Архіў

Эўра расьце, даляр падае

№ 24 (286), 28 чэрвеня 2002 г.


Эўра расьце, даляр

За апошнія сем дзён амэрыканскі даляр абясцэніўся ў дачыненьні да эўра больш чым на 3%. Днямі, паводле прагнозаў, амэрыканская валюта зноў можа ўпасьці. Эўра ў такім выпадку падымецца вышэй адзнакі ў 1 даляр ужо да канца гэтага тыдня. Гэта абясцэньвае даляравыя ашчаджэньні беларусаў і б’е па экспарце краінаў, валюта якіх прывязаная да эўра, — напрыклад, Літвы.

Даляр падае адносна ўсіх асноўных фінансавых актываў. У дачыненьні да такіх традыцыйных для розных рэгіёнаў сьвету сродкаў абароны ад інфляцыі, як аўстралійскі даляр, паўднёваафрыканскі ранд ці золата, амэрыканская валюта страціла ў вазе за апошнія тры месяцы 10%.

Валютным экспэртам цяпер цяжка прадказаць, ці моцна абясцэніцца даляр. Але, на думку аналітыкаў “Financial Times”, існуе сама меней тры прычыны, якія забясьпечаць даляру працяглае падзеньне.

1. Паводле прагнозаў эканамістаў, ЗША будуць мець на працягу найбліжэйшых 12 месяцаў беспрэцэдэнтна высокі гандлёвы дэфіцыт — 450—500 млрд. даляраў, што эквівалентна 5% ВУП. Згодна з разьлікамі экспэртаў, такі ўзровень дэфіцыту павінен выклікаць падзеньне курсу нацыянальнай валюты.

2. Глябальныя інвэстары паступова сыходзяць зь фінансавых рынкаў ЗША. Цяпер ім належыць каля 40% абавязацельстваў Скарбу ЗША, 24% карпаратыўных аблігацый і 13% акцыяў. У суме актывы складаюць каля 8,4 трлн. даляраў, ці 80% ВУП. Калі інвэстары вырашаць перадысьлякаваць хоць бы малую долю гэтых фінансавых сродкаў у іншую валюту, ЗША ня змогуць фінансаваць бягучы гандлёвы дэфіцыт бяз значнай дэвальвацыі даляра.

3. Фэдэральная рэзэрвовая сыстэма ЗША пакуль зьбіраецца захоўваць стаўку працэнта на ранейшым узроўні з-за няўстойлівасьці цяперашняга эканамічнага аднаўленьня і нестабільнага становішча на Блізкім Усходзе, што можа адбіцца цэнавым шокам у выглядзе рэзкага росту цэнаў на нафту. Такім чынам, даходнасьць па эўра будзе вышэйшай, дзякуючы большым працэнтным стаўкам у эўразоне.

Паводле словаў міністра фінансаў Нямеччыны Ганса Эйкеля, няма прычынаў непакоіцца, што нязначнае падзеньне курсу даляра моцна паўплывае на сусьветную эканоміку.

Эканамісты згаджаюцца, што падзеньне даляра нэгатыўна паўплывае на глябальную эканоміку, але толькі ў кароткатэрміновай пэрспэктыве. Інвэстары прызвычаіліся да моцнага даляра, які трымаўся такім некалькі год. Аднак варта прыгадаць канец 80-х, калі цэнтрабанкі Японіі і Эўропы стрымлівалі падзеньне курсу даляра на валютных рынках, і гэта не прыводзіла да эканамічных катаклізмаў. Ёсьць імавернасьць, што яны і цяпер пастараюцца абмежаваць яго абясцэньваньне, каб падтрымаць сваіх вытворцаў, “завязаных” на экспарт прадукцыі ў ЗША. Спачатку цэнтральныя банкі эўразоны і Японіі будуць праводзіць інтэрвэнцыі на валютных рынках для паніжэньня курсу нацыянальных валютаў. Потым — зьвернуцца да стымулюючай крэдытна-грашовай палітыкі. Такая палітыка найбуйнейшых эканамічных магутнасьцяў сьвету выкліча глябальнае стымуляваньне эканамічнага росту. Такім чынам, цяперашняе абясцэньваньне даляра ў хуткім часе дасьць добры стымул да росту эканомікі ўсяго сьвету ў 2003 і 2004 г.

Беларусам жа трэба звыкацца з новай рэальнасьцю эўра. Пакуль трымаць грошы ў рублях не выпадае, побач з даляравым рахункам, варта завесьці і рахунак у эўра. Для раўнавагі і страхоўкі.

П.Б.


Каментары

Цяпер чытаюць

Студэнтка, якая ўцякла ад арышту ў 2020-м, працуе на крайняй поўначы Нарвегіі і зразумела скандынаўскі рэцэпт шчасця28

Студэнтка, якая ўцякла ад арышту ў 2020-м, працуе на крайняй поўначы Нарвегіі і зразумела скандынаўскі рэцэпт шчасця

Усе навіны →
Усе навіны

Кныровіч расказаў, што трэба рабіць Ціханоўскаму, каб вызваліць палітвязняў7

Трамп сказаў Зяленскаму, што хоча дапамагчы Украіне з супрацьпаветранай абаронай4

«Спыталі, чый Крым». Беларус падаўся адразу на два ДНЖ у Польшчы і Літве, а ў выніку мусіў пакінуць ЕС9

Зяленскі пагаварыў з Трампам па тэлефоне. Абмеркавалі пастаўкі зенітных ракет1

«Абарані суверэнітэт сваёй Радзімы!» На мяжы Украіны і Беларусі з нагоды 3 ліпеня з'явіўся плакат з Пуціным8

Усаў паставіў крыж на палітычнай кар'еры Сяргея і Святланы Ціханоўскіх48

Карпаў Ціханоўскаму: Давайце для пачатку пазнаёмімся, а пасля ўжо пасварымся16

Зайцы з вялікімі морквамі і чырвона-зялёны ветразь. У Смаргоні прайшоў конкурс «Плаванне на чым папала» ШМАТ ФОТА7

Невядомыя стварылі фэйкавы сайт Сяргея Ціханоўскага і збіраюць інфармацыю7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Студэнтка, якая ўцякла ад арышту ў 2020-м, працуе на крайняй поўначы Нарвегіі і зразумела скандынаўскі рэцэпт шчасця28

Студэнтка, якая ўцякла ад арышту ў 2020-м, працуе на крайняй поўначы Нарвегіі і зразумела скандынаўскі рэцэпт шчасця

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць