Эканоміка11

З пачатку года спажывецкія цэны выраслі на 15,5%

На 0,8% выраслі спажывецкія цэны ў Беларусі з 1 па 11 верасня, паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт.

Найбольшы прырост цэн з пачатку месяца адзначаны на яйкі (4,6%), малако і малочныя прадукты (1,9%), гарэлку, паўфабрыкаты з мяса птушкі (1,8%), паўвэнджаную каўбасу (1,3%), пшанічную муку (1,2%), сухія малочныя сумесі для дзіцячага і дыетычнага харчавання (1,1%), вараную каўбасу першага гатунку, жывую рыбу, хлеб і хлебабулачныя вырабы (1%), бескасцёвую ялавічыну (0,9%), свініну (акрамя бескасцёвага мяса), масла, маянэз (0,8%), кандытарскія вырабы (0,7%), тканіны (1,2%), электратавары (0,9%), абутак, жаночае адзенне (0,5%), паслугі вышэйшай адукацыі (10,3%), бытавыя паслугі (1,1%).

«У сувязі з масавым паступленнем у продаж плодаагародніннай прадукцыі ўраджаю гэтага года» цэны на моркву знізіліся на 11,9%, рэпчатую цыбулю — на 6,3%, бульбу — на 5,6%, буракі — на 4,9%, белакачанную капусту — на 4,4%, яблыкі — на 10%.

За студзень-жнівень цэны выраслі на 14,6%, з улікам 11 дзён верасня — на 15,5%.

Паводле вынікаў года ўрад разлічвае ўтрымаць інфляцыю ў межах 19–22%. У 2011 годзе спажывецкія цэны выраслі на 108,7%.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча4

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп пачаў перамовы з Іранам пад ціскам саюзнікаў7

«Звычайна ўжо раніцай 60 чалавек было». У Мінску збіраецца вялікая чарга па бярозавы сок4

Кім Чэн Ын назваў «самую варожую дзяржаву»4

Даследчыкі выявілі правіла, якое кіруе модай ужо сто пяцьдзясят гадоў6

У Беларусь завезлі чырвоныя бананы. Што за яны?5

Трамп заявіў, што хоча браць удзел у кіраванні Іранам10

У Мінадукацыі патлумачылі, чаму ў медыцынскія ВНУ не будуць набіраць платнікаў3

Пасля Мінска кошт праезду ў грамадскім транспарце падаражэе і ў рэгіёнах

Расія збіраецца паставіць у Беларусі чатыры станцыі кіравання дальнабойнымі дронамі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча4

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць