Грамадства1717

Пяткевіч: Трэ было адмяніць ільготы ўсім да адзінага

Такую заяву зрабіла намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Натальля Пяткевіч 3 траўня падчас сустрэчы з парлямэнтарыямі і прадстаўнікамі грамадзкіх арганізацый.

«Трэба было перасіліць сябе і пайсці радыкальна — адмяніць ільготы ўсім да адзінага» — такую заяву зрабіла намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Наталля Пяткевіч 3 мая падчас сустрэчы з беларускімі парламентарыямі і прадстаўнікамі грамадскіх арганізацый. Мерапрыемства было арганізавана па ініцыятыве Адміністрацыі прэзідэнта і Палаты прадстаўнікоў для абмеркавання праекта закона «Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорый грамадзян».

«Я не чакаю ад вас разумення. Довадаў па пазбаўленні льгот знайсці немагчыма, — сказала Н.Пяткевіч. — Не ад вялікіх грошай, не ад добрага жыцця дзяржава эканоміць. Сёння трэба падтрымаць насельніцтва ў сувязі з павелічэннем цэн на энергарэсурсы. Можна захаваць ільготы, але мы адпаведна атрымаем жыроўкі ў тры‑чатыры разы больш».

Н.Пяткевіч падкрэсліла, што ў Беларусі на працягу апошніх двух гадоў ідзе вельмі актыўная работа па ліквідацыі любых ільгот і прывілей. Паводле яе слоў, пры падрыхтоўцы законапраекта разглядаўся варыянт адмены ўсіх ільгот для любых катэгорый грамадзян. «Але вырашылі пайсці паэтапна і захаваць ільготы, змяніўшы да іх падыход», — сказала намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта. Яна выказала меркаванне, што пры прызначэнні льгот павінны быць два крытэрыі — адраснасць (таму, хто зарабіў гэтую льготу) і выбіральнасць (дапамога толькі таму, хто вельмі востра мае патрэбу).

Н.Пяткевіч адзначыла, што зараз распрацоўваецца «вельмі падрабязны механізм» прадастаўлення адраснай сацыяльнай дапамогі. «Зараз адрасную дапамогу рэальна атрымаць вельмі складана, — сказала намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта. — Механізм адраснай сацыяльнай дапамогі павінен памяняцца, і памяняцца вельмі радыкальна. Выпрацоўваецца дакладны, празрысты, дэбюракратызаваны механізм атрымання дапамогі, каб тыя, хто сапраўды мае ў ёй патрэбу, маглі атрымаць яе, не залежачы ад самавольства чыноўніка. Механізм агульных ільгот будзе заменены адраснай дапамогай».

Паводле слоў Н.Пяткевіч, грошы, якія вызваляцца ад упарадкавання льгот, пойдуць на рэалізацыю дзяржаўнай праграмы «Дзеці Беларусі». «Зэканомленыя грошы не размыюцца ў бюджэце. Кожную капейку патрацяць мэтанакіравана», — запэўніла намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта.

Яна таксама паведаміла, што пасля адмены льгот дзяржава зэканоміць каля аднаго мільярда, але пры гэтым не стала ўдакладняць рублёў ці долараў.

На прапанову прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый вынесці законапраект на ўсенароднае абмеркаванне Н.Пяткевіч заявіла: «Праект закона на ўсенароднае абмеркаванне выносіцца не будзе».

Як паведаміў БелаПАН старшыня пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па працы, сацыяльнай абароне, справах ветэранаў і інвалідаў Сяргей Камянецкі, дэпутаты плануюць разгледзець законапраект аб ільготах на пленарным пасяджэнні сесіі ў канцы мая.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН

Каментары17

Цяпер чытаюць

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА10

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

«Яму фактычна канец». Канцлер Мерц заявіў, што рэжым аятол у Іране наблізіўся да краху6

Трамп сустрэнецца з лідаркай венесуэльскай апазіцыі2

ЗША ўзважваюць наступны крок у дачыненні да Ірана — і сутыкаюцца са складаным выбарам

На вайне загінуў прадстаўнік знікаючага народа — хлопец пражыў усяго 18 гадоў31

«Спакойна спаў і толькі пачуў: «Трымайцеся! Трымайцеся!» Пад Барысавам аўтамабіль вынесла пад аўтобус

«Эфект Долінай» у Баранавічах: як гараджанка прадала кватэру ашуканцам і што было далей3

Неверагодная гісторыя пра дабрыню: каб забраць хворую дзяўчынку з маці, ва Украіне цягнік зрабіў прыпынак па-за раскладам5

Збілі і залілі пярцовым газам: на беларуса і ягоную дзяўчыну напалі ў навагоднюю ноч пад Варшавай12

«Пацібулум» Дудзінскага: антыўтопія і вытворчы раман у адным флаконе15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА10

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць