Архіў

Весткі зь Вільні

№ 27 (148), 1999 г.


 

Весткі зь Вільні

 

А мы ўсё Вільнюс, Вільнюс...

Літоўцы вырашылі ў афіцыйнай мове памяняць назвы гарадоў Калінінградзкай вобласьці на традыцыйныя літоўскія. Савецк будзе цяпер называцца Тільже, Нёман — Рагайне, а сам Калінінград — Караляўчяй. Гэтак, паводле пастановы дзяржаўная камісіі літоўскай мовы, будуць цяпер аб’яўляць на вакзалах, пісаць на дарожных паказальніках, мапах і г.д. А яшчэ літоўскія дэпутаты хочуць браць чынны ўдзел у міжнародным абмеркаваньні лёсу самой Калінінградчыны, якую яны лічаць сваёй зямлёй. Маўляў, пасьля Пацдамскай канфэрэнцыі мінула 50 гадоў, на якія Калінінград аддалі Расеі, і цяпер пара вырашаць па справядлівасьці. Асноўныя прэтэндэнты на колішні Кёнігсбэрг — немцы і палякі. Трэба згадаць, што і ў старой беларускай традыцыі Калінінград называўся прыгожым словам Каралевец. Але што казаць, калі ў нас няма ні такой дзяржаўнай моўнай камісіі, як у літоўцаў, дый уласную старую сталіцу Вільню беларусы называюць Вільнюсам.

 

Фашысты пачынаюць з рэфэрэндумаў

Літоўскае міністэрства юстыцыі восьмы раз адмовіла ў рэгістрацыі Саюзу Нацыянал-Сацыялістычнага Адзінства. Для прэсы ў краіне, дзе звычайна мала чаго здараецца, гэта сталася нагодаю зрабіць інтэрвію зь лідэрам літоўскіх фашыстаў, які завецца Міндаўгас Мурза. На пытаньне, што мусіў бы найперш зрабіць прэзыдэнт Літвы, Мурза адказаў: правесьці рэфэрэндум, які б даў яму большыя паўнамоцтвы. Выглядае, што літоўскі фюрэр цалкам ухвальна ставіцца да Лукашэнкі, які, стаўшы прэзыдэнтам, так і зрабіў — пачаў з рэфэрэндуму і забраў сабе ўсю ўладу ў краіне.

 

І нават некаторыя сяляне...

29 верасьня споўнілася 470 гадоў з дня, калі ўступіў у дзеяньне Першы Літоўскі Статут. З гэтай нагоды ў друку зьявілася інтэрвію прафэсара Станісловаса Лазуткі, галоўнага рэдактара акадэмічнага выданьня Статуту. На пытаньне пра мову, на якой быў напісаны Першы Статут, сп.Лазутка сказаў: «Мяркую, што назва «старабеларуская мова» — найбольш адпаведная з гледзішча гістарычнага і этнаграфічнага. У XVI ст. у пісьменстве Вялікага Княства Літоўскага ўжываліся таксама іншыя мовы — лацінская і польская — аднак афіцыйнай дзяржаўнай мовай заставалася старабеларуская. Гэта была мова Паноў Рады, соймаў, судоў і ўвогуле грамадзкага жыцьця. Баярства Вялікага Княства, жыхары гарадоў а нават некаторыя сяляне ведалі гэтую мову і паслугаваліся ёю». Як жа трэба было ўсяму зьмяніцца, калі сёньня беларускую мову ведаюць найперш «некаторыя сяляне»!


Каментары

Цяпер чытаюць

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам9

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам

Усе навіны →
Усе навіны

Адпачынак у В'етнаме за $500 у суткі. Беларусы расказалі, што расчаравала за такія грошы2

На «Полі цудаў» спелі песню пра тое, як класна жыць з адключаным інтэрнэтам9

Хто зможа двойчы зрабіць ЭКА бясплатна? Расказаў міністр аховы здароўя7

Першае ФОТА вызваленай Валерыі Касцюговай2

Некаторым вызваленым 19 сакавіка палітвязням, якім дазволілі застацца ў Беларусі, забаранілі афармляць сімкі і карыстацца банкаўскімі карткамі24

СМІ расказалі пра расійскі сцэнар імітацыі замаху на Віктара Орбана перад выбарамі7

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце8

Тром мінчанкам далі па 8‑9 гадоў па справе дваровых чатаў7

Трамп абвінаваціў Зяленскага ў піяры: Украіна нічога не зрабіла на Блізкім Усходзе11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам9

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць