Архіў

Ігнат Чакацкі. Ахвяры зімы

№ 04 (266), 25 студзеня 2002 г.


Ахвяры зімы

Многія любяць зіму — бялюткі рыпучы сьнег, лёгкі марозік. Але часта яна бывае бязьлітаснай: не зважаючы на рухавасьць, “сто грамаў”, цёплыя шкарпэткі й швэдры, яна студзіць кроў, пазбаўляе пальцаў, а то й забірае жыцьці. Мой дзядзька, які шабашыў на поўначы Расеі, расказваў, як там штовесну зьбіраюць дзясяткі “падсьнежнікаў” — замерзлых узімку людзей. Ёсьць, на жаль, свае “пралескі” і ў Беларусі.

Рэкорд па колькасьці абмарожаных трымае зіма 1978—79 г., калі тэмпэратура сягала мінус 38. Тады ў Менску на колькі дзён спыніўся грамадзкі транспарт, лопаліся батарэі. Толькі за два дні, 28 і 29 сьнежня 1978 г., у сталічныя больніцы зьвярнуліся паўсотні абмарожаных. А колькі не зьвярнуліся!

Сёлета зіма таксама выдалася лютай. Па краіне ўжо абмарозіліся з паўтысячы чалавек. Але гэта, як кажуць лекары, звычайная штогадовая колькасьць ахвяраў (параўнайце: у Маскве з пачатку году замерзлі на сьмерць 302 чалавекі, у Польшчы – 220 чалавек). Бо галоўны фактар тут ня холад: атрымаць абмаражэньне можна і пры плюсавай тэмпэратуры. Якуб Кашалькоў, кіраўнік Рэспубліканскага апёкавага цэнтру, дзе зараз 30% ложкаў займаюць абмарожаныя, кажа, што галоўная прычына гэтых траўмаў — злоўжываньне алькаголем. У больніцу абмарожаных нападпітку звычайна перадае міліцыя, знаходзячы іх на ходніках, у сумётах, на лаўках. Выклікаюць “хуткую” і простыя мінакі.

Пры лёгкім абмаражэньні, калі скура яшчэ ружовая і ня страціла адчувальнасьці, можна саграваць абмарожаныя часткі цела масажам ці вопраткай. Калі абмарожаныя ўчасткі цела бледныя і здранцьвелыя, гэта не падыдзе. Патрэбны ўнутраны сугрэў гарачым пітвом.

У адным Менску гэтай зімой да дактароў з абмаражэньнямі зьвярнуліся болей за 80 чалавек, зь іх чацьвёра дзяцей. Самаму малому — усяго годзік: маці вынесла яго на двор “пагуляць” ды ператрымала там. Трое чалавек у сталіцы замерзьлі да сьмерці. Апошняй ахвярай стала жанчына, выцягнутая з сумёту пад самы Новы год. Хто яна такая, ня высьветлена. Кабета была яшчэ жывая, але дзьвюхгадзінныя рэанімацыйныя захады выявіліся марнымі.

Чалавек памірае ад пераахаладжэньня, калі тэмпэратура ягонага мозгу апускаецца ніжэй за 24 градусы (звычайна яна трымаецца на ўзроўні 37). Па словах Якуба Кашалькова, прыкладна ў гэткім стане трапіў да іх у шпіталь настаўнік, які, вяртаючыся з гасьцей, вырашыў пайсьці дадому напрасткі празь Сьвіслач ды праваліўся. У палонцы зьнерухомеў і пачаў стыць. Добра, што людзі заўважылі й выклікалі на дапамогу ратавальнікаў.

Калі нават абышлося без ампутацыяў, цяжкае абмаражэньне можа гукнуцца інтаксыкацыяй арганізму ад памерлых тканак, а лёгкае — выклікаць халадафобію і надзвычайную адчувальнасьць абмерзлых калісьці частак цела да маразоў.

Начальнік Галоўнай управы лячэбна-прафіляктычнай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Беларусі Аляксандар Цыбін дае простую параду не абмаражацца — цёпла апранацца. Трэба напляваць на моду. Ён распавёў, што ў 1930-х жанчыны павальна пачалі хварэць на мэнінгіт з-за таго, што фарсілі ўзімку ў лёгкіх капялюшыках. Гэткія капялюшыкі пачалі зваць “мэнінгіткамі”.

Так што беражыце галовы.

Ігнат Чакацкі


Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка назваў патрабаванні і прэтэнзіі да Літвы: альтэрнатыўны ўрад, харугвы, порт, машыны для Зімбабвэ, санаторый67

Лукашэнка назваў патрабаванні і прэтэнзіі да Літвы: альтэрнатыўны ўрад, харугвы, порт, машыны для Зімбабвэ, санаторый

Усе навіны →
Усе навіны

М’янма выйшла ў сусветныя лідары па вытворчасці метамфетаміну і опіуму4

Кіроўцу, які гуляў у анлайн-казіно за рулём маршруткі, знайшлі і пакаралі7

У малацэ ад «Малочнага свету» заўважылі чорны асадак на дне8

З’явіўся анлайн-даведнік па напісанні і вымаўленні назваў беларускіх населеных пунктаў4

Вынеслі жорсткі прысуд палітзняволенай мастачцы Аксане Шаляпінай4

Расійская неанацыстка, якая адсядзела 16 гадоў за забойства адваката і журналісткі: Ён напрошваўся сваімі поглядамі на чачэнскую кампанію17

Скандальныя катлеты з грузінскай крамы аказаліся сапраўды беларускімі. «Дзюбаў, лап і хвастоў» унутры не знайшлі5

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне14

У Баранавічах у снежні зацвіла шыпшына ФОТАФАКТ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка назваў патрабаванні і прэтэнзіі да Літвы: альтэрнатыўны ўрад, харугвы, порт, машыны для Зімбабвэ, санаторый67

Лукашэнка назваў патрабаванні і прэтэнзіі да Літвы: альтэрнатыўны ўрад, харугвы, порт, машыны для Зімбабвэ, санаторый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць