Спорт11

Алімпійская футбольная зборная Беларусі згуляе з японцамі

Сустрэча адбудзецца 18 ліпеня, перад Алімпіядай.

Алімпійская футбольная зборная Беларусі правядзе таварыскі матч з алімпійскай камандай Японіі, паведамляе прэс-служба Беларускай федэрацыі футбола.

11 ліпеня каманда адправіцца ў Вялікабрытанію для падрыхтоўкі да Алімпіяды. Сустрэча з японцамі запланавана на 18 ліпеня.

У канцы мая беларуская алімпійская зборная брала ўдзел у турніры ў французскім Тулоне. Прайграўшы французам (1:3) і мексіканцам (1:2), згуляўшы ўнічыю з Марока (0:0), яна заняла апошняе месца ў групе і не выйшла ў паўфінал.

На паездку на Алімпіяду прэтэндуюць наступныя футбалісты:

варатары — Аляксандр Гутар (1989 год нараджэння), Андрэй Шчарбакоў (1991), Арцём Сарока (1992) (усе — БАТЭ, Барысаў), Уладзімір Пяцігорац (1990; «Гарадзея»), Філіп Вайцяховіч (1990; «Фрэй Табі», Швецыя);

абаронцы — Аляксей Казлоў, Юрый Рыжко (абодва — 1989; «Тарпеда-БелАЗ», Жодзіна), Максім Вітус (1989; «Нёман», Гродна), Ігар Кузьмянок (1990; «Гомель»), Дзяніс Палякоў (1991), Ягор Філіпенка (1988) (абодва — БАТЭ), Арцём Рахманаў (1990; «Мінск»), Віталь Гайдучык (1989; «Брэст»), Аляксей Гаўрыловіч (1990; «Нафтан», Наваполацк), Сяргей Паліцевіч (1990), Алег Вераціла (1988) (абодва — «Дынама»);

паўабаронцы — Дзмітрый Бага (1990), Рэнан Брэсан (1988) (абодва — БАТЭ), Ілья Алексіевіч (1991; «Гомель»), Юрый Кендыш, Арцём Салавей (абодва — 1990; «Тарпеда-БелАЗ»), Аляксандр Перапечка (1989; «Белшына»), Станіслаў Драгун (1988) («Дынама»), Міхаіл Гардзяйчук (1989; «Белшына»), Павел Няхайчык (1988; «Дынама», Масква, Расія), Міхаіл Сівакоў (1988; «Зултэ-Варэгем», Бельгія);

нападнікі — Ягор Зубовіч (1989; «Нафтан»), Андрэй Варанкоў (1989; «Нёман»), Уладзімір Юрчанка (1989; «Тарпеда-БелАЗ»), Максім Скавыш (1989; «Белшына»), Уладзімір Хвашчынскі (1990; «Брэст»), Павел Савіцкі (1994; «Нёман»), Сяргей Карніленка (1983; «Крылы Саветаў», Самара, Расія), Віталь Радзівонаў (1983, БАТЭ), Віталь Кібук (1989; «Дынама»).

Канчатковую заяўку на Алімпіяду беларуская федэрацыя павінна падаць у ФІФА да 9 ліпеня. У выніковы ростар будзе уключана 18 гульцоў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Ішла закрываць бальнічны». Бацька пра памерлую ў бальніцы ў Ельску 14-гадовую дачку

«Ішла закрываць бальнічны». Бацька пра памерлую ў бальніцы ў Ельску 14-гадовую дачку

Усе навіны →
Усе навіны

У галаве скульптуры «Радзіма-маці кліча!» ў Валгаградзе знайшлі труп рэктара Акадэміі фізвыхавання10

Пасла Беларусі ў Грузіі Анатоля Ліса звольнілі пасля таго, як яго сын быў абвешчаны «экстрэмістам»1

Лукашэнка зноў заявіў пра патрэбу запрашэння працоўных мігрантаў10

Наталля Пяткевіч стала віцэ-прэм'ерам, а Каранік узначаліў Акадэмію навук19

Кавалеўскі прапануе здымаць санкцыі дзеля вызвалення палітвязняў7

На праспекце Незалежнасці каля ЦУМа нахабны таксіст паехаў напярэймы патоку

Еўрапарламент прагаласаваў за павышэнне мытаў на ўгнаенні з Беларусі і Расіі4

Памёр Сяргей Міцкевіч — унук Якуба Коласа і Янкі Маўра

14-гадовая школьніца памерла ў бальніцы ў Ельску5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ішла закрываць бальнічны». Бацька пра памерлую ў бальніцы ў Ельску 14-гадовую дачку

«Ішла закрываць бальнічны». Бацька пра памерлую ў бальніцы ў Ельску 14-гадовую дачку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць