Грамадства

Беларуска-амерыканскі фестываль у Саўт-Рыверы

Пройдзе 4 жніўня.

Як і папярэднімі гадамі, сёлета ў горадзе Саўт-Рыверы (Нью-Джэрсі, ЗША) у невялікім парку пры Беларуска-Амерыканскім Цэнтры і царкве св. Еўфрасінні Полацкай адбудзецца ў суботу 4-га жніўня гадавы фэстываль.

У праграме: беларускія народныя танцы, песні, музыка, латарэя, нацыянальныя стравы.

Асаблівасцю сёлетняга святкавання будуць беларускамоўныя школьнікі з Беластока з канцэртнай праграмай.

На фэстываль ўсе запрошаныя, уступ вольны. Пачатак каля 11-й гадзіны.

Фотарэпартаж з фестываля ў 2011 г.

***

    Саўт-Рывер -- горад у цэнтральнай частцы штата Нью-Джэрсі. Беларусы сталі перасяляцца сюды ў канцы ХІХ ст., гнаныя эканамічным крызісам з Расійскай імперыі. У пачатку ХХ ст. славянскія выхадцы з Беларусі складалі ў Саўт-Рыверы да траціны насельніцтва, засяліўшы пераважна паўднёвую частку горада. Менавіта эмігранты з ваколіц Маладзечна і Вілейкі пабудавалі ў С-Р. царкву святых Пятра і Паўла, тады ў юрысдыкцыі РПЦ.

    Збеларусізаваўся Саўт-Рывер у пачатку 1950-х з перасяленнем у яго некалькіх дзясяткаў беларускіх эмігрантаў з лагероў для перамешчаных асоб у Нямеччыне. Беларусы заснавалі прыход св. Ефрасінні Полацкай у юрысдыкцыі канстанцінопальскага патрыярхата, збудавалі царкву, Беларуска-амерыканскі грамадскі цэнтр. У Саўт-Рыверы дзейнічалі, і дзейнічаюць зараз, некалькі грамадскіх і сацыяльных арганізацый, выдаваліся газеты і часопісы, часопіс «Беларуская думка» -- не блытаць з гігінскім! -- выдаецца і па сёння. У рысе горада знаходзяцца асобныя беларускія могілкі.

    Актыўнае беларускае жыццё працягваецца ў гарадку і па сёння. Так, 25 сакавіка 2012 г. у Саўт-Рыверы адзначылі Дзень Волі, узняццем нацыянальнага сцяга каля будынка гарадскога музея.

Каментары

Цяпер чытаюць

Калеснікава: Лукашэнка можа пайсці на спыненне рэпрэсій дзеля будучыні і «з нейкай мудрасці»17

Калеснікава: Лукашэнка можа пайсці на спыненне рэпрэсій дзеля будучыні і «з нейкай мудрасці»

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: Прэм'ер Індыі пагадзіўся больш не купляць расійскай нафты4

За рулём дыпламатычнай машыны, якая сутыкнулася з паліцэйскім аўто ў Беластоку, быў консул Беларусі ў Аўстрыі2

У Мінску жанчына выкінула з дзявятага паверха чыхуахуа свайго каханка7

Пракрамлёўскія эканамісты аб'явілі пра пачатак банкаўскага крызісу ў Расіі9

Завяшчаў Карыне Шуляк 50 мільёнаў, а яе бацька лётаў з ім на верталёце за месяц да арышту. Што яшчэ стала вядома з файлаў Эпштэйна9

У Іспаніі хірургі ўпершыню перасадзілі твар ад донара, які памёр у выніку эўтаназіі3

Лукашэнка паабяцаў дапамагчы прэзідэнту Бразіліі з пераабраннем. Хай той толькі папросіць12

Былога намесніка старшыні БНФ Анатоля Фёдарава разбіў інсульт проста падчас стрыму Пятрухіна3

Netflix паказаў тызер мультсерыяла па матывах «Вельмі дзіўных спраў»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калеснікава: Лукашэнка можа пайсці на спыненне рэпрэсій дзеля будучыні і «з нейкай мудрасці»17

Калеснікава: Лукашэнка можа пайсці на спыненне рэпрэсій дзеля будучыні і «з нейкай мудрасці»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць