Улада11

Гомельскімі Курапатамі зоймецца спэцыяльная дзяржаўная камісія

Матэрыялы раскопак ва ўрочышчах Тры Слупы і Баркі на паўднёвай ускраіне Гомеля будзе вывучаць спэцыяльная камісія пры Гомельскім райвыканкаме.

Матэрыялы раскопак ва ўрочышчах Тры Слупы і Баркі на паўднёвай ускраіне Гомеля будзе вывучаць спецыяльная дзяржаўная камісія пры Гомельскім райвыканкаме. Пра гэта паведаміў 18 чэрвеня на прэс‑канферэнцыі ў Мінску начальнік упраўлення па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў Міністэрства абароны Беларусі палкоўнік Віктар Шумскі.

Адказваючы на пытанне БелаПАН, ён зазначыў, што згодна з загадам міністра абароны ад 9 красавіка 1997 года аб парадку правядзення палявых пошукавых работ усе астанкі і спадарожныя знаходкі перадаюцца мясцоваму распарадчаму і выканаўчаму органу. «Цяпер, — паведаміў В.Шумскі, — астанкі 66 загінулых разам з гільзамі і некалькімі гузікамі, знойдзенымі ваеннаслужачымі 52‑га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна ўпраўлення, перададзены ў Прыбыткоўскі сельскі савет Гомельскага раёна».

Паводле слоў начальніка ўпраўлення, экспертнае заключэнне рыхтуюць не спецыялісты Мінабароны, а спецыяльная камісія пры Гомельскім райвыканкаме, у склад якой уваходзяць прадстаўнікі пракуратуры, органаў унутраных спраў і музейных устаноў. «Акрамя таго, да працы камісіі могуць прыцягвацца спецыялісты розных, у тым ліку і экспертных, устаноў», — сказаў В.Шумскі.

Высновы па матэрыялах раскопак на паўднёвай ускраіне Гомеля зробяць адпаведныя экспертныя арганізацыі. «Што ж да нашых уражанняў, дык агучваць іх я не буду», — падкрэсліў начальнік упраўлення Мінабароны.

Трэба зазначыць, што прадстаўнікі грамадскага аргкамітэта па ўвекавечанні памяці ахвяр сталінізму дабіваюцца прыёму ў старшыні Гомельскага аблвыканкама Аляксандра Якабсона па пытанні ідэнтыфікацыі матэрыялаў раскопак ва ўрочышчах Тры Слупы і Баркі, з прычыны таго што існуе версія аб масавых расстрэлах у гэтым месцы супрацоўнікамі НКУС ахвяр сталінізму, у тым ліку жыхароў Украіны.

Марат Гаравы, БелаПАН

Каментары1

Цяпер чытаюць

Модная мінская кавярня «Маркс» трапіла ў скандал: адтуль папрасілі сысці жанчыну, якая малявала. Але ўсё не так адназначна17

Модная мінская кавярня «Маркс» трапіла ў скандал: адтуль папрасілі сысці жанчыну, якая малявала. Але ўсё не так адназначна

Усе навіны →
Усе навіны

12 балаў за забітага расіяніна, 120 — за ўзятага ў палон. Як Украіна робіць вайну захапляльнай гульнёй23

Зорку «Брыджэртонаў» назвалі самым сэксуальным мужчынам свету — 20253

У Кентукі пасля крушэння грузавога самалёта загінулі сем чалавек

Дэмакрат-сацыяліст Захран Мамдані перамагае на выбарах мэра Нью-Ёрка29

Беларускія чыноўнікі знялі серыял для падлеткаў. «Выдаліце мне інтэрнэт», — просяць тыя, хто глядзеў17

«Ніколі не баяўся працы рукамі». Беларускі фехтавальнік эміграваў у 58 гадоў і цяпер ставіць вокны ў Кракаве8

Шакуючае відэа забойства ў расійскім тыле двух мірных жыхароў Украіны і іх сабакі прывяло да ўзаемных абвінавачванняў40

Паролем ад камер відэаназірання ў абрабаваным Луўры было слова «Луўр»6

Пуцін асабіста ўручыў медалі Андрэю Лемяшонку і ігуменні Гаўрыіле23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Модная мінская кавярня «Маркс» трапіла ў скандал: адтуль папрасілі сысці жанчыну, якая малявала. Але ўсё не так адназначна17

Модная мінская кавярня «Маркс» трапіла ў скандал: адтуль папрасілі сысці жанчыну, якая малявала. Але ўсё не так адназначна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць