгралі «Залаты глобус» 2026 года

Сем фактаў пра Уладзіміра Мулявіна, якому сёння споўнілася б 85 гадоў8

«Новы этап паўстання»: кронпрынц Ірана заклікаў захопліваць дзяржаўныя ўстановы і пасольствы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць