Грамадства22

Сёння ў Мінску святкуюць Дзень Горада

На 8 верасня прызначанае 945-годдзе сталіцы.

Жыхары і госці сталіцы святкуюць Дзень горада — 945 гадоў з моманту першага згадвання Мінска ў «Аповесці мінулых гадоў».

У межах Дня горада пройдзе прыкладна 70 мерапрыемстваў, паведамляе Мінгарвыканкам.

Паводле традыцыі свята пачнецца ў 11.00 з ускладання кветак да абеліска «Мінск — горад-герой» прадстаўнікамі ўлады і грамадскіх арганізацый.

Апоўдні каля Нацыянальнай бібліятэкі адкрыецца выстава-кірмаш вырабленых у Мінску тавараў. На сцэне будуць выступаць фальклорныя калектывы.

У гэты ж час святочныя мерапрыемствы пачнуцца ў іншых месцах цэнтра горада. Так, у Траецкім прадмесці з 12.00 да 20.00 пройдзе свята вулічнай музыкі. На ўдзел у ім падалі заяўкі ўжо больш за 50 музыкантаў і калектываў, якія выступяць у розных жанрах на сямі пляцоўках.

Каля Палаца спорту будзе арганізавана спартыўнае свята і выступленні маладзёжных калектываў — яны будуць доўжыцца да 21.00.

Свята сярэднявечнай культуры з удзелам прадстаўнікоў рыцарскіх клубаў пройдзе з 12.00 да 19.00 у зялёнай зоне на ўчастку паміж абеліскам «Мінск — горад-герой» і Палацам спорту.

У ратушы ў 12.30 адкрыецца выстава «Кніга-2012», прысвечаная Году кнігі. Тут будуць паказаны старадрукі, выданні канца XVIII — пачатку XX стагоддзяў, а таксама кнігі беларускіх выдавецтваў пра Мінск, на старонках якіх асвятляецца гісторыя горада з найстаражытных часоў да сённяшняга дня.

З 17.00 да 18.30 у ратушы пройдзе цырымонія ўручэння ўзнагарод «Мінчанін года». Відэатрансляцыю можна будзе ўбачыць на экране, устаноўленым на Ратушнай плошчы.

Некалькі сцэнічных пляцовак будуць працаваць у парку Перамогі. З 12.00 да 18.00 тут пройдзе свята «Вянок нацыянальных культур», а

ў 18.00 пачнецца праграма з удзелам артыстаў беларускай эстрады, якая завершыцца ў 22.00 феерверкам.

Сёлета на Дні горада будуць задзейнічаны дзве новыя пляцоўкі — у скверы Янкі Купалы і на вуліцы Карла Маркса. У скверы з 12.00 да 19.00 пройдзе свята «Песняры роднага краю», прысвечанае 130-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа. У выкананні драматычных артыстаў і самадзейных дэкламатараў прагучаць вершы беларускіх класікаў, а ў выкананні музыкантаў — песні, створаныя на вершы Купалы і Коласа.

Свята маладзёжнай культуры будзе арганізавана з 12.00 да 20.00 на пешаходнай вуліцы Карла Маркса. Тут выступяць непрафесійныя артысты і музыканты, пройдзе выстава-продаж модных самаробных аксесуараў.

Святочныя мерапрыемствы пройдуць таксама на вуліцах Рэвалюцыйнай і Камсамольскай, дзе будзе рэканструяваны гарадскі побыт XIX стагоддзя, а ў дворыках адбудуцца музычныя, тэатральныя выступленні, майстар-класы па народным мастацтве, выставы мастакоў і г.д.

Вялікі святочны канцэрт опернай музыкі можна будзе паглядзець з 19.00 да 21.00 каля Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета.

Святочныя мерапрыемствы пройдуць і ў кожным раёне горада.

9 верасня святкаванні атрымаюць працяг у гарадскіх парках.

У месцах масавых гулянняў у гэтыя дні будуць арганізаваны выязны гандаль і кірмашы.

Трэба адзначыць, што напярэдадні Дня горада ў Мінску былі затрыманы і асуджаны паводле абвінавачання ў дробным хуліганстве актывісты маладзёжнага апазіцыйнага руху:
прадстаўнік грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Аляксей Цёплы, а таксама тры актывісты маладзёжнага крыла кампаніі «Гавары праўду!» «Zмена» Ягор Віняцкі, Павел Вінаградаў і Аляксандр Арцыбашаў. Паводле меркавання назіральнікаў, такім чынам улады вырашылі ізаляваць ад грамадскасці маладых людзей, вядомых арганізацыяй крэатыўных апазіцыйных акцый.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы5

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы

Усе навіны →
Усе навіны

Талібы цалкам адключылі Афганістан ад інтэрнэту5

Чаканні — рэальнасць. У Верхнім горадзе завяршаюць амбіцыйны комплекс у вельмі спрошчаным выглядзе ФОТЫ11

16‑гадовая спявачка Юстына Карпіловіч выпусціла свой другі беларускамоўны альбом — у запісе ўдзельнічала амаль уся сям’я3

Карпянкоў абвінаваціў апазіцыю ў «раскладанні іміджу міліцыянера як абаронцы»33

«За ноч мы страцілі ўсё». Трагедыя знішчыла 17 гадоў працы фермераў — згарэлі каровы з цялятамі8

«Вярнулі як быдла». Вызваленых расійскіх палонных адразу адпраўляюць назад на вайну11

Нетаньяху папрасіў прабачэння ў Катара за ўдар па Досе4

Былы ваеннапалонны Буткевіч: Беларускія турмы можна параўнаць з вельмі жорсткімі ўмовамі ўтрымання ўкраінскіх палонных у Расіі5

Начальнік дэпо ў Гродне браў хабары за адпраўку падначаленых на працу ў Польшчу5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы5

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць