Архіў

Васіль Кроква. Эліты пра выбары

№ 50 (207), 11 — 18 сьнежня 2000 г.


 Эліты пра выбары

Апошнія падзеі ў нашым палітычным жыцьці яскрава сьведчаць, што Беларусь ужо практычна ўвайшла ў пэрыяд падрыхтоўкі да прэзыдэнцкіх выбараў. Я паспрабаваў высьветліць, што думаюць пра гэта эліты Полаччыны. Праўда, зрабіць шырокае апытаньне меркаваных рэспандэнтаў аказалася ня так проста. Размаўляць на “небясьпечную” тэму праз тэлефон згаджаліся толькі лідэры мясцовых палітычных арганізацыяў.

Вядомы полацкі бізнэсовец Сяргей Палякоў сказаў літаральна наступнае: ён ня верыць у адзінага альтэрнатыўнага кандыдата, бо чалавека, якога такім абвесьцяць, абавязкова пасадзяць.

Лідэр полацкай арганізацыі БНФ Міхась Баўтовіч у такога кандыдата верыць, але выказвае меркаваньне, што гэты кандыдат не павінен паходзіць зь беларускай палітычнай эліты, ва ўсякім разе, ён ня бачыць яго сярод кіраўнікоў партый, але гэты кандыдат абавязкова павінен быць заангажаваны ў грамадзка-палітычнае жыцьцё краіны. На маё пытаньне, як ён глядзіць на кандыдатуру Сямёна Домаша, Баўтовіч адказаў, што ў яго вачах Домаш ня мае адмоўнага рэйтынгу, а ягонае паходжаньне з кіраўнікоў у сёньняшняй сытуацыі — якасьць станоўчая.

Ня верыць у адзінага кандыдата ад апазыцыі і лідэр наваполацкіх камуністаў Вячаслаў Крышталёў: калі адзіным кандыдатам будзе хто-кольвечы зь левых, дык правыя галасаваць за яго ня будуць. А кандыдата ад правіцы не падтрымаюць прыхільнікі камуністычнай ідэалёгіі, маўляў, людзям не загадаеш. Таму камуністы на прэзыдэнцкіх выбарах будуць вылучаць свайго кандыдата. Сямёна Домаша Крышталёў лічыць прадстаўніком правай апазыцыі. Ня верыць у адзінага кандыдата і кіраўнік наваполацка-полацкай арганізацыі Свабоднага Прафсаюза Беларускага Ўладзімер Антановіч, бадай, самы аўтарытэтны грамадзкі дзеяч Полацкага краю. Ён кажа, што беларуская апазыцыя настолькі стракатая і размаітая, што дамовіцца аб адзіным кандыдаце яна ня здолее. Таму ўжо зараз можна казаць, што апанэнтаў у Лукашэнкі будзе ня менш як пяцёра. Іншая рэч, што самым уплывовым палітычным сілам усё ж варта трымацца разам. Антановіч лічыць, што праблема з адзіным кандыдатам палягае яшчэ ў тым, што ў Беларусі няма вольнага палітычнага рынку. У апазыцыйным асяродзьдзі, як і ў цэлым у краіне і грамадзтве, не стае дэмакратыі. Таму пэрыядычна паўстаюць усялякія непаразуменьні і скандалы: падзелы партыяў, прымусовае выключэньне сяброў з партыйных шэрагаў, абвінавачваньні палітычных лідэраў у дыктатарскім стылі кіраваньня. Гэтая недаразьвітасьць не дазваляе нарадзіцца ў краіне паўнавартаснай палітычнай эліце. Бо сапраўдная эліта фармуецца ўва ўмовах канкурэнцыі. А канкурэнцыя паўстае толькі пры вольным рынку — эканамічным, палітычным, культурным.

Васіль Кроква, Полацак


Каментары

Цяпер чытаюць

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год38

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Усе навіны →
Усе навіны

Адзіную жанчыну-міністра адправілі ў адстаўку. Наталля Паўлючэнка пратрымалася на пасадзе паўтара года2

У Маскве былы намміністра скончыў жыццё самагубствам і ў перадсмяротнай запісцы абвінаваціў жонку2

Зала ў Мінску ўстала пры выкананні «Малітвы» Янкі Купалы ВІДЭА12

Прызначаны новы кіраўнік Віцебшчыны5

Кронпрынц Ірана паабяцаў прызнаць Ізраіль і спыніць ядзерную праграму4

Судовага эксперта арыштавалі за данаты і «здраду дзяржаве»

У Расіі 10 гадоў рабілі сваю віягру і так не змаглі стварыць6

Беларускіх прапагандыстаў будуць вучыць барацьбе з фэйкамі за грошы ЕС5

Як Іран адключыў інтэрнэт? І як тады іранцы змаглі перадаць інфармацыю?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год38

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць