Грамадства

У Беларусь прылятае прэзідэнт Башкартастана

Дэлегацыя Рэспублікі Башкартастан Расійскай Федэрацыі на чале з прэзідэнтам Рустэмам Хамітавым 14–15 чэрвеня наведае з візітам Беларусь.

Як паведамляе прэс-служба беларускага знешнепалітычнага ведамства, запланаваныя сустрэчы башкартастанскай дэлегацыі ў Адміністрацыі прэзідэнта і Савеце міністраў Беларусі.

Праграмай візіту прадугледжана наведванне ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Белкамунмаш», навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі, Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, а таксама правядзенне кантактна-кааперацыйнай біржы прадстаўнікоў беларускіх і башкартастанскіх дзелавых колаў.

Дэлегацыя наведае таксама Брэсцкую вобласць для азнаямлення з работай сельскагаспадарчых прадпрыемстваў беларускага рэгіёну (КУСП «Саўгас «Брэсцкі», СВК «Чарнаўчыцы», ААТ «Белавежскі»), азнаёміцца з работай і вопытам развіцця турыстычнай сферы ў Дзяржаўнай прыродаахоўнай установе «Нацыянальны парк «Белавежская пушча».

    Паводле інфармацыі прэс-службы МЗС, у 2011 годзе тавараабарот з Башкартастанам склаў 1.445,7 млн. долараў і ў параўнанні з 2010 годам павялічыўся ў 2,2 разу, экспарт — 162,0 млн. долараў, павялічыўся на 27,3%, імпарт — 1.283,7 млн. долараў, павялічыўся ў 2,5 разу. Сальда адмоўнае — 1.121,7 млн. долараў.

    У студзені-сакавіку 2012 года тавараабарот склаў 417,5 млн. долараў і ў параўнанні з адпаведным перыядам 2011 года павялічыўся ў два разы, экспарт склаў 33,9 млн. долараў і павялічыўся на 11,0%, імпарт склаў 383,6 млн. долараў і павялічыўся ў 2,1 разу. Сальда адмоўнае — 349,7 млн. долараў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускім мужчынам за вялікія грошы прапаноўваюць пратэсціраваць на сабе прэпарат для лячэння раку малочнай залозы6

21‑гадовы кіроўца выскачыў на чырвонае святло на Незалежнасці2

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення5

У чатырох абласцях Беларусі выраслі цэны на праезд грамадскім транспартам

Дзевяцігадовы хлопчык у Мінску аддаў 17‑гадоваму кур'еру сейф з грашыма бацькоў1

Трамп пачаў перамовы з Іранам пад ціскам саюзнікаў7

«Звычайна ўжо раніцай 60 чалавек было». У Мінску збіраецца вялікая чарга па бярозавы сок4

Кім Чэн Ын назваў «самую варожую дзяржаву»4

Даследчыкі выявілі правіла, якое кіруе модай ужо сто пяцьдзясят гадоў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць