Спорт11

У Мінск зноў прыедзе «Барселона»

Праўда, не футбольная, а гандбольная. З беларусам Сяргеем Рутэнкам.

«Дынама» Мінск двойчы абыграў у кваліфікацыйным раўндзе турэцкі «Бешыкташ» і выйшаў у групавы раўнд гандбольнай Лігі чэмпіёнаў.

Абодва матчы прайшлі ў сталіцы Беларусі 8 і 9 верасня і скончыліся, адпаведна, з лікам 30:22 і 31:24.

«Дынама» выйшла ў групавы раўнд Лігі чэмпіёнаў,
дзе згуляе ў групе «D» з зорнай «Барселонай», «Краацыяй» з Заграба, «Фюхсэ» з Берліна, венгерскім «Пікам» (Сегед), швейцарскім «Кадэтэнам» з Шафхаўзэна.

За «Барселону», нагадаем, гуляе адзін з наймацнейшых гульцоў свету, пяціразовы чэмпіён Іспаніі, лідар беларускай зборнай Сяргей Рутэнка.

Стартуе «Дынама» ў групавым раўндзе 30 верасня гасцявым матчам у Берліне. З 3 па 7 кастрычніка у Мінску павінен прайсці матч з «Краацыяй».
13 кастрычніка адбудзецца матч з «Барселонай» на выездзе.

Іншыя хатнія матчы:

З 17 па 21 кастрычніка — «Пік»,

З 14 па 18 лістапада — «Кадэтэн»,

З 28 лістапада па 2 снежня павінен прайсці матч з «Фюхсэ»,

З 20 па 24 лютага — матч у Мінску з «Барселонай». Гэта будзе апошні матч групавога раўнду для «Дынама».\

У наступны раўнд выходзяць чатыры каманды з групы.

Дакладны расклад хатніх паядынкаў стане вядомы пазней.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Вызваленыя беларускія палітвязні паразмаўлялі з Зяленскім10

Вызваленыя беларускія палітвязні паразмаўлялі з Зяленскім

Усе навіны →
Усе навіны

На дне Дняпра знайшлі вялізны скарб з візантыйскімі манетамі2

Бабарыка расказаў пра «круглы стол» у СІЗА КДБ і свой ход думак у 2020-м5

Рыбакоў: Не было ніякіх спроб ЗША пасварыць нас з Расіяй2

240 тысяч еўра ўжо сабралі на палітвязняў. Збор яшчэ можна падтрымаць

Германія плануе прыняць Віктара Бабарыку і Марыю Калеснікаву18

Дэпартаваныя ва Украіну палітвязні правядуць там яшчэ некалькі дзён4

Лосік: Інкамунікада? Кожны разумны чалавек павінен быў вызначыцца яшчэ ў 2014-м, чый Крым30

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну121

Індыя праводзіць унікальны эксперымент — плаціць грошы мільёнам хатніх гаспадынь за іх працу па доме5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызваленыя беларускія палітвязні паразмаўлялі з Зяленскім10

Вызваленыя беларускія палітвязні паразмаўлялі з Зяленскім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць