Архіў

Вiнцук Вячорка. ПIШАМ ТАРАШКЕВIЦАЮ. 10 ПАМЯТАК БЕЛАРУСКАГА ПРАВАПIСУ. Перадрук з "Нашай Нiвы" за 1991 г.

№ 18 (115) 1998 г.

Пiшам тарашкевiцаю

10 памятак беларускага правапiсу

 

На просьбу нашых чытачоў мы перадрукоўваем зь першага нумару адноўленае «НН» артыкул Вiнцука Вячоркi пра асноўныя прынцыпы клясычнага беларускага правапiсу.

 

Да 30-х гадоў беларускi правапiс разьвiваўся паступова й натуральна. Стыхiйны адбор лепшых напiсаньняў iшоў да 1918 году, калi Бранiслаў Тарашкевiч упарадкаваў правапiс i граматыку. Сыстэма тарашкевiцы ўдакладнялася, пашыралася працаю iншых навукоўцаў (Язэп Лёсiк, Ян Станкевiч), супольнаю думкаю беларускiх мовазнаўцаў (Акадэмiчная канфэрэнцыя па рэформе беларускага правапiсу i азбукi, Менск, 1926).

У БССР правапiс i граматыка Тарашкевiча былi ў 1933 годзе скасаваныя ды замененыя — зьнянацку, гвалтам, пры вымушаным маўчаньнi навуковае грамады — на зрусыфiкаваныя. На тое была адпаведная пастанова «Совнаркома». У Заходняй Беларусi, на эмiграцыi ўвядзеньне наркомаўкi сустрэлi пратэстамi й надалей пiсалi паводле Тарашкевiча, паводле жывое мовы. Асобныя непасьлядоўнасьцi (правапiс й, ў; правапiс чужаземных словаў з дыфтонгамi) парадкаваў Антон Лёсiк, а на эмiграцыi —Ян Станкевiч, Валянтына Пашкевiч, iншыя.

Наркомаўка розьнiцца ад тарашкевiцы найперш адарванасьцяй ад жывое мовы й клясычнае традыцыi беларушчыны. Рэформа 1933 году жывасiлам увяла ў нашую мову неўласьцiвыя ёй граматычныя формы й нават вымаўленчыя правiлы. Зьмянiлi слоўны запас, касуючы самабытнае ды ўводзячы «объединяющее», зьмянiлася нават будова сказаў. Таму, каб вярнуцца да жывое тарашкевiцы, замала толькi пiсаць i вымаўляць па-тарашкевiчаўску, па-купалаваму. Але з чагось пачынаць трэба. Зручней — з правапiсу.

 

ДЗЕСЯЦЬ ПАМЯТАК — для тых, хто ўмее пiсаць наркомаўкай. Яны датычаць толькi правапiсу (не граматыкi, г.зн. зьмены словаў). Тарашкевiца прасьцейшая ад наркомаўкi, бо ў ёй нашмат менш выключэньняў, да яе амаль заўсёды стасуецца прынцып «як чуваць, гэтак пiшацца — i наадварот». Толькi бяда, што дзесяцiгодзьдзi панаваньня наркомаўкi прывучылi многiх вымаўляць беларускае слова няслушна: чэШСкi, нЕ буду (трэба: чэскi, ня буду — прасьцей i больш сьпеўна). Але праз тарашкевiцу ёсьць шанец вярнуць нашай мове спрадвечную мiлагучнасьць.*

1. Мяккi знак, як i належыць, пазначае мяккасьць: сьвята, абедзьве, празь мяне, цьвёрды, сьцьвердзiць у Фроньце ды ў Клiўленьдзе.

Пасьля С З Ц ДЗ Н Ь пiшацца перад мяккiмi зычнымi, апроч Г К Х.

(Нагадаю: мяккiя будуць тыя зычныя, за якiмi йдуць I Е Ё Ю Я Ь).

 

СЬвiснуў, але скiнуў; раСЬлi, але беларускi. ЗЬ Лёдзяю, але з Лукашом, з Кiрпатрыкам.

2. Разьдзяляльны мяккi знак пiшам пасьля С З Н Л перад Е Ё Ю Я, а таксама I, калi яно пад нацiскам: бязьядзерны, зьеду, пасьянс, маньяк, зь iмi цi бязь iх.

3. Доўгiя мяккiя гукi пiшам празь мяккi знак: калосьсе, палозьзе, судзьдзя. Ня тычыцца прыставак на Д: ад-дзел, ад-цемiць.

4. Зьбегi зычных пiшуцца як чуваць: чэх — чэСкi, Парыж —парыСкi, у Рызе — рыСкi. УзбэЦкая й КазаСкая

рэспублiкi. ГагауСкая праблема.

Увага: швэд-скi вымаўляем «швэцкi», але замест глухога Ц пiшам звонкае ДЗ: швэДЗкi, гараДЗкi, iрлянДЗкi.

Пiшам, як чуваць: еЖДЖу, пяШЧаны, пакаШЧык (варыянт А.Лёсіка і Я.Станкевіча). Я сьмяюся — ты сьмяесься.

Ня тычыцца прыставак i прыназоўнiкаў: сшытак, разжыўся, бяз Чорнага.

5. У I заўсёды скарачаюцца пасьля галосных, калi перад iмi няма знаку прыпынку й на iх ня падае нацiск: на Украiне, на ймя, Ганна йшла, ва ўнiвэрсытэце, я й кажу, на Йвана, Тайлянд, аўдыякасэта, Модраў з Чаўшэску. Увага: калёквIЮм, кансылIЮм.

6. Чужаземныя (заходня-эўрапейскiя) словы маюць Л мяккае, як i ў тых мовах, адкуль яны прыйшлi: лямант, акуляры, калёна, плян, клямка, плюралiзм, клюб, мэталь, дэталь.

Увага: у канцы слова можа быць Л цьвёрдае: генэрал.

У расейскай мове тут непасьлядоўнасьць: Финляндия —Голландия, люмпен — луза, бо словы йшлi праз кнiгу. На Беларусь жа заходнiя словы, найперш лацiнскiя й нямецкiя, траплялi праз жывы кантакт з носьбiтамi гэтых моваў, праз масавае вывучэньне тае ж лацiны ў сярэднявечнай школе.

7. З гэтае ж прычыны ў чужаземных (заходня-эўрапейскiх) словах пасьля зычных, акрамя Л i К, пiшам Э: пэрыяд, мэтар, сэрвiс, праспэкт, газэта. Але: анкета.

Увага: пасьля Г i Х можа пiсацца Е: хЕўра й хЭўра, гЕнэрал i гЭнэрал.

У чужаземных словах пасьля З С Д Т пiшацца й вымаўляецца Ы: сынонiм, дыктар, максымум, Бразылiя.

Увага: -зiя, -сiя, -зiйны, -сiйны пiшацца праз I: калiзiя, камiсiйны, сэсiя.

Варта зацемiць таксама: нактурн, мiнiятура, Эўропа, эўрапейскi, нэўтральны.

8. Вымаўляецца й пiшацца -ТАР, -ДАР у словах: тэатар, мэтар, лiтар, кадар, монстар i падобных. Але: 36 кадраў.

Варта зацемiць: нэрва, iнтэрвiю.

9. Пасьля У вымаўляецца й пiшацца В перад А: у вадзiн вагон, у варанжавым сьвятле, у Вангельшчыне.

10. Е пераходзiць у Я ў першым складзе перад нацiскам у НЕ й БЕЗ, нават калi яны пiшуцца асобна: бяз волi, ня прыйдзеш, але: без ахвоты, не вызначальны. Тарашкевiца мае пэўныя iншыя правiлы артаграфii, напрыклад, досыць складанае правiла пераходу Е ў Я (цяперашняе афiцыйнае — зручнейшае), дэталi пададзеных тут правiлаў. Мы ж падалi найважнейшае, дастатковае для таго, каб пiсаць тарашкевiцаю.

 

Вiнцук Вячорка

«Наша Нiва», 1,1991

Каментары

Цяпер чытаюць

Бабарыка пасля сустрэчы з Пратасевічам трапіў у ШІЗА1

Бабарыка пасля сустрэчы з Пратасевічам трапіў у ШІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Анжаліка Борыс: Пачобуту ніхто ніколі нічога не прапаноўваў за ўсе гэтыя гады8

Коўл: Лукашэнка пагадзіўся спыніць запуск паветраных шароў у бок Літвы12

Што расказаў Алесь Бяляцкі адразу пасля вызвалення1

ЗША чакаюць ад Лукашэнкі вяртання літоўскіх фур2

Зяленскі паразмаўляў з Марыяй Калеснікавай і павіншаваў яе з вызваленнем1

Джон Коўл спрагназаваў, што і яшчэ тысячу палітзняволеных дэпартуюць19

Эйсмант: Беларускіх палітвязняў абмянялі на параненых расіян і палонных прарасійскіх беларусаў. Украінцы кажуць, што яна хлусіць18

Джон Коўл пракаментаваў вызваленне палітвязняў3

За першыя тры гадзіны беларусы сабралі больш за 124 тысячы еўра для 123 вызваленых палітзняволеных2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка пасля сустрэчы з Пратасевічам трапіў у ШІЗА1

Бабарыка пасля сустрэчы з Пратасевічам трапіў у ШІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць