Архіў

Быкаў дае падказку палітыкам

№ 13 (170), 27 сакавіка — 2 красавіка 2000 г.


 

Быкаў дае падказку палітыкам

Сьвяточная акадэмія ў Празе

 

У Празе сёлета на ўгодках БНР 25 сакавіка было шмат ганаровых гасьцей — навукоўцаў, палітыкаў, літаратараў, шмат было моладзі, а таксама палітычных уцекачоў зь Беларусі, па-чэску «упырхлікаў». Прыкметай сьвята стаў прыезд Старшыні Рады БНР Івонкі Сурвіллы. Госьці наведалі праскія могілкі, дзе пахаваныя прэзыдэнты БНР Пётра Крэчэўскі і Васіль Захарка, а таксама слынны сьпявак М.Забэйда-Суміцкі. Урачыстую акадэмію вяла Ганна Сурмач, якая цяпер у лягеры для ўцекачоў чакае чэскага палітычнага прытулку.

Удзельнікі акадэміі ўжо мелі першыя зьвесткі пра менскі «хапун», таму Івонка Сурвілла ў сваёй прамове сказала: «Як Старшыня Рады, сёньня, як ніколі, патрабую помачы кожнага з вас. Бо Беларусь знаходзіцца ў вялікай небясьпецы. Чым нас больш, тым мацнейшы наш голас».

Спаміж урачыстых і горычных прамоваў зьвярнуў на сябе ўвагу выступ народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава, які гаварыў пра істотную хібу, што спадарожыць беларускай ідэі ад 1918 году.

У выступе літаратара прагучала важная падказка нацыянальнаму адраджэньню, прапанова зьмяніць ракурс з патэтычнага на прагматычны. Маўляў, мы не настолькі дужыя, каб быць настолькі бясхітраснымі.

«Мы ведаем гісторыю ўсяго нашага змаганьня за сувэрэннасьць, за дзяржаўнасьць, якой, на жаль, і дагэтуль няма, — сказаў Васіль Быкаў. — Няма, бо, відаць, сілы нашыя слабыя, каб дамагчыся таго, чаго мы хочам і на што мы маем права — боскае і чалавечае. Значыць, у такім выпадку, трэба ўлічваць усе акалічнасьці і весьці змаганьне вельмі разумна і ганарова. У гэтым сэнсе я хацеў бы напомніць толькі адзін момант, — дачыненьні зь іншымі сіламі, іншымі нацыямі і народамі — і сябрамі, і ворагамі таксама.

Адразу пасьля абвяшчэньня БНР, на мой погляд, была дапушчаная адна вялікая памылка. Яна заключалася вось у чым. Як вядома, бальшавікі (і ня толькі бальшавікі) папракалі Ўрад БНР за тое, што ён паслаў тэлеграму кайзэру Вільгельму. Маўляў, як мог дэмакратычны ўрад незалежнай Беларусі пасылаць такую тэлеграму, маўляў, гэтая тэлеграма зганьбіла беларускую ідэю — ідэю сувэрэннасьці, незалежнасьці. А насамрэч што ж адбылося? Летувісы і латышы паслалі такія тэлеграмы раней, і яны атрымалі афіцыйнае эўрапейскае прызнаньне сваёй незалежнасьці. Беларусы паслалі са спазьненьнем больш чым на месяц і, такім чынам, не атрымалі ні адказу, ні прызнаньня, а толькі зганьбілі пэўным чынам свой гонар. Як важна кожную справу рабіць своечасова!» — сказаў Васіль Быкаў.

Выглядае, што пісьменьнік, які апошнім часам вызначаў беларускую сытуацыю як пэсымістычную, гатовы даваць практычныя рэкамэндацыі палітыкам, якія ім гэтак патрэбныя сёньня.

26 сакавіка спадарыня Сурвілла правяла сход Эўрапейскае сэкцыі Рады БНР.

С.П.


Каментары

Цяпер чытаюць

ЗША ўзгаднілі з Расіяй мірны план, вельмі нявыгадны для Украіны123

ЗША ўзгаднілі з Расіяй мірны план, вельмі нявыгадны для Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Жах на пяць паверхаў: як жыве і пакутуе самая вялікая камуналка Мінска4

Axios: ЗША і РФ працуюць над сакрэтным планам па Украіне9

Дыверсант на польскай чыгунцы дапусціў дзіўную памылку — падарваў не тую рэйку13

«Бабарыка быў бы годным прэзідэнтам, але хунта пазбаўляецца ад разумных людзей крымінальнымі метадамі». Што пішуць людзі пра банкіра84

Палата прадстаўнікоў ЗША прагаласавала за раскрыццё «файлаў Эпштэйна». Сенат прыняў гэтую пастанову без абмеркавання4

Зборная Кюрасаа ўпершыню ў гісторыі выйшла на чэмпіянат свету па футболе

У Мінску закрылі вуліцу Масюкоўшчына адразу ажно на пяць гадоў. Што там адбываецца?1

Арыгінальная бетонная царква на Тэнэрыфе прызнана найлепшым будынкам года ў свеце7

Вызначыліся каманды ад Еўропы, што напрамую выйшлі на ЧС па футболе, і ўдзельнікі стыкавых матчаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША ўзгаднілі з Расіяй мірны план, вельмі нявыгадны для Украіны123

ЗША ўзгаднілі з Расіяй мірны план, вельмі нявыгадны для Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць