Архіў

Апазыцыя апазыцыі

***

17 лістапада ў Менску мусіць адбыцца палітычная акцыя ў падтрымку незалежнасьці Беларусі. Спачатку арганізатары меркавалі сабраць на яе да 5 тыс. чалавек. Аднак цяпер зь ліку ініцыятараў выйшлі ПКБ, Партыя працы, ЛДПБ, АГП.

Ня хоча ўскладняць гэтай акцыяй палітычную сытуацыю Партыя БНФ. А вось моладзевыя палітычныя арганізацыі, наадварот, настроеныя зрабіць акцыю поўнамаштабнай.

Заяўку на правядзеньне 17 лістапада акцыі “За незалежнасьць!” у гарвыканкам падалі Павал Знавец, Сяргей Высоцкі й Сяргей Шынкевіч. Апошні, сябар партыі БНФ, патлумачыў карэспандэнту “НН”, што акцыю ладзяць незарэгістраваныя Беларуская партыя свабоды і Аб’яднаныя сацыял-дэмакраты. Ён кажа, што БНФ “Адраджэньне” прыхільна да яе ставіцца, але пад заяўкай Шынкевіч падпісваўся як прыватная асоба. Затое актыўны ўдзел у падрыхтоўцы акцыі бярэ “Малады фронт”. “Лукашэнка толькі імітуе сваю прыхільнасьць да незалежнасьці. Іншых сродкаў выказаць сваю пазыцыю ў нас няма”, — кажа С.Шынкевіч.

Акцыя мае праходзіць пад бел-чырвона-белымі сьцягамі і лёзунгамі “За незалежнасьць!”, “Беларускі народ — гаспадар сваёй краіны”, “За дэмакратыю!”, “За дабрабыт і годнае жыцьцё!”. Павал Севярынец кажа, што “старэйшыя таварышы” замест паўнацэннай акцыі вырашылі правесьці пікет на плошчы Якуба Коласа. Моладзь жа выступае за шэсьце ад тае плошчы да Опэрнага тэатру, дзе мусіць адбыцца мітынг.

У аўторак, 12 лістапада, Павал Севярынец, Сяргей Высоцкі і Вячаслаў Сіўчык зладзілі прэсавую канфэрэнцыю. Яны абвесьцілі, што, нягледзячы на забарону гарвыканкаму, акцыя адбудзецца. А ў сераду, 13 лістапада, і гарадзкія ўлады перагледзелі сваё рашэньне ды дазволілі дэманстрантам правесьці маерапрыемства.

Арганізатары кажуць, што іх намаганьнямі ўдалося надрукаваць толькі мінімальную колькасьць улётак з інфармацыяй пра акцыю. Тым часам, за апошні тыдзень за распаўсюд улётак і насьценныя надпісы былі затрыманыя міліцыяй шэсьць сяброў БПС.

“Многія апазыцыйныя палітыкі недаацэньваюць пагрозу незалежнасьці Беларусі, — кажа П.Севярынец. — Мы лічым, што сёньня ў Лукашэнкі і Масквы няма ніякіх супярэчнасьцяў. Ідзе гульня. Калі апазыцыя ня зможа выступіць у абарону незалежнасьці, то гэтая апазыцыя 17 лістапада спыніць сваё існаваньне, прынамсі для нас”. Пакуль нічога не гаворыцца пра магчымасьць стварэньня новага палітычнага руху ў абарону незалежнасьці Беларусі, але перадумовы для гэтага ўжо ёсьць.

Алег Тачоны

Каментары

Цяпер чытаюць

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год38

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Усе навіны →
Усе навіны

Адзіную жанчыну-міністра адправілі ў адстаўку. Наталля Паўлючэнка пратрымалася на пасадзе паўтара года2

У Маскве былы намміністра скончыў жыццё самагубствам і ў перадсмяротнай запісцы абвінаваціў жонку2

Зала ў Мінску ўстала пры выкананні «Малітвы» Янкі Купалы ВІДЭА12

Прызначаны новы кіраўнік Віцебшчыны5

Кронпрынц Ірана паабяцаў прызнаць Ізраіль і спыніць ядзерную праграму4

Судовага эксперта арыштавалі за данаты і «здраду дзяржаве»

У Расіі 10 гадоў рабілі сваю віягру і так не змаглі стварыць6

Беларускіх прапагандыстаў будуць вучыць барацьбе з фэйкамі за грошы ЕС5

Як Іран адключыў інтэрнэт? І як тады іранцы змаглі перадаць інфармацыю?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год38

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць