Грамадства11

Маці палітвязня Лобава: Эдуард шмат чытае, у яго ўсё нармальна

Маці актывіста міжнароднай арганізацыі «Малады фронт» (Чэхія) Эдуарда Лобава наведала сына ў Івацэвіцкай папраўчай калоніі № 5. Як паведаміла Марына Лобава, з 16 па 19 лістапада ў яе было доўгатэрміновае спатканне з сынам.

«У яго ўсё нармальна. На ўмовы ўтрымання не скардзіцца.
Са здароўем таксама ўсё ў парадку, хоць нядаўна ён быў прастуджаны. Ужо паправіўся. Трымаецца бадзёра, настрой добры», — сказала Марына Лобава.

У калоніі Эдуард, паводле яе слоў, не працуе. «Працы там няма, застаўся толькі адзін рабочы атрад. Ён шмат чытае, яму выпісана шмат газет, усе прыходзяць. Таксама ў яго шмат кніг.
Піша лісты сваім сябрам, але асабліва нічога новага не напішаш — дні падобныя адзін на адзін, няма падзей, няма новых уражанняў, усё аднастайна. Аб чым можна было напісаць — ён ужо даўно напісаў», — сказала Марына Лобава.

«Цяпер у яго няма праблем і з адміністрацыяй калоніі, і з іншымі зняволенымі. У калоніі было цёпла, добра грэюць. Харчаванне як і ўсюды, не горшае і не лепшае», — паведаміла маці зняволенага.

Чарговае спатканне з сынам у Марыны Лобавай будзе толькі праз паўгода. «Калі ўсё будзе добра і ў яго не будзе ніякіх парушэнняў», — дадала яна.

Лідар «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч і актывіст арганізацыі Эдуард Лобаў былі затрыманыя ў Мінску 18 снежня 2010 года. Паводле інфармацыі ГУУС Мінгарвыканкама, у двары жылога дома па вуліцы Янкі Брыля яны нібыта збівалі Канстанціна Савіцкага і Алега Малышава. Затрыманне Дашкевіча і Лобава прадстаўнікі апазіцыі і праваабаронцы расцанілі як прэвентыўную меру міліцыі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года.

24 сакавіка Дашкевіч быў прыгавораны да 2 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, Лобаў — да 4 гадоў у калоніі ўзмоцненага рэжыму.

«Міжнародная амністыя» прызнала Дашкевіча і Лобава вязнямі сумлення.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне14

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне

Усе навіны →
Усе навіны

Людзі спяць з тазікамі: у цэнтры Мінска затапіла цэлы жылы дом2

Сабаленку і Свёнтак могуць строга пакараць за адмову гуляць у Дубаі1

На Полаччыне было мінус 24,8°С, а што кажа народная прыкмета на гэтыя дні?

Рэкі і птушкі, або Калас, Бетховен і да Вінчы. Дызайн купюр еўра ўпершыню за чвэрць стагоддзя зменяць2

У ЗША застрэлілі 21‑гадовую ўкраінку, бежанку ад вайны8

Некаторыя беларускі ідуць у сурагатныя мамы. Колькі за гэта плацяць і хто з жанчын на гэта гатовы?9

У Пхеньяне адкрылі вуліцу ў гонар паўночнакарэйскіх вайскоўцаў, якія загінулі ў Курскай вобласці2

Фанаты Тэйлар Свіфт абрынуліся з крытыкай на Іллю Малініна пасля правалу на Алімпіядзе3

Пад Смалявічамі са стралянінай затрымалі трох малалетак-замежнікаў, якія на замову напалі на дом пенсіянераў18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне14

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць