Грамадства55

Полацкія рабочыя адмовіліся карміць прафсаюз

Рабочыя «Полацк-Шкловалакно» пакідаюць афіцыйны прафсаюз. Толькі ў цэху №12 каля сотні рабочых цягам месяца напісалі заявы ў бухгалтэрыю, каб з іх больш не вылічалі прафсаюзныя ўзносы.

Прычыны незадавальнення рабочых — нізкія заробкі, кепскія ўмовы працы ды іншыя праблемы, якія афіцыйны Белхімпрафсаюз не вырашае.

Кіраўнік суполкі незалежнага прафсаюза прадпрыемства Віктар Стукаў: «Пакуль да нас прыйшлі толькі 2 чалавекі, хоць з прадзяржаўнага прафсаюза выйшлі некалькі дзясяткаў. Справа ў тым, што абстаноўка вельмі цяжкая, на рабочых ціснуць псіхалагічна — пагражаюць праблемамі, калі далучацца да Свабоднага прафсаюза. Напачатку, калі людзі прыходзілі да нас раіцца, мы казалі так: "Далучаецеся да нашай суполкі — значыць, аўтаматычна пакідаеце той прафсаюз".

Але людзей запалохалі, і мы прапанавалі ім іншае выйсце — проста адмовіцца плаціць унёскі. Так яны і зрабілі, і цяпер на прадпрыемстве пад сотню людзей, якія не ўваходзяць ні ў які прафсаюз.
Яны чакаюць, што будзе далей. Але мы перакананыя, што дамагчыся чагосьці лягчэй супольнымі намаганнямі».

Сёлета актывісты Свабоднага прафсаюза ўласным прыкладам паказалі, як можна змагацца за тое, каб заробкі выплочваліся ў поўным аб’ёме. Для гэтага давялося судзіцца з адміністрацыяй прадпрыемства.

У пачатку месяца, 7 кастрычніка, прадстаўнікі суполкі Свабоднага прафсаюза збіраліся правесьці ў Полацку пікет, прымеркаваны да Сусветнага Дня дзеянняў за годную працу. Аднак Полацкі гарвыканкам адмовіў заяўнікам у правядзенні гэтай акцыі.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам6

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам

Усе навіны →
Усе навіны

На «Полі цудаў» спелі песню пра тое, як класна жыць з адключаным інтэрнэтам9

Хто зможа двойчы зрабіць ЭКА бясплатна? Расказаў міністр аховы здароўя7

Першае ФОТА вызваленай Валерыі Касцюговай2

Некаторым вызваленым 19 сакавіка палітвязням, якім дазволілі застацца ў Беларусі, забаранілі афармляць сімкі і карыстацца банкаўскімі карткамі24

СМІ расказалі пра расійскі сцэнар імітацыі замаху на Віктара Орбана перад выбарамі7

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце8

Тром мінчанкам далі па 8‑9 гадоў па справе дваровых чатаў7

Трамп абвінаваціў Зяленскага ў піяры: Украіна нічога не зрабіла на Блізкім Усходзе11

Tesla выводзіць на рынак свой рэвалюцыйны электрычны грузавік Semi. Асабліва здзіўляе кабіна

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам6

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць