Архіў

Судовая перамога “НН”

№ 18 (280), 17 траўня 2002 г.


Судовая перамога “НН”

Вышэйшы гаспадарчы суд адмяніў папярэджаньне, вынесенае “Нашай Ніве” пракуратурай

Падставаю для папярэджаньня сталіся матэрыялы ў №1 і 2 за гэты год. Пад рубрыкай “Дзе варта быць” у №1 газэта надрукавала інфармацыю пра калядныя набажэнствы ў сталіцы. Пракуратура знайшла парушэньне ў згадцы пра службу Крыжаўзьвіжанскага прыходу аўтакефальнікаў у Курапатах. У №2 пракуратура зачапілася за Каляднае пасланьне Івана Спасюка, былога протаярэя Беларускай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату, які, між іншага, пісаў, што “Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква моліцца, каб Госпад сагрэў цяплом нашыя дамы, умацаваў нашае здароўе, вылечыў нашыя спустошаныя душы”. У гэтых згадках пра Аўтакефалію пракуратура ўбачыла распаўсюджваньне інфармацыі ад імя незарэгістраванай грамадзкай арганізацыі і публікацыю заведама недакладных зьвестак. Рэдакцыя не пагадзілася з папярэджаньнем, палічыўшы яго ідэалягічна матываваным. У пазове мы аргумэнтавалі сваё меркаваньне палажэньнямі Закону аб друку (нельга распаўсюджваць зьвесткі толькі “ад імя” незарэгістраванай арганізацыі). Адвакатка Тацяна Станкевіч з Цэнтру прававой абароны журналістаў БАЖ падмацавала яго дадатковым абгрунтаваньнем, знайшоўшы ў закідзе пракуратуры супярэчнасьць ня толькі Закону аб друку, але і Грамадзянскаму кодэксу (царква — рэлігійная, а не грамадзкая арганізацыя, а гэта не адно й тое самае). Прадстаўнік пракуратуры Станіслаў Новікаў у судзе рабіў акцэнт на тым, што “аўтакефальная царква — раскольніцкая арганізацыя, дзейнасьць якой накіраваная на разбурэньне ідэалягічнага і духоўнага міру ў рэспубліцы”, а “Маскоўская праваслаўная царква — катэгарычны праціўнік БАПЦ”. Судзьдзя Тамара Кітаева выслухала бакі і вынесла рашэньне: папярэджаньне скасаваць, а з пракуратуры спагнаць 200 тыс. рублёў за судовыя выдаткі.

Перамога “НН” — важны прэцэдэнт, які замацоўвае для СМІ магчымасьць паведамляць пра дзейнасьць незарэгістраваных арганізацый.

Рэдакцыя


Каментары

Цяпер чытаюць

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б21

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б

Усе навіны →
Усе навіны

У Брэсце пад аўтамабілем на паркоўцы праваліўся асфальт

Слонімская бальніца выбачылася за машыну хуткай дапамогі, што прыехала на выклік да інваліда10

Старшы трэнер зборнай Украіны па спартыўнай гімнастыцы таемна пераехаў у Беларусь6

У Беларусі будуць штрафаваць за прапаганду гомасэксуальных адносін, бяздзетнасці і змены полу24

Бабарыка: Не могуць здымацца санкцыі з прадпрыемстваў і людзей, задзейнічаных у вайне. Выпусціце палітвязняў цаной забойства ўкраінцаў?64

Трамп: Апошні чалавек, ад якога нам патрэбна дапамога, гэта Зяленскі58

Аляксандр Івулін жэніцца13

Трамп патлумачыў «нафтавую адлігу»: санкцыі супраць Расіі вернуць, як толькі суцішыцца Блізкі Усход9

Педагога-арганізатара з Гомеля, якая раней узначальвала ваенна-патрыятычны клуб, асудзілі па трох палітычных артыкулах2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б21

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць