Усяго патроху44

У Беларусі ўстаноўлены новы рэкорд па кіданні тэлефонаў — відэа

8 верасня на пляцоўцы каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі праходзіць дзявяты чэмпіянат па кіданні мабільных тэлефонаў.

Як паведаміла арганізатар турніру Алена Ляўкевіч, спаборніцтвы праходзяць у трох катэгорыях: кіданне тэлефона на далёкасць, на дакладнасць і самы арыгінальны кідок. Узрост і пол удзельнікаў не абмежаваны. «Спаборніцтвы па кіданні мабільных тэлефонаў праводзяць у Беларусі з 2003 года.

Гэтым разам у нас рэкордная колькасць удзельнікаў: зарэгістравалася больш як 400 чалавек», —
адзначыла Ляўкевіч.

Паводле яе слоў, падчас чэмпіянату было ўстаноўлена два новых рэкорды ў кіданні тэлефона на далёкасць — рэкорд у 95 метраў амаль адразу ж пабіў новы — у 99,6 метра. Папярэдні рэкорд чэмпіянату быў устаноўлены ў 2007 годзе і складаў 94 метры.

«Найбольш папулярны такі чэмпіянат — у Фінляндыі. Сёлета там быў устаноўлены сусветны рэкорд — 101 метр.
Наш рэкорд — 99 метраў, так што беларусы на сусветным узроўні выглядаюць вельмі годна. Больш за тое, колькасць удзельнікаў чэмпіянату ў Беларусі большая, чым у Фінляндыі: у іх гэта звычайна 50–60 чалавек, а ў нас толькі ў далёкасці кідку спаборнічалі прыкладна дзвесце чалавек», — сказала Ляўкевіч.

Каментары4

Цяпер чытаюць

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Усе навіны →
Усе навіны

Грэйпфрут, хурма і іншае на Камароўцы. Як правільна выбіраць мандарынкі?

Коўл: Лукашэнка мае вялікую гісторыю адносін з Пуціным, мае магчымасць даваць яму парады18

Коўл пра перамовы з Лукашэнкам: Гаварылі пра будучыню і пра тое, як нармалізаваць адносіны18

ЗША здымаюць санкцыі з беларускага калію51

Прэм’ер-міністр Тайланда заявіў, што вайна з Камбоджай працягнецца

Чэлентана, Беёнсэ, Лэдзі Гага і нават «Ласкавы май» — што ў плэйлісце Нікола Пашыняна

На юрфаку БДУ па-ціхаму разжалавалі дэкана-даносчыка2

У Індыі фанаты ўчынілі пагром пасля сарванага выхаду Ліянэля Месі1

Сустрэча Лукашэнкі і Коўла працягваецца сёння5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні68

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць