Улада77

Гайдукевіч: Хадзіць галасаваць не мае сэнсу. Ніводзін сябра ЛДП браць удзел у галасаванні не будзе

У тым ліку і кандыдаты ў дэпутаты ад гэтай партыі.

Паіменны спіс дэпутатаў палаты прадстаўнікоў быў складзены яшчэ да пачатку парламенцкай кампаніі, таму сэнсу ў галасаванні няма. Так лідар партыі Сяргей Гайдукевіч патлумачыў адмову сябраў ЛДПБ з’яўляцца на ўчастках для галасавання.

«У мяне ніхто на галасаванне не ідзе. Мы сваю задачу выканалі: мы раздалі 2,5 мільёна ўлётак, сотні пікетаў, 18 акруг у Мінску былі заклеены цалкам, хадзілі пікеты з партрэтамі. Мы расказвалі людзям, што ёсць кандыдаты ў дэпутаты, вартыя імі быць, але не будуць. Што тут незразумелага?! І я нікуды не іду галасаваць».

Чаму на знак салідарнасці з іншымі партыямі кандыдаты ад ЛДПБ не зняліся з выбараў, якіх, па словах самаго Гайдукевіча, няма, кіраўнік партыі патлумачыў проста.

«У друкарні грошы (ад Цэнтравыбаркама на друк агітпрадукцыі кандыдатаў) пачалі прыходзіць 10 верасня і закончылі — 14-га. І мы толькі 15-га пачалі масіраваны выступ па людзях. І завершылі, дзякуй Богу, паспелі — у суботу прайшлі апошнія пікеты, апошнія разносы адбыліся. І мы выканалі ўсё, што хацела партыя».

Партыя ж хацела напярэдадні будучых прэзідэнцкіх выбараў нагадаць выбарцам пра сваё існаванне і пра іх будучага кандыдата ў прэзідэнты Сяргея Гайдукевіча. Дарэчы, сам лідар партыі не верыць, што нехта з іх кандыдатаў трапіць у парламент. Нават у Гомелі, дзе іх кандыдат застаўся адзіным па акрузе.

Каментары7

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

Кіеўскі суд падоўжыў арышт Іны Кардаш, якую падазраюць у шпіянажы на КДБ. Яна паскардзілася на ўмовы ўтрымання4

Адну з жанчын па справе «дваровых чатаў» асудзілі на 10 гадоў6

ДАІ: Калі аўто, выязджаючы з двара, саб'е самакат, то вінаватым прызнаем самакатчыка11

Па справе Гаюна асудзілі Настассю з Віцебска, якая рабіла кар'еру ў вялікіх кампаніях у Расіі5

Гарналыжны комплекс «Лагойск» закрываецца пасля 22 гадоў працы8

У Беластоку адбыўся мітынг-канцэрт да Дня Волі2

Легендарныя «Хутка-Смачна» яшчэ існуюць і карыстаюцца папулярнасцю1

Што рабіць з кнігамі, якія трапілі ў спіс забароненых у Беларусі? Адказалі ў Мінінфармацыі13

Колькі каштуе дарослай жанчыне зрабіць прышчэпку ад ВПЧ у Беларусі і дзе яе шукаць?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць