Музыка

Aerosmith прэзентаваў новы альбом Music from Another Dimension

Фанаты чакалі яго дзесяць гадоў.

Новага «сапраўднага» альбому Aerosmith прыхільнікі чакалі болей за 10 год — за перыяд 2001–2012 гурт выпусціў альбом блюзавых кавераў, канцэртнік, кампіляцыю кшталту Greatest Hits, двойчы ледзь не распаўся, і, у рэшце рэшт «дабіў недабітае»: 6 лістапада прэзентаваў альбом Music from Another Dimension!

Гэты перыяд для амерыканскіх «карамельных рокераў» выдаўся не самым простым &mdash

; гітарыст Джо Пэры ламаў штучнае (!) калена, а вакаліст Стывен Тайлер усур’ёз падумваў стаць вакалістам Led Zeppelin.

Кружэлка мусіла з’явіцца ў продажы раней, але прэзентацыя перанеслася на лістапад. Музыкі некалькі разоў змянілі трэк-ліст, дапісалі ў альбом вакалы Джуліана Ленана і Джоні Дэпа. Пасля гэтага часопіс Rolling Stone выпадкова «зліў» альбом у сеціва.

Доўгачаканы альбом апынуўся далёка не найлепшым у дыскаграфіі Aerosmith: часам здаецца, што гурт імкнецца пераіграць саміх сябе, а

найлепшыя трэкі ўжо паспелі павыходзіць у якасці сінглаў
, як гэта адбылося з Legendary Child. Да таго ж песня Shakey Ground, кавер на старую песню The Temptations, які мог стаць адным з ключавых трэкаў «Музыкі з іншага вымярэння» ў апошні момант з альбому прыбралі.

Але Aerosmith адносіцца да тых гуртоў, ад якіх не варта чакаць чагосці новага — яны вось ужо сорак год займаюцца ў прынцыпе адной і той самай музыкай. Калі яна вам падабаецца, дык і новы альбом зойме пачэснае месца ў вашай калекцыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Усе навіны →
Усе навіны

Блогерка добра зарабляла ў Чэхіі, але з'ехала ў Беларусь адным днём — хаваецца ад ЛГБТ34

Трамп заявіў пра перасячэнне Іранам чырвонай лініі9

У Гомелі адбылося адключэнне халоднай вады

Юрыста, які пайшоў у геймдызайнеры і ствараў «Свет караблёў», пасадзілі за палітыку на тры гады7

Трамп: ЗША атрымаюць Грэнландыю так ці інакш5

«Хамнет» і «Бітва за бітвай» выйгралі «Залаты глобус» 2026 года

Сем фактаў пра Уладзіміра Мулявіна, якому сёння споўнілася б 85 гадоў8

«Новы этап паўстання»: кронпрынц Ірана заклікаў захопліваць дзяржаўныя ўстановы і пасольствы1

Як выглядаюць кватэры з сацыяльным рамонтам для чаргавікоў і колькі за іх просяць8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць