Спорт77

Астапчук: «Я не веру, што Яфімаў мог гэта зрабіць. Гэта нейкі поўны абсурд»

«Як можна ў гэта верыць? Гэты чалавек мне маці замяніў пасля яе смерці».

Беларуская штурхальніца ядра Надзея Астапчук пракаментавала інфармацыю, што яе трэнер Аляксандр Яфімаў прызнаўся, што дадаваў у яе ежу допінг без яе ведама.

— Не веру ва ўсё гэта. Я ехала ў Мінск і толькі тады даведалася. Ведаю сітуацыю толькі па тым, што напісана ў прэсе. Гэта проста жах нейкі. А трызненне я каментаваць не хачу.

— Не верыце, што такое магло адбыцца??

— Як можна ў гэта верыць? Чалавек мне маці замяніў пасля яе смерці. Усе гэтыя фармулёўкі смешныя. Не веру, што ён гэта мог зрабіць. Гэта нейкі абсурд поўны.

— Верыце, што трэнера маглі проста прымусіць зрабіць такое прызнанне?

— Трэба разбірацца. Прайшло нейкае расследаванне без мяне, знайшлі або прызначылі вінаватага, вырашылі за мяне, што я спорт пакінула. Для мяне сёння адкрылася шмат дзіўных рэчаў.

— Вашы далейшыя дзеянні?

— Для пачатку хачу з трэнерам убачыцца. Праўда, пакуль не магу да яго нават датэлефанавацца. Усё гэта ў галаве не ўкладваецца. Што далей будзе, пакуль не ведаю, — сказала Астапчук.

    Нагадаем, 6 жніўня на Алімпіядзе ў Лондане 31-гадовая Надзея Астапчук заняла першае месца ў фінале спаборніцтваў па штурханні ядра. Свой лепшы вынік — 21 метр 36 сантыметраў — яна паказала ў трэцяй спробе. У выніковым пратаколе спартсменка на 66 сантыметраў апярэдзіла ўладальніцу сярэбранай узнагароды Валеры Адамс з Новай Зеландыі.

    13 жніўня Міжнародны алімпійскі камітэт паведаміў аб дыскваліфікацыі Надзеі Астапчук за станоўчую допінг-пробу. Паводле інфармацыі МАК, у абедзвюх допінг-пробах Астапчук (першая была ўзята напярэдадні спаборніцтваў, другая — адразу пасля іх завяршэння) быў выяўлены забаронены прэпарат метэналон.

Каментары7

Цяпер чытаюць

«Размаўляў увесь час па-беларуску». Павел Севярынец запісаў свой першы зварот пасля вызвалення12

«Размаўляў увесь час па-беларуску». Павел Севярынец запісаў свой першы зварот пасля вызвалення

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэта і ёсць твая радзіма». 13 правіл жыцця ў эміграцыі ад Юліі Чарняўскай28

Расія КАБамі атакавала адну з галоўных дарог Харкава. Загінулі два чалавекі

Буданаў расказаў, колькі расіян мабілізавана ў 2025 годзе: «Яны перавыканаюць план»5

Як беларусы будуць працаваць і адпачываць у 2026 годзе. З'явіўся графік

Ізраіль першым прызнаў Самаліленд незалежнай дзяржавай1

Расійскае МЗС: Мы наблізіліся да дамоўленасці аб Украіне

Камандзір на мянушку «Юра Унітаз». Расійскія беспілотныя войскі можа ўзначаліць былы гандляр сантэхнікай6

Хлопец купіў за свой кошт навагоднюю ялінку і паставіў яе ў цэнтры пасёлка3

Вельмі дзіўнае ДТЗ — Volkswagen трыма коламі павіс у паветры4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Размаўляў увесь час па-беларуску». Павел Севярынец запісаў свой першы зварот пасля вызвалення12

«Размаўляў увесь час па-беларуску». Павел Севярынец запісаў свой першы зварот пасля вызвалення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць