Архіў

Аляксандар Дабравольскi: “Лябедзька ўмее працаваць”

№ 10 (272), 15 сакавіка 2002 г.


Аляксандар Дабравольскi: “Лябедзька ўмее працаваць”

На пытаньнi “НН” адказвае намесьнiк старшынi Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандар Дабравольскi

 

“НН”: У красавіку адбудзецца зьезд АГП. Ці прынясе ён партыi перамены?

А.Д.: Пасьля прэзыдэнцкiх выбараў зьмянiлася канфiгурацыя апазыцыйных сiлаў, умовы для палітычнай дзейнасьці сталі больш абмежаванымі, таму некаторыя кiрункi сваёй дзейнасьцi мы зьбiраемся карэктаваць iстотна. Перш за ўсё мы хацелi б адкрыта прызнаць свае памылкi. Спадзяюся, што праект адпаведнай рэзалюцыi будзе прыняты на зьезьдзе. Мы будзем пашыраць сваю дзейнасьць у сфэры эканомiкi, аховы здароўя, адукацыi, вайсковай рэформы. Адпаведныя працоўныя групы ўжо створаныя. Нам неабходна i больш сыстэмна бараніць сваiх прыхiльнiкаў, якiх перасьледуюць улады. Урэшце, нам патрабуюцца новыя людзi. Іх не абавязкова мусіць быць шмат, але яны павiнны быць здольныя пасьля зьмены ўлады кiраваць краiнай.

“НН”: На зьезьдзе адбудуцца выбары новага кiраўнiцтва АГП. Як бы Вы ацанiлi ягоную дзейнасьць у апошнiя гады?

А.Д.: Кiраўнiцтва працавала даволi актыўна, эфэктыўна. Таму наўрад цi зараз трэба праводзiць нейкiя радыкальныя зьмены, хоць пэўныя перастаноўкi ў кiраўнiцтве, у тым лiку i сярод намесьнiкаў старшынi, магчымыя.

“НН”: Цi будзе хто-небудзь, акрамя Лябедзькi, прэтэндаваць на пасаду кiраўнiка партыi?

А.Д.: Усё магчыма. Але людзей, якiя прэтэндавалi б на гэтую пасаду небеспадстаўна, няшмат. Альтэрнатыўныя кандыдаты могуць быць. Але, думаю, Лябедзька паказаў, што ўмее добра працаваць.

“НН”: Пасьля выбараў вы прапанавалi ўладзе некалькi эканамiчных дакумэнтаў. Гэта можна разглядаць як імкненьне да супрацоўніцтва замест ранейшае рэзкае канфрантацыі?

А.Д.: У нас два розныя падыходы да ўлады. Там ёсьць людзі (асаблiва гэта тычыцца мясцовага кiраўнiцтва), гатовыя зрабiць шмат карыснага для Беларусi. Зь iмi мы маем намер працаваць больш шчыльна, чым раней. Але адмаўляцца ад канфрантацыі з тымi, хто парушае закон, не зьбіраемся.

“НН”: Якiм чынам вы зьбiраецеся ўдзельнiчаць у мясцовых выбарах?

А.Д.: Удзел, у залежнасьцi ад абставiнаў, можа быць розны: ад вылучэньня сваiх кандыдатаў да інфармацыйнае кампаніі, калі выбары будуць ператвораны ў фарс. Але цяпер мы не хацелi б заклiкаць да байкоту. Перад прэзыдэнцкiмi выбарамi, дзеля адзінства апазыцыі, мы прынесьлi ў ахвяру стратэгii магчымасьць працаваць зь людзьмi. Цяпер апошняе мы ставiм на першы плян.

“НН”: Але цi ў стане АГП перамагаць?

А.Д.: Мы гатовыя перамагаць пры больш-менш справядлiвым падлiку галасоў. Безумоўна, мы ня зможам, з-за адсутнасьцi належных арганiзацыйных структураў, выставiць кандыдатаў па ўсiх акругах, але ў большасьцi райцэнтраў і вялiкiх гарадоў нашыя кандыдаты будуць. Пра нашу здольнасьць перамагаць сьведчаць вынікі выбараў у Вярхоўны Савет 13-га скліканьня ці хоць бы тое, што два сябры АГП, якія парушылi партыйную дысцыплiну і ўзялі ўдзел у выбарах у палату прадстаўнікоў, атрымалі мандаты.

“НН”: Цi лiчыце вы iхны ўчынак апраўданым з пункту гледжаньня сёньняшняга дня?

А.Д.: Не, бо так званая палата прадстаўнікоў — гэта бутафорыя. Адзiн зь iх застаўся сябрам партыi, другi выйшаў. Мы не супрацоўнiчаем з ПП НС, але мы падтрымлiваем сувязі з тымі, хто выкарыстоўвае нават такую магчымасьць, каб зрабiць для Беларусi нешта карыснае.

“НН”: Усё ж такi наяўнасьць такiх людзей для вас — плюс?

А.Д.: Я ня думаю, што цяпер гэта для некага плюс. Бо сама па сабе палата прадстаўнікоў — мiнус, якi можа зрабіцца плюсам толькi пасьля зьмены ейнай сутнасьцi.

“НН”: Цi бачыце Вы што-небудзь карыснае ў сёньняшняй эканамiчнай, сацыяльнай, культурнай палiтыцы ўладаў?

А.Д.: Ёсьць праблема, без вырашэньня якой ня можа быць прагрэсу ні ў якім пытаньнi эканамiчнага, сацыяльнага, культурнага жыцьця краiны. Гэта адсутнасьць у сёньняшняй Беларусі абароны правоў чалавека, дэмакратыi i рынкавай эканомiкi.

Гутарыў В.П.

 


Каментары

Цяпер чытаюць

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў13

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Усе навіны →
Усе навіны

Акадэмія навук запусціла шыкоўны партал беларускіх казак — можна пачытаць і паслухаць у арыгінальных запісах11

У Мінску даражэе праезд у грамадскім транспарце1

Навукоўцы вызначылі адну дэталь, якая істотна павышае ўвагу да вашага профілю ў дадатку для знаёмстваў

Фёдар Паўлючэнка настойвае: Мельнікава выглядае як чалавек пасля цяжарнасці26

УСУ ўпершыню знішчылі расійскі верталёт оптавалаконным дронам1

Украінскія дарадцы былі ў шоку, калі ў Персідскім заліве на адну цэль выпускалі восем ракет Patriot — агульным коштам $25 мільёнаў10

У Беларусі жывуць два віды вераб'ёў. А як іх адрозніць?1

Хакейнае «Дынама» прымусілі зменшыць цэны на квіткі

Пад Масквой разбіўся лёгкаматорны самалёт. Верагодна, яго збіла расійская СПА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў13

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць