Архіў

Слова айца Андрэя на сьвята Зыходу Сьвятога Духа

№ 10 (131) 1999 г.


Слова айца Андрэя
на сьвята Зыходу Сьвятога Духа

 

«Хто верыць у Мяне, у таго, як сказана ў Пісаньні, з чэрава пацякуць рэкі вады жывое». Ян. 7. 38.

У другім разьдзеле кнігі Дзеяў Сьвятых Апосталаў апісаны дзень Пяцідзясятніцы. Трэба зазначыць, што Пяцідзясятніца — сьвята жніва для юдэяў, стала сьвятам аднаўленьня саюзу-запавету з Богам. Таму зыход Сьвятога Духа на Апосталаў у гэты дзень азначае пачатак дакананьня Новага Запавету ў гісторыі чалавецтва.

Калі вучні, сабраўшыся, былі «аднадушна разам», раптам пачуўся шум зь неба, як бы ад павеву ветру, і напоўніў увесь дом, дзе яны былі. Тады напоўніліся яны Духам Сьвятым «і пачалі гаварыць на розных мовах, як Дух ім даваў вяшчаць». Навокал было мноства людзей — «Парфяне, і Мідзяне, і Еламіты, і жыхары Мэсапатаміі, Юдэі і Кападокіі, Понту і Асіі, Фрыгіі і Памфіліі, Эгіпту і частак Лівіі і прышлыя з Рыму. Усе яны разумелі апосталаў і кожны чуў сваю гаворку. З гэтага няцяжка зрабіць выснову, што ў гэты момант аднавілася адзінства, згубленае пад час будаўніцтва Бабілёнскай вежы ( Быц. 11. 1-9). Ад гэтага моманту ўсе мовы сталіся роўныя і да ўсіх народаў Бог хоча прамаўляць на іхнай мове. Гэта вельмі добра зразумелі сьвятыя браты Апосталы славянаў Кірыла і Мятод, якія прыйшлі да нас, але не прынесьлі нам грэцкай ці лацінскай моваў, а распрацавалі адзіную на той час для славянаў мову, але сёньня мы можам працягнуць справу Кірылы і Мятода і абвяшчаць Слова Божае па-беларуску.

Ёсьць яшчэ адзін аспэкт, які я хацеў бы падкрэсьліць, гэта «аднадушнасьць Апосталаў». Аднадушнасьці вымагае ад нас, сёньняшніх хрысьціянаў, Дух Сьвяты. Мне здаецца, што мы, хрысьціяне розных Цэркваў, павінны больш сьмела супрацоўнічаць у Духу Сьвятым. Гледзячы на сёньняшні стан беларусаў, відавочна, што няважна, да якой Царквы належаць бацькі дзіцёнка, які галадае, праваслаўныя яны, альбо каталікі. Няважна, да якога веравызнаньня належыць жанчына, якая ідзе на аборт. Няважны стан веры бацькоў юнака, які аддасьць усё за дозу наркотыкаў. Зразумела тое, што ўсе яны аднолькава патрабуюць нашай дапамогі. Мы, аб’яднаўшыся ў Духу Сьвятым, можам канкрэтнымі справамі сьведчыць Любоў Божую да гэтых людзей. Канкрэтныя справы, канкрэтная дапамога канкрэтным людзям і ёсьць «жывая вада», пра якую Хрыстос гаворыць у Эвангельлі ад Яна (7. 38.).

а.Андрэй Абламейка


Каментары

Цяпер чытаюць

Заснавальніца беларускай IT-кампаніі атрымала страшэнныя траўмы на гарналыжным курорце ў Грузіі15

Заснавальніца беларускай IT-кампаніі атрымала страшэнныя траўмы на гарналыжным курорце ў Грузіі

Усе навіны →
Усе навіны

Некалькі былых палітвязняў прыйшлі на акцыю памяці загінулых добраахвотнікаў з плакатамі супраць Ціханоўскай46

Цэлая група індыйцаў просіць улады Індыі ўратаваць іх з Беларусі9

У Петрыкаве ўжо распускаюцца першыя цюльпаны 1

Хлопчык праплыў у акіяне чатыры кіламетры, каб уратаваць сям'ю

Беларус нырнуў без рыштунку на глыбіню 30 метраў у Мексіцы. І ўсё дзеля шыкоўных фота5

Францыя памяняла правілы выдачы шэнгенскіх віз для беларусаў1

Дзясяткі кажаноў выкінулі на снег каля гімназіі ў Салігорску. І што цяпер?5

Трамп: Прэм'ер Індыі пагадзіўся больш не купляць расійскай нафты4

За рулём дыпламатычнай машыны, якая сутыкнулася з паліцэйскім аўто ў Беластоку, быў консул Беларусі ў Аўстрыі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Заснавальніца беларускай IT-кампаніі атрымала страшэнныя траўмы на гарналыжным курорце ў Грузіі15

Заснавальніца беларускай IT-кампаніі атрымала страшэнныя траўмы на гарналыжным курорце ў Грузіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць