Літаратура1717

Караткевіч апярэдзіў Умберта Эка і Дэна Браўна

У Польшчы выйшаў раман «Хрыстос прызямліўся ў Гародні».

Культавая ў Беларусі кніга ўпершыню выдадзены па-польску.
Яна выйшла ў выдавецтве Oficyna 21. З беларускай мовы раман пераклала Малгажата Бухалік, якая раней перастварыла па-польску «Рыбін горад» Наталкі Бабінай.

«Хоць кніжка „Хрыстос прызямліўся ў Гародні“ толькі цяпер трапіла да польскага чытача, варта памятаць, што яна была напісаная ў сярэдзіне 1960-х. Гэта значыць, задоўга да „Коду да Вінчы“, да „Імя ружы“ Умбэрта Эка, а нават да рок-оперы „Ісус Хрыстос суперзорка“ Эндру Лойда Вэбера з лібрэта Ціма Райса, —
адзначаецца ў рэцэнзіі часопіса Przekroj. — Беларускі пісьменнік Уладзімір Караткевіч апярэдзіў іх усіх і памёр у 1984, не здолеўшы прабіцца да сусветнага літаратурнага працэсу, хоць гэтага безумоўна заслугоўваў».

Рэцэнзентка адзначае, што кніга дагэтуль не губляе актуальнасці. «Аказваецца, некаторыя рэчы не змяніліся ад Сярэднявечча, яны папросту з’яўляюцца пазачасавымі: карупцыя ўлады, механізмы зняволення і запалохвання, хцівасць, якая вядзе да крызісаў, вялікія ашуканствы, якія грунтуюцца на людской веры.
Нязменнымі застаюцца і чалавечыя эмоцыі, пра якія Караткевіч піша ў сваім антыевангеллі так, што робіцца і страшна, і смешна».

Каментары17

Цяпер чытаюць

ЗША распачалі знішчэнне іранскага флоту5

ЗША распачалі знішчэнне іранскага флоту

Усе навіны →
Усе навіны

Мужчына на сапбордзе, які загінуў у Свіслачы ў цэнтры Мінска, ударыўся галавой аб мост, калі фатаграфаваўся2

«Белавія» паведаміла, што цяпер будзе з рэйсамі ў Дубай і Доху

З'явілася ВІДЭА трапляння іранскага «Шахеда» ў хмарачос у Бахрэйне

Рэзідэнцыя аяталы Хаменеі ляжыць у руінах, што з ім самім — невядома3

Расія пагражае выйсці з перамоў, калі ёй не аддадуць увесь Данбас12

У цэнтры Мінска загінуў мужчына, які катаўся па Свіслачы на сапбордзе3

Лукашэнка на Лагойшчыне пакалупаўся вілкамі ў цялячым гноі32

Праз порт у Клайпедзе ў мінулым годзе перавезлі каля 1 мільёна тон беларускіх і расійскіх грузаў5

У Дубаі абломкі іранскай ракеты ўпалі каля пяцізоркавага гатэля ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША распачалі знішчэнне іранскага флоту5

ЗША распачалі знішчэнне іранскага флоту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць