Грамадства66

У віцебскім следчым ізалятары за Дашкевічам устанавілі кругласутачнае назіранне

Ён сядзіць у адзіночнай камеры і чуе па гучнай сувязі па радыё: «Дашкевіч, не рабі гэтага».

У віцебскім следчым ізалятары № 2 за лідарам міжнароднай арганізацыі «Малады фронт» (Чэхія) Дзмітрыем Дашкевічам устанавілі кругласутачнае назіранне. Пра гэта паведаміла намеснік старшыні арганізацыі Анастасія Палажанка.

Паводле яе слоў, 5

верасня яна разам з адвакатам Дашкевіча наведала СІЗА № 2. «Мяне да Дашкевіча, вядома, не пусцілі, з ім сустракаўся яго адвакат», — адзначыла Палажанка.

«Я ведаю, што ён знаходзіцца там пад стопрацэнтным назіраненнем круглыя суткі. Ён сядзіць у адзіночнай камеры, і калі ён робіць штосьці не тое з пункту гледжання тых, хто яго ахоўвае, то яму па гучнай сувязі па радыё кажуць: «Дашкевіч, не рабі гэтага», — паведаміла Палажанка.

«Са слоў адваката, для яго гэты этап, дзякуй Богу, прайшоў не так кепска, як мінулы.

Мінулы этап у Віцебск быў жудасны: звязаны са многімі правакацыямі, з выкарыстаннем розных брудных прыёмаў, таму мы вельмі за Дашкевіча непакоіліся», —
сказала Палажанка.

Яна паведаміла, што Дашкевіч выглядае бадзёра і паводзіць сябе весела.

«Адзінае, што кепска, — гэта невядомасць. Нам не даюць ніякай інфармацыі аб тым, колькі Дашкевіч будзе знаходзіцца ў віцебскім СІЗА, калі і куды потым ён будзе пераведзены», — заявіла Палажанка.

* * *

28 жніўня Глыбоцкі раённы суд на закрытым выязным пасяджэнні ў калоніі № 13 райцэнтра прызнаў Дашкевіча вінаватым у «злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы» (ч. 1 арт. 411 Крымінальнага кодэкса) і прыгаварыў яго да года пазбаўлення волі. У тэрмін пакарання ўключаны чатыры месяцы, якія апазіцыянеру заставалася адбыць у калоніі па першай крымінальнай справе.

У калоніі Глыбокага лідар арганізацыі адбываў пакаранне па крымінальнай справе, распачатай у канцы 2010 года. Напярэдадні апошніх выбараў прэзідэнта, 18 снежня 2010 года, Дашкевіча і яго таварыша па «Маладым фронце» Эдуарда Лобава затрымалі ў Мінску па абвінавачанні ў збіванні двух мужчын. У сакавіку 2011 года Дашкевіч быў прыгавораны да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Прадстаўнікі апазіцыі і праваабаронцы расцанілі арышт Дашкевіча і Лобава, прыгаворанага да чатырох гадоў пазбаўлення волі, як прэвентыўную меру па «зачыстцы» актывістаў апазіцыі напярэдадні выбараў. Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі прызналі Дашкевіча і Лобава палітычнымі зняволенымі.

Каментары6

Цяпер чытаюць

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

У Маскве расстралялі намесніка кіраўніка ГРУ10

Самая халодная ноч сёння была ў Мсціславе, але ўсяго мінус 11,8°С

Выйшаў трэйлер серыяла Гая Рычы пра маладога Шэрлака Холмса2

Цэгла на плітах, «маржы» і танцы нязломнасці. Як людзі ў Кіеве выжываюць, калі ў кватэры 0 градусаў3

Кіроўцу аўтобуса з Магілёва адправілі за краты за лайкі ў «Аднакласніках»1

Ягор Шаранговіч страціў некалькі зубоў у матчы з «Эдмантанам»2

Сёння ў Амане адбудуцца перамовы ЗША і Ірана. Ці дапамогуць яны прадухіліць вайну?

Сёння пачынаюцца Зімовыя Алімпійскія гульні

«Лега» абвяшчае рэвалюцыю: прэзентаваная сістэма, якая ажыўляе кубікі без смартфонаў. Вось як яна працуе і колькі каштуе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць