Грамадства8585

Рада Нацыянальнага Адраджэння выступіць з мемарандумам

Лічба сяброў аргкамітэта не разгалошваецца.

Аргкамітэт рады нацыянальнага адраджэння Беларусі, з якога ў перспектыве можа быць сфармаваны ценявы ўрад, фактычна створаны,
паведаміў старшыня аргкамітэта, былы камандзір 5-й асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння палкоўнік Уладзімір Барадач.

Паводле яго слоў, пасяджэнні аргкамітэта ўжо прайшлі ў Расіі, Украіне, Польшчы і Літве. У іх удзельнічалі 28 беларускіх эмігрантаў (былыя супрацоўнікі сілавых структур Беларусі, грамадскіх арганізацый і палітычных партый) і некалькі дзясяткаў актывістаў апазіцыі, якія пражываюць у Беларусі. Намеснікам старшыні аргкамітэта з’яўляецца былы маёр КДБ Ануфрый Рамановіч.

«Мы ўжо практычна падрыхтавалі мемарандум аргкамітэта, які павінен быць распаўсюджаны на гэтым тыдні. У ім будуць адлюстраваны нашы палітычныя, эканамічныя і сацыяльныя мэты і задачы, бачанне незалежнага беларускага грамадства, шляхі барацьбы з дыктатурай», — паведаміў Барадач.

Ён мяркуе, што мемарандум здыме ўсе здагадкі вакол ідэі стварэння аргкамітэта. Гаворкі пра стварэнне ценявога ўрада і яго прызнанне за мяжой цяпер не ідзе, падкрэсліў былы камандзір брыгады спецназа. «З’яўленне такога ўрада было б выгадна адразу пасля прэзідэнцкіх выбараў, калі б у яго ўвайшлі апазіцыйныя кандыдаты ў прэзідэнты. Яны маглі б паспрабаваць вырашыць праблемы апазіцыі, аб’яднаць яе. Аднак час паказаў, што яны не гатовыя да рэальнай барацьбе з рэжымам, яны вырашылі сужэнцаваць з ім «, — сказаў Барадач.

Каментары85

Цяпер чытаюць

Бацька са Слуцка папрасіў дзяржаву забраць яго дзяцей дзеля аднаўлення маральных сіл1

Бацька са Слуцка папрасіў дзяржаву забраць яго дзяцей дзеля аднаўлення маральных сіл

Усе навіны →
Усе навіны

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце8

Тром мінчанкам далі па 8‑9 гадоў па справе дваровых чатаў7

Трамп абвінаваціў Зяленскага ў піяры: Украіна нічога не зрабіла на Блізкім Усходзе11

Tesla выводзіць на рынак свой рэвалюцыйны электрычны грузавік Semi. Асабліва здзіўляе кабіна

«Гнюсь пануе над краем». Уладзімір Някляеў прысвяціў верш Кацярыне Андрэевай3

Бензавоз узарваўся ў выніку ДТЗ у Растоўскай вобласці Расіі. Ёсць загінулыя2

Кашалёк з сюрпрызамі. Ці зможа X Ілана Маска стаць супердадаткам для ўсяго?5

Офіс Ціханоўскай чакае пацвярджэння ўкраінскага боку наконт візіту ў Кіеў на наступным тыдні1

Капітан зборнай Марока адмовіўся ад трафею Кубка Афрыкі паcля парады маці2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бацька са Слуцка папрасіў дзяржаву забраць яго дзяцей дзеля аднаўлення маральных сіл1

Бацька са Слуцка папрасіў дзяржаву забраць яго дзяцей дзеля аднаўлення маральных сіл

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць