Архіў

Адхіленьне генэрала

№ 38 (300), 11 кастрычніка 2002 г.

Адхіленьне генэрала

Адхіленьне ад пасады начальніка Сьледчага камітэту пры МУС Леаніда Глухоўскага тлумачаць выяўленымі фактамі датычнасьці вышэйшых міліцэйскіх чыноў да карупцыі ў цэлюлёзна-папяровай прамысловасьці Гомельшчыны. Але звальненьне Глухоўскага мае і палітычны падтэкст.

Генэрал-маёр, намесьнік міністра ўнутраных справаў Леанід Глухоўскі працаваць у міліцыі пачаў менавіта ў Гомелі — спачатку простым сьледчым, а пасьля намесьнікам кіраўніка сьледчага камітэту абласной управы МУС. Адтуль ён абіраўся ў палату прадстаўнікоў. Пераехаўшы ў Менск, Глухоўскі захаваў старыя сувязі ў гомельскай міліцыі. Яшчэ нядаўна ён высока ацэньваў працу ўправы Камітэту па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю Гомельскай вобласьці, а тут яе начальнік палкоўнік Уладзімер Карцаў быў адхілены ад сваіх абавязкаў. Зразумела, нядбайнасьць гомельскіх міліцыянтаў не магла не ўдарыць па Глухоўскім. Невядома толькі, у што выльецца для яго гэтая справа і ці давядзецца міліцэйскаму генэралу разьвітацца з пасадай і прывабнымі пэрспэктывамі службовага росту.

Генэрал Глухоўскі нарадзіўся ў Туркмэніі. Ягоная роля ва ўнутранай палітыцы Беларусі апошніх гадоў была змрочнаю: ён меў непасрэднае дачыненьне да шэрагу гучных палітычных справаў (Старавойтава, Чыгіроў).

Глухоўскага можна сьмела назваць чалавекам, які “шмат ведае”. Аднойчы ён зазначаў, што праца яму “падабаецца, хоць і вельмі цяжкая”. Ці давядзецца генэрал-маёру шукаць “лёгкую працу”, залежыць ад кіраўніка дзяржаўнай камісіі Анатоля Тозіка. Да 15 сьнежня той мусіць паінфармаваць А.Лукашэнку пра вынікі праверкі.

Адхіленьне ад пасады начальніка Сьледчага камітэту Леаніда Глухоўскага, безумоўна, можна параўнаць зь ціхаю адстаўкай генэрала Сівакова. Ні першага, ні другога генэрала цывільныя не шкадуюць.

Алег Тачоны


Каментары

Цяпер чытаюць

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА30

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Былы галоўны дэсантнік Дзенісенка, якога ўрачыста адправілі ў запас, уразіў сваёй фрызурай ФОТАФАКТ18

У Маркава спыталі, ці з'явіцца ў краіне больш тэлепраграм на беларускай мове43

Стала вядома імя яшчэ аднаго палкоўніка ДФР, арыштаванага КДБ. Ён расказваў сукамернікам, як яго катавалі13

Сямейную пару з Берасцейшчыны асудзілі на шалёныя тэрміны за дапамогу Украіне8

Сабаку пакінулі на дварэ пры -15°С. Падрабязнасці гучнай гісторыі з Фаніпаля7

Мінчанка аддала аферыстам больш за 40 тысяч рублёў, якія збірала на лячэнне дзіцяці9

У радзільні расійскага Новакузнецка за навагоднія святы памерлі дзевяць немаўлят5

«Яму фактычна канец». Канцлер Мерц заявіў, што рэжым аятол у Іране наблізіўся да краху6

Трамп сустрэнецца з лідаркай венесуэльскай апазіцыі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА30

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць