Улада77

Канчаткова: Мілінкевіч не зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты

ЦВК зняў прэтэнзіі па яго дэкларацыях, але пацвердзіў, што подпісы — несапраўдныя.

ЦВК зняў прэтэнзіі па яго дэкларацыі і па папярэджаннях ініцыятыўнай групе, але пацвердзіў, што 26,5% ад агульнай колькасці правераных подпісаў — несапраўдныя.

Аляксандра Мілінкевіча на разглядзе скаргі ў Цэнтравыбаркаме прадстаўляў сябра яго ініцыятыўнай групы Юрый Меляшкевіч. У сваім выступе ён падкрэсліў, што лічыць адмову ў рэгістрацыі Мілінкевіча кандыдатам у дэпутаты палітычна матываванай.

«Наконт подпісаў, сабраных некарэктна, хачу сказаць: лічбы, якія падаюцца ў рашэнні акруговай камісіі, абсалютна нелагічныя. Усе факты, якія, быццам бы, выказваюцца, не пацвярджаюцца сканамі падпісных аркушаў, якімі мы маем,
― заявіў Меляшкевіч. ― Зямля, пазначаная ў рашэнні акруговай камісіі, як незадэклараваная Аляксандрам Мілінкевічам, не належыць яму, а ўсяго толькі знаходзіцца ў пажыццёвым валоданні. Зямля гэтая з’яўляецца ўласнасцю Рэспублікі Беларусь».

Ініцыятыўная група Мілінкевіча падала ў акруговую камісію 2452 подпісы. Эксперт ЦВК заявіла, што 66 з іх не падлягаюць уліку, бо ў адным з падпісных аркушаў адсутнічае ўказанне на асобу, за якую збіраюцца подпісы, а 51 -пастаўленыя грамадзянамі, якія не пражываюць на тэрыторыі Уручскай выбарчай акругі № 109. Засталося 2386 подпісаў — удвая больш, чым трэба.

Але 53 з 200 подпісаў, абраных для першай праверкі, на розных падставах прызнаныя несапраўднымі.

Гэта 26,5% ад правераных подпісаў, хаця для таго, каб зняць прэтэндэнта з выбарчай кампаніі, дастаткова 15%. Дадатковая праверка выявіла яшчэ 45 несапраўдных подпісаў. Прычым 12 з гэтых подпісаў былі на адным аркушы, які сябры ініцыятыўнай групы Мілінкевіча забылі заверыць.

Сябра ЦВК з правам дарадчага голасу Ігар Лялькоў лічыць не вартымі даверу вынікі крыміналістычнай экспертызы, пры дапамозе якой акруговая камісія даказвае несапраўднасць подпісаў, пададзеных Мілінкевічам.

Мікалай Лазавік часткова падтрымлівае Лялькова. Ён прапануе зняць з Мілінкевіча прэтэнзіі па памылках у дэкларацыі і па папярэджаннях яго ініцыятыўнай групе, але ўсё ж не рэгістраваць яго праз вялікую колькасць несапраўдных подпісаў.

ЦВК галасуе і адмаўляе Аляксандра Мілінкевічу ў задавальненні скаргі. Ён не зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты.

Чытаць далей: http://euroradio.fm/report/alyaksandr-milinkevich-ne-zaregistravany-kandydatam-u-deputaty-116639

Каментары7

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы поўны спіс 18 фігурантаў «малочнай справы», падзельнікаў міністра Брыло і братоў Скітавых7

Стаў вядомы поўны спіс 18 фігурантаў «малочнай справы», падзельнікаў міністра Брыло і братоў Скітавых

Усе навіны →
Усе навіны

У шатландскім лесе «афрыканскае племя» стварыла ўласнае каралеўства3

Беларуска атрымала польскую візу, але не пачала па ёй ездзіць да закрыцця мяжы. Ці пусцяць яе цяпер у ЕС?

Джо Байдэн пасля заканчэння прэзідэнцтва перажывае фінансавыя праблемы12

Літоўскія ўлады адмаўляюць, што баявы дрон, які ўпаў у Літве, запусцілі з Беларусі1

17-гадовая беларуска, затрыманая за запуск дрона ў Варшаве, прыехала ў Польшчу ўсяго некалькі дзён таму15

Баявы дрон, які ў канцы ліпеня праляцеў над Вільняй, запускаўся з Беларусі?1

Саша Раманава набыла дом у Ірландыі за 370 тысяч еўра24

«Беларусы — карыслівыя, неспагадлівыя, сабе наўме. А вось, мы і такія»

Кіраўнік Генштаба Польшчы: Беларусь хавае забойцу нашага вайскоўца. Рана ці позна ён паўстане перад судом5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы поўны спіс 18 фігурантаў «малочнай справы», падзельнікаў міністра Брыло і братоў Скітавых7

Стаў вядомы поўны спіс 18 фігурантаў «малочнай справы», падзельнікаў міністра Брыло і братоў Скітавых

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць