Улада11

250 машынаў на «Мотаршоў»

Рэкордная аўтамабільная выстаўка ў сталіцы.

Яшчэ ў жнiўнi мiнулага года дылерамi была зарэзервавана ўся плошча «Футбольнага манежа», а гэта, мiж iншым, 12 тысяч квадратных метраў. Арганiзатары падлiчылi, што для таго, каб задаволiць заяўкi ўсiх ахвотнiкаў, спатрэбiлася б не менш за 20 тысяч квадратных метраў. Але манеж, на жаль, не гумавы. Узяць удзел у «Мотаршоў» пашчасцiла ўладальнiкам 33 аўтамабiльных брэндаў, якiя агулам выставiлi на паказ мiнчанам i гасцям беларускай сталiцы 250 машын. Паводле слоў аднаго з арганiзатараў выставы, дырэктара ААТ «Рэмарк» Дзмiтрыя Яроты, гэта рэкордная колькасць за ўсю гiсторыю iснавання «Мотаршоў».

Раней на такiя аўтамабiльныя агледзiны дылеры выстаўлялi не больш за 110 машын. На думку кiраўнiка Беларускай аўтамабiльнай асацыяцыi Людмiлы Шабанавай, актыўнасць гандляроў аўтамабiлямi абумоўлена рэзкiм усплёскам продажу новых машын у нашай краiне, якi адбыўся летась, пасля ўнiфiкацыi мытных пошлiн на ўвоз iншамарак для юрыдычных i фiзiчных асобаў. У мiнулым годзе беларусы набылi больш за 10 тысяч новых аўтамабiляў i, як лiчыць, Людмiла Шабанава, попыт будзе расцi. Паводле яе меркаванняў, ёмiстасць беларускага аўтарынку неўзабаве можа дасягнуць прыкладна 50 тысяч новых аўто ў год. Натуральна, што «Мотаршоў» зацiкавiў амаль усiх аўтагiгантаў. Сёлета пад дахам «Футбольнага манежа» ўпершыню прадстаўлены адразу тры нямецкiя волаты: «Аudi», «BMW» i «Mеrсеdеs».

Апроч немцаў у «Мотаршоў» бяруць удзел вядучыя японскiя аўтавытворцы: «Mаzdа», «Hоndа», «Suzuki», «Subаru».

Надзвычайную актыўнасць праявiлi i навiчкi сусветнага аўтапрама — кiтайцы. Аўтавытворцы з Паднябеснай выставiлi некалькi мадэляў кампанii «Hаfеi Mоtоr».

Адметна, што ў гэтым годзе на «Мотаршоў» нязвыкла цiха. Гучыць спакойная музыка, якая стварае камфорт для наведвальнiкаў. Падобны фон — зусiм не беларускае вынаходнiцтва. Гэта — мiжнародны стандарт правядзення аўтавыстаў. Аўтамабiльны бiзнэс, як i банкаўскi, таксама любiць цiшыню. Няма сёлета на «Мотаршоў» i традыцыйнага «хэдлайнера». Раней, напрыклад, на ролю «вясельных генералаў» прывозiлi брытанскую ракету «Nоblе» i iтальянскi суперкар «Lаmbоrghini Gаllаrdо». Арганiзатары шчыра прызналiся, што ў гэтым годзе хацелi парадаваць вока наведвальнiкаў выставы шыкоўным «Fеrrаri». Але нешта ў iх не атрымалася. Але без «шпаркага iтальянца» на «Мотаршоў» ёсць што паглядзець, а пры жаданнi i купiць упадабаны аўтаэкзэмпляр. Выбар — агромнiсты. На любы густ i памер кашалька. Прыходзьце i пераканаецеся ў гэтым самi. Выстава будзе працаваць да 9 мая з 10 да 21 гадзiны. Уваход платны. Кошт бiлета —15 тысяч рублёў.

«Звязда»

Фота motorshow.by

Глядзі яшчэ:
Фотарэпартаж Юліі Дарашкевіч

Каментары1

Цяпер чытаюць

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс150

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс

Усе навіны →
Усе навіны

«Як цяпер з гэтым жыць?» Беларусы знайшлі на доларавай купюры выяву Жлобінскага райвыканкама5

Чарнобыль не дае пра сябе забыць. У грыбах з Веткі радыяцыя перавышала норму ў 82 разы1

Грэф расказаў Пуціну пра існуючую магчымасць атрымаць неўміручасць праз 6‑7 гадоў9

У Брэсце каля шматпавярховіка выкінулі цэлую калонію кажаноў. Гэта вельмі дрэнна 10

Польшча перадала Беларусі ноту аб выдачы асоб, падазраваных у дыверсіях у Польшчы

МЗС аблаяла Літву7

Глядзіце, як казачна ўпрыгожылі да навагодніх свят гандлёвы цэнтр Galleria ў Мінску4

Дэлегацыя вайскоўцаў ЗША прыехала ў Кіеў абмяркоўваць план спынення вайны ва Украіне3

«Акулёнак ту-ру-ру-ру». Як з 90‑секунднага дзіцячага роліка вырас 400‑мільённы бізнэс2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс150

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць