Грамадства1515

Лукашэнка паўтарыў пра скарачэнне 25—30% кадраў у дзяржорганах: Яны нам проста не патрэбныя

Тэма рэфармавання сістэмы дзяржаўных органаў была ўзнята Аляксандрам Лукашэнкам 2 кастрычніка на нарадзе па пытаннях удасканалення механізму гаспадарання ў аграпрамысловым комплексе краіны.

«Я доўга вагаўся, але прыняў для сябе рашэнне — 25—30% кадраў у дзяржорганах мы скароцім. Яны нам проста не патрэбныя. Навошта мы сёння залішне глядзім па палях гэту ўборку? Хай губернатары, і нават не яны, а старшыні райвыканкамаў з кіраўнікамі гаспадарак забяспечваюць уборку. Але калі яны валяць і губяць грошы, якія ўкладзены ў зямлю, тут трэба саджаць у турму», — прыводзіць словы Лукашэнкі прэс-служба прэзідэнта.

«Калі мы скароцімся, улады ў чыноўнікаў будзе значна больш. І мы спынім гэтую блытаніну і шараханні спецыялістаў: «я тут не хачу, пайду туды».

Не пойдзеш, пакуль не атрымаеш характарыстыку з месца працы. Вось і ўсё», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Як растлумачыў Лукашэнка, гэта ўсё ідзе «ў плане павышэння заработнай платы дзяржаўных служачых». «Мы ніколі на дзяржслужбу талковага спецыяліста не прыцягнем, калі яму нармальна не заплацім. Але мы не можам зрабіць гэтыя захады па павышэнні зарплаты без скарачэння, нас людзі не зразумеюць», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Нагадаем, у адпаведнасці з даручэннем Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі ствараецца дзяржкамісія па рэфармаванні органаў дзяржаўнай улады.

Яе ўзначаліць кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Андрэй Кабякоў, а памочнік кіраўніка дзяржавы Наталля Пяткевіч будзе ў яго намеснікам.

Каментары15

Цяпер чытаюць

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце6

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Усе навіны →
Усе навіны

У Стоўбцах з’явіўся арт-аб’ект па матывах Мікеланджэла1

З расійскай Бураціі пайшлі ваяваць супраць Украіны бацька і сын. Абодва загінулі3

У Чэхіі адбыўся пажар на прадпрыемстве ВПК, падобны да тэракту. Прэм'ер тэрмінова вярнуўся ў краіну

Пенсіянеры, актывісты, шматдзетныя бацькі: хто трапіў у спіс з 250 памілаваных палітвязняў1

Бухгалтарку з Мінска асудзілі на 8,5 года па справе «дваровых чатаў»2

Пагоня, ліцвінізм і міграцыя: як літоўцы бачаць беларусаў і Беларусь32

На Камароўцы значна зменшыліся цэны на клубніцы і персікі2

У ЗША выпусцяць надзвычай вялікую манету з выявай Трампа10

Бізнэсмен набыў для парка «Сула» арыгінальнае выданне Статута ВКЛ5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце6

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць