Культура33

Канцэрт «КРАМЫ» забаранілі па тэлефоне

Канцэрт‑прэзентацыя новага альбома гурта «КРАМА», запланаваны на 30 траўня ў мінскім клубе NIGHT STAR, забаронены. Дырэкцыя вымушаная была адмовіць гурту ў памяшканні пасля тэлефанавання з «вышэйшай інстанцыі».

Канцэрт‑прэзентацыя новага альбома гурта «КРАМА», запланаваны на 30 траўня ў мінскім клубе NIGHT STAR, забаронены. Пра гэта «Еўрапейскаму радыё» паведаміў адміністратар гурта Павел Кашырын. Паводле яго словаў, дырэкцыя вымушаная была адмовіць гурту ў памяшканні пасля тэлефанавання з «вышэйшай інстанцыі».

Павел мяркуе, што телефанавалі з упраўлення ідэалогіі Мінгарвыканкаму.

На мінулым тыдні Павел Кашырын сустракаўся з кіраўніком упраўлення культуры Мінгарвыканкаму Віктарам Курашам. Гэта была чарговая спроба атрымаць разавую ліцэнзію на правядзенне канцэрту «КРАМЫ». У ліцэнзіі Кашырыну адмовілі. Нагодай стала тое, што, на думку ідэолагаў Мінгарвыканкаму, як музыкі, так і творы гурта «КРАМА» маюць нізкі мастацкі ўзровень. У той жа вечар і паступіла тэлефанаванне з выбачэннямі з клуба.

У панядзелак 15 траўня Павел Кашырын напісаў новую заяву на выдачу разавай ліцэнзіі на правядзенне канцэрта «КРАМЫ» і ў суправаджэнні карэспандэнта «Еўрарадыё» прыйшоў у кабінет намесніка кіраўніка ўпраўлення культуры Мінгарвыканкаму Анатоля Сабітава. Гэтым разам выявілася, што адной заявы недастаткова.

Анатоль Сабітаў: «Неабходна, каб вы прынеслі не толькі заяву, але і дамову з кіраўніцтвам установы, дзе вы плануеце праводзіць канцэрт, аб тым, што яны згодныя ў пэўны дзень і на пэўны час даць вам памяшканне. А то я вам выдам ліцэнзію, а адміністрацыя клуба, які вы ўказалі ў сваёй заяўцы, нічога пра канцэрт у іх памяшканні не ведае. Будуць потым тэлефанаваць мне з прэтэнзіямі».

Павел Кашырын: «Дырэктар клуба згодны прадаставіць нам памяшканне. У нас ёсць дамоўленасць. Але дамову яны з намі будуць падпісваць толькі ў тым выпадку, калі ў нас будзе ліцэнзія на арганізацыю мерапрыемства».

Анатоль Сабітаў: «Гэта вашы праблемы. Выдаць ліцэнзію без падпісанай з адміністрацыяй клуба дамовай я не магу».

Павел Кашырын: «Калі заўтра я прыйду да вас не толькі з заявай, але і з такой дамовай, праблемаў з атрыманнем дазволу на правядзенне канцэрту не будзе?»

Анатоль Сабітаў: «Не ведаю. Прыносьце, будзем разглядаць і прымаць рашэнне».

Павел Кашырын: «Магчымыя розныя варыянты?»

Анатоль Сабітаў: «Магчымыя».

Павел Кашырын: «Ад чаго гэта залежыць? Гэты чыёсьці асабістае меркаванне?»

Анатоль Сабітаў: «Рашэнне заўжды прымаецца калегіяльна. Таму што вельмі сур’ёзная сітуацыя з арганізацыяй канцэртаў у Мінску. Вы б даўно ўжо ўзялі, ды правялі канцэрт без усялякага дазволу. Некаторыя праводзяць. Арыштавалі, праўда, цэлую групу…»

Павел Кашырын: «Вы нам раіце праводзіць канцэрт без дазволу?»

Анатоль Сабітаў: «Вырашайце самі. Я ж не магу вам сказаць, каб вы парушалі пастанову Савета міністраў 11.30. Калі вы бераце ліцэнзію, робіце рэкламу, распаўсюджваеце квіткі — вы становіцеся на афіцыйны шлях. А так бы сабраліся дзе‑небудзь з сябрамі, без усялякіх квіткоў і прэзентавалі сваю праграму. У мяне вось часта збіраюцца сябры дома, музіцыруюць».

Павел Кашырын: «Вы сказалі, што вырашацца пытанне будзе калегіяльна. Хто будзе ўваходзіць у тую калегію?»

Анатоль Сабітаў: «Не ведаю. Калі ўзнікнуць пытанні па рэпертуары, па выканаўчым майстэрстве, то можа быць і створаная камісія. Пытанні ідэалогіі не апошнія ў нашай дзяржаве. Ідэалогія — аснова грамадства. Новага альбома я не чуў, вас і вашых палітычных поглядаў не ведаю. Ведаю адно, што вы патрыёты сваёй радзімы. Таксама, як і я. Так, что — прыносьце дамову з клубам — і будзем разглядаць пытанне».

Зміцер Панямонаў, Эўрарадыё

Каментары3

Цяпер чытаюць

Жонка Галыгіна адсвяткавала пад Мінскам дзень нараджэння ў рускім стылі — у какошніку і з тортам-матрошкай ШМАТ ФОТА21

Жонка Галыгіна адсвяткавала пад Мінскам дзень нараджэння ў рускім стылі — у какошніку і з тортам-матрошкай ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Сын апошняга шаха. Хто такі Рэза Пехлеві, чые імя выкрыкваюць паўстанцы іранцы3

У Іране падчас пратэстаў загінулі ўжо больш за 50 чалавек1

Украіна і ЗША могуць падпісаць у Давосе пагадненне аб аднаўленні на 800 млрд даляраў

Доктар патлумачыў, якія сродкі не дапамогуць вашым суставам9

Затрымаць сёння нафтавы танкер амерыканцам дапамаглі ўлады Венесуэлы. Трамп імі задаволены9

Трамп можа даць кожнаму жыхару Грэнландыі па 100 тысяч даляраў за далучэнне да ЗША23

«Ты з іншага цеста». Як заставацца беларусамі за мяжой самім і гадаваць імі дзяцей23

Адкуль бяруцца назвы цыклонаў? І чаму менавіта «Улі»?1

У PandaDoc новы генеральны дырэктар1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жонка Галыгіна адсвяткавала пад Мінскам дзень нараджэння ў рускім стылі — у какошніку і з тортам-матрошкай ШМАТ ФОТА21

Жонка Галыгіна адсвяткавала пад Мінскам дзень нараджэння ў рускім стылі — у какошніку і з тортам-матрошкай ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць