Архіў

БЕЛАРУСЬ У ПАРАЛЕЛЬНЫМ ЧАСЕ

№ 21 (118) 1998 г.

БЕЛАРУСЬ У ПАРАЛЕЛЬНЫМ ЧАСЕ

 

Колькi чаго ў жыцьцi залежыць ад сьвядомасьцi чалавека, а колькi адбываецца самахоць?.. Вось сёньняшняе адчуваньне Беларусi: пра аўтарытарны рэжым усё сказана i можна толькi паўтарацца, апазыцыянэры таксама стабiлiзавалiся, палiтычныя прагнозы й ацэнкi нагадваюць пераклады адкуль-небудзь з ангельскай i ня спраўджваюцца, народ у прынцыпе задаволены status quo. I ўсё гэта нiбы ня тычыцца Беларусi. Бо Беларусь жыве ўжо неяк па-свойму, мiма рэжыму, апазыцыi й народа. Пра тое, што яна жыве, сьведчаць зьявы й падзеi культуры, у якiх зусiм не адчуваецца аўтарства. Бывае ж такое, што пэўны аўтар, якi ўчора не заўважаўся, сёньня раптам загучаў на поўны голас. I нiхто, у тым лiку й ён сам, не разумее, чаму. Быццам i сапраўды iснуе той паралельны час, якi, у параўнаньнi з нашым, не спынiўся, а працягвае свой рух. I нiбы менавiта туды перамясьцiлася Беларусь, пакiнуўшы тут толькi надпiс на сьцяне пра тое, што яна — жыве.

Паралельнаму часу прысьвечаныя матэрыялы гэтага нумару «НН». Гутарка пойдзе пра падзеi й праявы культуры, за якiмi не прачытваецца напружанай думкi канкрэтнага стваральнiка i якiя выглядаюць на парадак больш рэальна й вартасна, чым у папярэднiя гады.

Вось, скажам, «Народны Альбом» беларускiх рок-музыкаў, прэм’ера якога адбылася нядаўна ў Польшчы. У Беларусi гэты праект, бадай, i не ацэньваўся. У Польшчы ж, дзе культурныя працэсы больш спарадкаваныя, аглядальнiк «Gazety Wyborczej» Робэрт Ляшчынскi пiша:

«Спачатку мне падалося дзiўным, што ў краiне, у якой дзеецца шмат важных справаў, артысты займаюцца гiсторыямi 80-гадовае даўнiны. Аказваецца, аднак, што з дапамогай такой формулы пра Беларусь можна сказаць нашмат болей i пры гэтым ня зьвесьцi ўвесь праект да жанру бягучага палiтычнага камэнтара. Вось чаму «Народны Альбом» — гэта перад усiм твор мастацтва. У Польшчы яго рэклямавалi як «антылукашэнкаўскую рок-опэру», з чаго самi творцы сьмяюцца й падкрэсьлiваюць, што iснуюць у Беларусi цалкам афiцыйна. «Антылукашэнкавасьць» «Народнага Альбому» заключаецца магчыма ў тым, што Лукашэнкi там няма».

Р.Ляшчынскi мiжволi падказвае нам iдэю Беларусi ў паралельным часе. Нешта падобнае вычуваеш i ў словах самiх рок-музыкаў, калi просiш iх распавесьцi пра тое, з чым яны сёньня выходзяць да публiкi. Адказы падаюцца ня тое, што павярхоўнымi або дзяжурнымi, але не зусiм адпаведнымi тым творам, якiя музыкi пiшуць i выносяць на публiку.

Сёньня пазьяўлялася мноства цэльных (давершаных) i вартасных (бясспрэчных) культурных прадуктаў, творцы якiх ня здольныя растлумачыць гэтую давершанасьць i вартасьць.

Каментары

Цяпер чытаюць

Першая вясна на волі. Ніна і Уладзімір Лабковічы расказалі пра сваю гісторыю кахання і жыццё пасля турмы5

Першая вясна на волі. Ніна і Уладзімір Лабковічы расказалі пра сваю гісторыю кахання і жыццё пасля турмы

Усе навіны →
Усе навіны

У сталіцы Кувейта пасля атакі Ірана загарэўся хмарачос1

«Нам не патрэбны людзі, якія ўступаюць у вайну, калі мы ўжо перамаглі». Трамп рэзка адказаў Стармеру8

Каля пасольства ЗША ў Осла прагрымеў выбух

Ізраіль атакаваў гатэль у цэнтры Бейрута1

Якія дачы ў бюджэце да $50 тысяч прадаюць у межах МКАД-2

Два дні дыеты на аўсянцы. І што, які вынік?1

Журналістка «Спутніка» звяртаецца да Лукашэнкі: яе сын паступіў у Вышэйшую школу эканомікі ў Маскве, а дома на яго завялі крыміналку23

Былы супрацоўнік «Бетэры» запісаў вялікае відэа пра гэта анлайн-казіно. Цяпер у яго праблемы з міліцыяй8

У Мінску развіталіся з паэтам Уладзімірам Карызнам, аўтарам слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Першая вясна на волі. Ніна і Уладзімір Лабковічы расказалі пра сваю гісторыю кахання і жыццё пасля турмы5

Першая вясна на волі. Ніна і Уладзімір Лабковічы расказалі пра сваю гісторыю кахання і жыццё пасля турмы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць