У склад холдынгу ўвайшло 14 юрыдычных асоб: ААТ «Амкадор», ААТ «Амкадор-Белвар», ААТ «Амкадор-Дзяржынск», ААТ «Амкадор-Унімод», ЗАТ «Амкадор-Літ», ЗАТ «Амкадор-Пінск», ЗАТ «Амкадор-Спецсервіс», ЗАТ «Амкадор-Унікаб», ЗАТ «Амкадор-Шклоў», ТАА «Амкадор-Можа», УП «Амкадор-Гандаль», прыватнае прадпрыемства «Амкадор-Лагойск», ТАА «Амкадор-Бранск» (Расійская Федэрацыя), ТАА «Амкадор-Астана» (Рэспубліка Казахстан).
29 чэрвеня адбыўся пазачарговы агульны сход акцыянераў таварыства, на якім было прынята рашэнне аб перайменаванні адкрытага акцыянернага таварыства «Амкадор» у адкрытае акцыянернае таварыства «Амкадор» — кіруючая кампанія холдынгу».
16 ліпеня ў Адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў унесены запіс аб дзяржаўнай рэгістрацыі ААТ «Амкадор» — кіруючая кампанія холдынгу». У Мінскім гарадскім выканаўчым камітэце зарэгістраваны статут таварыства ў новай рэдакцыі.
Холдынг «Амкадор» з'яўляецца адным з найбуйнейшых вытворцаў дарожна-будаўнічай, камунальнай, снегаўборачнай, лясной, сельскагаспадарчай і іншай спецыяльнай тэхнікі ў СНД і Еўропе. Вырабляе больш як 80 мадэляў і мадыфікацый машын.
Каментары