Архіў

Зьміцер Снапкоўскі. На паклон да Польшчы

№ 27 (148), 1999 г.


 

На паклон да Польшчы

 

12 кастрычнiка пакупнiкi былi надзвычай узрушаныя. Напярэдаднi камiтэт цэнаў Мiнiстэрства эканомiкi Беларусi вырашыў узьняць цэны на хлеб масавых гатункаў на 30%, на батоны — на 20%.

 

I дагэтуль шмат людзей, асаблiва пэнсiянэры, трымалiся на хлебе ды малацэ. Прыгадваецца размова дзьвюх бабулек, сьведкам якой я стаў на трамвайным прыпынку. Адна скардзiлася другой: сёньня мела на сьняданьне шклянку кефiру, дадала лыжку цукру, хацела ўзяць булку, але грошай не хапiла, таму пiла кефiр з хлебам…

Цяпер такiм людзям будзе яшчэ цяжэй. Бальшыні старых у кастрычнiку дадалi да пэнсii па 300—400 тысячаў. Гэтых грошай хопiць на тры-чатыры боханы нармальнага хлеба. А да наступнай пэнсii чакаць месяц.

Адзiнае, што адрозьнiвае чарговы рост цэнаў ад папярэднiх, гэта тое, што цяпер хлебапякарням даводзяцца аб’ёмы выпуску прадукцыi так званых масавых гатункаў. Таннага хлеба мусіць быць ня менш за 30% ад агульнага аб’ёму яго вытворчасьцi, а батонаў — ня менш як 20%. Але нават у хлебных крамах у цэнтры Менску ўжо не хапае танных гатункаў.

Паводле Генадзя Усюкевiча, якi адказвае за аграрны сэктар у Нацыянальным выканаўчым камiтэце (ценявым урадзе), цэны на хлеб у Беларусi будуць расьцi й далей, і прычына ў тым, што калгасна-саўгасная сыстэма аджыла свой час. Беларусь сабрала, паводле афiцыйных зьвестак, 3,7 мiльёны тонаў збожжа. А суседняя Літва, дзе надвор’е было ня менш сьпякотным — 2,5 мiльёны тонаў. Але на плошчы ў тры разы меншай, чым у Беларусi. Фактычна, у нас ураджай удвая меншы. Вось да чаго давёў Лукашэнка.

Дзе Беларусь будзе набываць неабходныя 2 мiльёны тонаў збожжа? У Расеi? Але ёй самой не хапае. Ва Ўкраiне? Але там прэзыдэнт Кучма забаранiў продаж зерня за мяжу. У Літве? Але зь ёй яшчэ не разьлiчылiся за электраэнэргiю. Можа, У Польшчы? Што беларускiя ўлады зьвярталiся з такой просьбаю, пацьвердзiў намесьнiк мiнiстра эканомiкi Польшчы Бэрнард Блашчык 7 кастрычнiка, выступаючы з дакладам перад прадстаўнiкамi беларускiх i польскiх бізнэсоўцаў на сэмiнары «Добрасуседзтва-99».

Але валюты ў Беларусi няма, а попыт на трактары, грузавыя аўтамабiлi й шэраг iншых тавараў нашага традыцыйнага экспарту значна скарацiўся пасьля лiбэралiзацыi гандлю з краiнамi Эўропы. Да таго ж Беларусь просiць у Польшчы мiльён тонаў збожжа ў… крэдыт, пад ураджай будучага году. Палякi, як добра вядома, — народ з гонарам. I таму можна зразумець польскага калегу, якi працуе ў Менску. Ён кажа так: «Вашая тэлевізія ўсё лета распавядала, як дрэнна жывецца польскаму селянiну. А цяпер у нас жа просяць збожжа. Калi б усё залежала ад мяне, асабiста я адмовiў бы…».

Зьміцер Снапкоўскі


Каментары

Цяпер чытаюць

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў15

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША часова знялі санкцыі з іранскай нафты2

Латушка: Анжаліка Мельнікава ведала шмат адчувальнай інфармацыі8

Акадэмія навук запусціла шыкоўны партал беларускіх казак — можна пачытаць і паслухаць у арыгінальных запісах11

У Мінску даражэе праезд у грамадскім транспарце1

Навукоўцы вызначылі адну дэталь, якая істотна павышае ўвагу да вашага профілю ў дадатку для знаёмстваў

Фёдар Паўлючэнка настойвае: Мельнікава выглядае як чалавек пасля цяжарнасці26

УСУ ўпершыню знішчылі расійскі верталёт оптавалаконным дронам1

Украінскія дарадцы былі ў шоку, калі ў Персідскім заліве на адну цэль выпускалі восем ракет Patriot — агульным коштам $25 мільёнаў10

У Беларусі жывуць два віды вераб'ёў. А як іх адрозніць?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў15

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць