Грамадства

Штогод у Беларусі адмываецца некалькі соцень мільёнаў даляраў

Дырэктар дэпартамэнта фінансавага маніторынгу КДК Валер Ярашэўскі ня бачыць сэнсу ў аб’яўленьні амністыі капіталу ў Беларусі

Дырэктар дэпартамента фінансавага маніторынгу Камітэта дзяржаўнага кантролю (КДК) Валерый Ярашэўскі не бачыць сэнсу ў аб’яўленні амністыі капіталу ў Беларусі. Пра гэта ён заявіў 20 чэрвеня на прэс‑канферэнцыі ў Мінску.

«Маё асабістае меркаванне — гэта мала што дасць. Той, хто краў, наўрад ці згадзіцца гэтыя сродкі легалізаваць», — лічыць Ярашэўскі. На яго думку, у гэтым пытанні «трэба больш надаваць увагі барацьбе з тым, каб гэты капітал не ішоў за мяжу незаконна, чым з тым, каб спрабаваць прымусіць людзей вярнуць гэты капітал назад, асабліва калі ён ужо легалізаваны». «Для тых асоб, якія гэта зрабілі, прызнанне будзе сур’ёзным ударам па іміджы і бізнесе», — зазначыў кіраўнік дэпартамента КДК. Паводле яго слоў, амністыя капіталу, аб’яўленая ў Расіі і краінах Сярэдняй Азіі, пакуль не дасягнула жаданага выніку. Пры гэтым кіраўнік дэпартамента фінансавага маніторынгу не змог адказаць на пытанне аб тым, колькі грошай ужо вывезена за межы Беларусі і знаходзіцца за мяжой.

Між тым, паводле слоў В.Ярашэўскага, штогод у Беларусі «адмываецца» некалькі соцень мільёнаў долараў ЗША. «Мы толькі падазраем, а не даказваем. Але, калі рабіць ацэнку, то размова ідзе пра сотні мільёнаў долараў. І гэта па сціплых падліках», — сказаў В.Ярашэўскі. Паводле яго слоў, у кантралюючых органаў «дастаткова падстаў лічыць, што ў краіне ёсць асобы, якія атрымліваюць незаконныя даходы і спрабуюць іх «адмываць». Дырэктар дэпартамента фінансавага маніторынгу КДК таксама паведаміў, што паодле ацэнкі міжнародных арганізацый у свеце штогод «адмываецца» каля 2,5 трлн. долараў.

Паводле слоў В.Ярашэўскага, дэпартамент, які ён узначальвае, не адсочвае колькасць доларавых мільянераў у Беларусі. «Колькі ў нас мільянераў, мы не ведаем. Нас, у прынцыпе, не цікавіць, колькі мае той ці іншы чалавек. Нас цікавіць законнасць даходаў. Калі ёсць у нас мільянеры, дык, можа, і добра, што грамадства багацее», — зазначыў кіраўнік дэпартамента фінансавага маніторынгу КДК.

Каментары

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»44

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»

Усе навіны →
Усе навіны

«Выклікайце санітараў!» У Слуцку пенсіянеркі апантана ваююць з дзіцячай пляцоўкай17

Літва можа цалкам спыніць перавозкі беларускіх грузаў чыгункаю20

Рутэ: Краіны НАТА ўжо апярэджваюць Расію не толькі ў якасці боепрыпасаў, але і ў колькасці6

У Гродне каларытнага вулічнага музыку папрасілі пакінуць цэнтр горада. А разам з ім і іншых рамеснікаў13

У Мінску больш не дадуць зямлі пад будаўніцтва прыватнікам4

У кастрычніку самы дарагі дом у Беларусі купілі ў закрытым пасёлку каля Мінскага мора2

«Фуры расцягнуліся на кіламетры. Стаяць уздоўж дарогі — проста, бокам. Стаяць у полі». Відавочца расказаў пра сітуацыю перад «Каменным Логам»11

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»11

Адна з беларусак, пацярпелых падчас ДТЗ у Тайландзе, у цяжкім стане

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»44

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць