Здарэнні88

На беларуска-польскай мяжы адбыўся моцны выбух

Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі распаўсюдзіў паведамленне аб выяўленні наступстваў выбуху на адным з участкаў беларуска-польскай мяжы.

З яго вынікае, што 5 лістапада каля 3.00 у дзяжурную службу ўпраўлення КДБ па Гродзенскай вобласці ад прадстаўнікоў Гродзенскай пагранічнай групы паступіла інфармацыя аб парушэнні дзяржаўнай мяжы групай асоб. Па папярэднім заключэнні памежнікаў, мяжа была парушана «з Беларусі ў Польшчу».

Потым службовыя асобы пагрангрупы паведамілі, што ў раёне нелегальнага пераходу ў ходзе пошуку выяўлены прыкметы выкарыстання выбуховай прылады або прадмета. Характар выбуху ўстанаўліваецца, чалавечых ахвяр на месцы няма, выяўлены прыкметы верагоднага ранення кагосьці з групы парушальнікаў.

Пазней паступіла інфармацыя аб затрыманні на польскім баку сямі асоб з краін Афра-Азіяцкага рэгіёну. Затрыманне было ажыццёўлена па інфармацыі беларускіх памежнікаў.

На месцы здарэння працуе група ўзрыватэхнікаў. Аператыўна-следчай групай праводзяцца неадкладныя следчыя дзеянні і аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы, накіраваныя на ўстанаўленне асоб, якія маюць дачыненне да падрыву выбуховага рэчыва. Упраўленнем КДБ па Гродзенскай вобласці сумесна з іншымі праваахоўнымі структурамі ўведзены ў дзеянне план па рэагаванні на тэрарыстычныя і экстрэмісцкія пагрозы.

Як паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце, ваеннаслужачыя Гродзенскай пагранічнай групы выбылі на спрацоўванне сігналізацыйнага комплексу і на месцы выявілі сляды, якія ішлі ў бок польскай тэрыторыі.
Пра парушэнне мяжы былі праінфармаваны польскія памежнікі, якія пазней затрымалі сем нелегалаў — грамадзян В’етнама і Афганістана. Як пазней высветлілася, перасякаючы мяжу, яны перацягвалі адзін аднаго на пакрывале.

Пры даследаванні слядоў, што вядуць углыб тэрыторыі Беларусі, памежнікі ў непасрэднай блізкасці ад лініі мяжы знайшлі дзве варонкі ад выбухаў невядомага паходжання. Паводле наяўнай інфармацыі, вакол варонак былі раскіданы рэшткі адзення і валюты.

Каментары8

Цяпер чытаюць

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Усе навіны →
Усе навіны

Блогерка добра зарабляла ў Чэхіі, але з'ехала ў Беларусь адным днём — хаваецца ад ЛГБТ34

Трамп заявіў пра перасячэнне Іранам чырвонай лініі9

У Гомелі адбылося адключэнне халоднай вады

Юрыста, які пайшоў у геймдызайнеры і ствараў «Свет караблёў», пасадзілі за палітыку на тры гады7

Трамп: ЗША атрымаюць Грэнландыю так ці інакш5

«Хамнет» і «Бітва за бітвай» выйгралі «Залаты глобус» 2026 года

Сем фактаў пра Уладзіміра Мулявіна, якому сёння споўнілася б 85 гадоў8

«Новы этап паўстання»: кронпрынц Ірана заклікаў захопліваць дзяржаўныя ўстановы і пасольствы1

Як выглядаюць кватэры з сацыяльным рамонтам для чаргавікоў і колькі за іх просяць8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць