Моды55

Апошні дзень Belarus Fashion Week — фотарэпартаж

Апошні дзень Belarus Fashion Week у адрозненне ад папярэдняга быў вельмі насычаным. Кожны паказ ствараў затор у дзвярах, месцаў вольных не было, не толькі для наведвальнікаў, але і для фотакарэспандэнтаў, узнікалі нават сваркі за лепшую пазіцыю для фота, але абыйшлося без ахвяраў.

Сотні людзей у экстравагантных і модных уборах запаўнялі хол. Паказы затрымлівалі, але ніхто не абураўся, а з разуменнем чакалі прэзентацый новых і новых калекцый. Кожная з іх суправаджаліся шквалам апладысментаў і ажыўленым абмеркаваннем.

Арганізацыю праекта ацэньвалі па-рознаму, наведнікі крытыкавалі тэхнічнае забеспячэнне, дызайнеры — вышыню подыума, але ўсе пагадзіліся, што палепшыліся ўмовы правядзення Belarus Fashion Week у параўнанні з мінулым годам

Наведвальнікі ацэньвалі паказы наступным чынам: «З кожным новым сезонам з’яўляюцца новыя дызайнеры, таму можна бачыць шмат новых і цікавых паказаў. Вядома ж былі і недахопы, але станоўчыя тэндэнцыі праглядаюцца. Яшчэ не вельмі добра былі падабраныя мадэлі. А ўвогуле, я рад, што у Беларусі з’явіліся людзі пасля часоў СССР, якія цікавяцца і развіваюць моду. Будзем спадзявацца, што праз некалькі год Belarus Fashion Week дасягне сусветнага ўзроўню».

Ну, а мы ў сваю чаргу прапаноўваем і вам ацэніць калекцыі адзення, якія былі прадстаўлены ў апошні дзень Belarus Fashion Week.

Каментары5

Цяпер чытаюць

«Беларусь цябе любіць». Рэпартаж з развітання з Мікітам Мелказёравым8

«Беларусь цябе любіць». Рэпартаж з развітання з Мікітам Мелказёравым

Усе навіны →
Усе навіны

Сына аўтара «Спутніка» прызналі ўдзельнікам экстрэмісцкага фармавання4

Паміж Мінскам і Масквой запусцяць начныя безупынныя «Ластаўкі»7

Беларусь вывела на арбіту два новыя спадарожнікі: што пра іх вядома

Маладая рысь трапіла ў капкан у Бабруйскім раёне, потым давялося рабіць аперацыю2

У Літве затрымалі беларуса з фальшывым пасведчаннем кіроўцы3

У Мінску дабудоўваюць сучасны дзіцячы садок з басейнам

Памілаваныя 20 палітвязняў14

Мінабароны паказала, як «Арэшнік» заступаў на баявое дзяжурства7

Закрываецца вядомая бургерная на Кастрычніцкай у Мінску4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусь цябе любіць». Рэпартаж з развітання з Мікітам Мелказёравым8

«Беларусь цябе любіць». Рэпартаж з развітання з Мікітам Мелказёравым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць