Архіў

У Менску затрыманы намесьнік Радуева

№ 34 (296), 13 верасьня 2002 г.

У Менску затрыманы намесьнік Радуева

У найбліжэйшыя дні Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі дэпартуе ў Расею Сайпудзі Ўмхаева, былога першага намесьніка Салмана Радуева. Чачэнцу, які жыў тут апошнія месяцы, вельмі спадабалася Беларусь, бо “тут ня ходзяць людзі з аўтаматамі, не правяраюць на кожным кроку дакумэнты”.

Сайпудзі Ўмхаеў быў затрыманы кадэбістамі ў Менску 29 жніўня. Паводле інфармацыі спэцслужбаў, чачэнец быў першым намесьнікам Салмана Радуева, камандуючага “арміі генэрала Дудаева”. Дый Умхаеў не хаваўся — прадстаўнікі пашпартна-візавай службы яго нават папярэджвалі, каб зарэгістраваўся ў нашай краіне. Спэцслужбы чачэнца не чапалі, адно ўсталявалі апэратыўнае сачэньне.

Паводле словаў кіраўніка Цэнтру інфармацыі й грамадзкіх сувязяў КДБ Фёдара Котава, пры канцы жніўня стала відавочна, што Ўмхаеў “зьбіраецца распачаць крымінальны бізнэс”. І КДБ вырашыў дэпартаваць чачэнца. Пасьля затрыманьня С.Умхаеў быў перададзены ў юрысдыкцыю МУС, бо ня зьдзейсьніў дзяржаўных злачынстваў, а толькі адміністрацыйнае.

Магчыма, Умхаеў не адзіны чачэнскі камандзір, які хаваецца ў Беларусі. Яшчэ пры канцы 90-х у замежным друку зьявілася інфармацыя, што цяжка паранены ў Чачэніі Салман Радуеў ехаў лячыцца ў Нямеччыну праз нашу краіну. Фёдар Котаў, аднак, пра такі факт нічога ня чуў. Ён лічыць, што “легендаў такога кшталту яшчэ зьявіцца нямала”.

Дэпартацыя былога чачэнскага камандзіра ў Расею ва ўмовах абвастрэньня адносінаў паміж афіцыйным Менскам і Масквой мае і палітычны падтэкст. Камэнтатар радыё “Свабода” мяркуе, што рэжым Лукашэнкі цішком зрабіў свайго роду падарунак расейскім уладам. Але Ўмхаеў Расеі не патрэбны: праваахоўныя органы яго не шукаюць. КДБ дапускае, што ў Расеі чачэнец мог трапіць пад амністыю. Ці гэта так, на сто працэнтаў не пацьвярджаюць. У цэнтры грамадзкіх сувязяў ФСБ Расеі пракамэнтаваць сытуацыю адмовіліся, спаслаўшыся на “непадрыхтаванасьць”. Тым ня менш, не пазьней за 15 верасьня былы паплечнік Салмана Радуева, расейскі грамадзянін Сайпудзі Ўмхаеў пакіне Беларусь.

Алег Тачоны


Каментары

Цяпер чытаюць

У Беларусі рэзка вырасла доля стратных прадпрыемстваў — такіх ужо траціна. Чаму так адбываецца?16

У Беларусі рэзка вырасла доля стратных прадпрыемстваў — такіх ужо траціна. Чаму так адбываецца?

Усе навіны →
Усе навіны

Мерц хоча выправіць з Германіі дахаты 80% сірыйцаў. Яго ўжо моцна раскрытыкавалі29

Заходнія вятры прынеслі ў Беларусь першыя пылкі-алергены1

«Няма магчымасці далей цягнуць бясплатны фармат». Фестываль Tutaka ўпершыню будзе браць грошы за ўваход7

Літовец паехаў наведаць сваякоў у Беларусь — яго арыштавалі і далі 15 гадоў. Кажуць, што за шпіянаж2

Анархісту Мікіту Дранцу дадалі год зняволення

Памочніца Ціханоўскай Ганна Златкоўская пакінула працу ў Офісе27

«Расія цісне на ЗША». Зяленскі раскрыў новыя тэрміны, пастаўленыя расіянамі для захопу Данбаса1

56‑гадовы расійскі яхтсмен вярнуўся з кругасветкі і запісаўся на фронт, каб распрацоўваць дроны. І загінуў у першым штурме18

Беларускі падлетак вядзе тыкток пра жыццё на хутары і сабраў амаль 400 тысяч падпісчыкаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі рэзка вырасла доля стратных прадпрыемстваў — такіх ужо траціна. Чаму так адбываецца?16

У Беларусі рэзка вырасла доля стратных прадпрыемстваў — такіх ужо траціна. Чаму так адбываецца?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць