Культура

Часопісу «Дзеяслоў» — 10 гадоў

23 верасня сустрэў свае дзясятыя ўгодкі адзіны ў краіне незалежны часопіс беларускай мастацкай літаратуры «Дзеяслоў». Цягам усіх гадоў выданне ўзначальвае яго галоўны рэдактар Барыс Пятровіч.

Першы нумар «Дзеяслова» быў прэзентаваны ў 2002 годзе падчас 14-га З’езда пісьменніцкага саюза (тады яшчэ не падзеленага) у вельмі няпросты час.

У тлумачальнай прадмове да нумару яго стваральнікі пісалі:

«Сёння беларускіх літаратараў хочуць падзяліць на „сваіх“ і „чужых“. „Дзеяслоў“ супраць усялякіх падзелаў. „Дзеяслоў“ — выданне адкрытае для ўсіх. У гэтым можна пераканацца па першым выпуску. Усё вартае: таленавітае, адметнае, шчырае, смелае — будзе друкавацца на старонках выдання. „Дзеяслоў“ пастараецца не расчараваць ні сваіх сяброў, ні сваіх ворагаў. Крытэрыем для „Дзеяслова“ будзе найперш літаратурная вартасьць і якасьць твору, а не палітычная заангажаванасьць. „Дзеяслову“ імпануе адзіны неаспрэчны прынцып — служэньне на карысць роднай Беларусі: жыццё кароткае — Радзіма вечная!»

Ва ўсіх сваіх нумарах часопіс заўжды трымаўся прынцыпаў, закладзеных на самым пачатку.

За час свайго існавання «Дзеяслоў» надрукаваў сотні цікавых празаічных і паэтычных твораў, крытычных артыкулаў, адкрыў нямала маладых літаратурных талентаў.

У кастрычніку гэтага года пабачыць свет «Дзеяслоў» № 60.

Каментары

Цяпер чытаюць

Усё, акрамя Данбаса і яшчэ пары пунктаў. Пра што дамовіліся Дональд Трамп і Уладзімір Зяленскі ў Фларыдзе

Усё, акрамя Данбаса і яшчэ пары пунктаў. Пра што дамовіліся Дональд Трамп і Уладзімір Зяленскі ў Фларыдзе

Усе навіны →
Усе навіны

Якія заробкі атрымліваюць у беларускай авіяцыі

Расказваем пра мілы інструмент, які дапаможа перайсці са старога году ў новы — ён ёсць па-беларуску1

Сустрэчу Зяленскага і Трампа перанеслі на некалькі гадзін раней3

Навукоўцы даказалі, што кожны прадукт з нікацінам забівае сэрца — навамодныя паўчы і вэйпы таксама

Манцёр з Беларусі стаў «Леніным» і пабудаваў кар’еру ў кіберспорце ва Украіне

Што будзе з домам у Гомелі, дзе выбухнуў газ і загінула жанчына пад абломкамі?3

Вось як працуюць новыя мабільныя камеры на дарогах Міншчыны3

Ціханоўская пра Бабарыку і Калеснікаву: Не бачу праблемы, калі яны будуць развіваць сваю партыю22

Ва Украіне яшчэ адна гучная карупцыйная справа. Сярод падазраваных — дэпутаты «Слугі народа»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усё, акрамя Данбаса і яшчэ пары пунктаў. Пра што дамовіліся Дональд Трамп і Уладзімір Зяленскі ў Фларыдзе

Усё, акрамя Данбаса і яшчэ пары пунктаў. Пра што дамовіліся Дональд Трамп і Уладзімір Зяленскі ў Фларыдзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць