Архіў

Марнаваньне часу

фота АНАТОЛЯ КЛЕШЧУКА

***

30-гадовы Алесь Пашкевіч абраны старшынём Саюзу пісьменьнікаў.

Апошняя навіна: 35-гадовы Міхась Скобла, 39-гадовы Эдуард Акулін і 43-гадовы Барыс Пятровіч абраныя намесьнікамі старшыні. Намесьнікам старшыні стаў і “вэтэран”, 66-гадовы Анатоль Кудравец.

Усім гэтым таленавітым людзям я сымпатызую. Кудравец 19 гадоў узначальваў часопіс “Нёман”. Пры ім выданьне мела найбольшы наклад. Пісьменьніка, які прайшоў праз апарат ЦК КПБ і гэтулькі гадоў быў актыўным удзельнікам літаратурнага працэсу, трэ было б угаварыць напісаць успаміны. У добрага стыліста Кудраўца яны будуць чытацца зь ня меншай цікавасьцю, чым ягоная “выдуманая” проза.

фота АНАТОЛЯ КЛЕШЧУКА
Дый “выдуманую” грэх яму не пісаць. Празаік Б.Пятровіч добра зарэкамэндаваў сябе як намесьнік галоўных рэдактараў “ЛіМу” й “Полымя”. Цяпер ён — галоўны рэдактар “Дзеяслова”. Паэт, празаік, літаратуразнаўца А.Пашкевіч выкладае ў БДУ, кіруе там паэтычным сэмінарам. Ён жа — намесьнік галоўнага рэдактара “Дзеяслова”. Паэт і бард Э.Акулін — таксама намесьнік у “Дзеяслове”. Паэт, парадыст і журналіст М.Скобла — рэдактар у “Беларускім кнігазборы”, укладальнік збораў твораў Уладзімера Жылкі й Ларысы Геніюш, аўтар прадмоваў і камэнтароў да іх. Нядаўна ён уклаў анталёгію беларускае паэзіі ХХ ст. (358 аўтараў), якая цяпер у карэктуры.

Таленавітыя і дзейныя людзі ўзначалілі састарэлую арганізацыю, якую, як і КПСС, як і ганчарыкаўска-козікаўскія прафсаюзы, як і калгасы, немагчыма рэфармаваць.

Уладзе СБП патрэбны толькі дзеля аднаго — ухваляць ад імя пісьменьніцкае супольнасьці яе палітыку. Каб нязгодных пазбавіць трыбуны, улада забрала ў Саюзу часопісы. Раней дзяржаўныя фактычна, яны сталіся дзяржаўнымі юрыдычна. І цяпер выдатна відаць, хто зь пісьменьнікаў гэтаму рэжыму свой, а хто — чужы.

Саюз пісьменьнікаў патрэбны як прафэсійнае аб’яднаньне, што бароніць аўтарскія правы, выпрацоўвае супольную лінію паводзінаў пісьменьнікаў на выдавецкім рынку — скажам, патрабуе ад кіраўнікоў дзяржаўных і недзяржаўных часопісаў і выдавецтваў пэўны мінімум за друкаваны аркуш і паэтычны радок. Першасныя арганізацыі СБП маглі б падпісваць калектыўныя дамовы з галоўнымі рэдактарамі. СБП бараніў бы аўтарскія, працоўныя і сацыяльныя правы сваіх сяброў на радыё, тэлебачаньні, у тэатрах і кіно...

Аднак калі будзе выпрацаваны статут Саюзу як абаронцы карпаратыўных інтарэсаў, улады пастараюцца не зарэгістраваць яго. Калі такі статут будзе ўсё-такі зарэгістраваны, можа вынікнуць калізія: выдаўцы — кіраўнікі СБП ня могуць прадстаўляць інтарэсы аўтараў. У такім разе яны мусяць пакінуць свае пасады. Дый нават пры самым дасканалым статуце і пры адданым інтарэсам пісьменьнікаў кіраўніцтве ў СБП знойдуцца дзясяткі штрэйкбрэхераў, якія пагодзяцца на ўсякія ўмовы працы і аплаты ды абгрунтуюць гэткае рашэньне чым заўгодна.

Патраціўшы шмат намаганьняў дзеля стварэньня новае арганізацыі замест сталінска-жданаўскага інструмэнту кантролю за паводзінамі і дзейнасьцю літаратараў, А.Пашкевіч, Э.Акулін, А.Кудравец, Б.Пятровіч і М.Скобла ўрэшце расчаруюцца. Яны будуць шкадаваць змарнаванага часу. “Адваюй для сябе самога, беражы і назапашвай час”, — вучыў Сэнэка. Рэдагуючы “Дзеяслоў” і кнігі, выкладаючы і папулярызуючы літаратуру, а цяпер яшчэ і стаўшы кіраўнікамі СБП, ці думаюць таленавітыя людзі, колькі твораў яны не напішуць?

Літаратара запамінаюць па напісаным і выдадзеным. Хто памятае кіраўнікоў Саюзу пісьменьнікаў? Пятрусь Броўка ўвайшоў у гісторыю найперш як стваральнік Беларускае Энцыкляпэдыі, Максім Танк — як паэт...

Анатоль Сідарэвіч

Каментары

Цяпер чытаюць

ЗША распачалі знішчэнне іранскага флоту

ЗША распачалі знішчэнне іранскага флоту

Усе навіны →
Усе навіны

З'явілася ВІДЭА трапляння іранскага «Шахеда» ў хмарачос у Бахрэйне

Рэзідэнцыя аяталы Хаменеі ляжыць у руінах, што з ім самім — невядома3

Расія пагражае выйсці з перамоў, калі ёй не аддадуць увесь Данбас12

У цэнтры Мінска загінуў мужчына, які катаўся па Свіслачы на сапбордзе3

Лукашэнка на Лагойшчыне пакалупаўся вілкамі ў цялячым гноі32

Праз порт у Клайпедзе ў мінулым годзе перавезлі каля 1 мільёна тон беларускіх і расійскіх грузаў5

У Дубаі абломкі іранскай ракеты ўпалі каля пяцізоркавага гатэля ВІДЭА2

ЦАХАЛ заявіў пра завяршэнне маштабнага ўдару па Іране2

У Ізраілі паказалі ўдары па іранскіх вайскоўцах, якія рыхтавалі ракеты да пуску ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША распачалі знішчэнне іранскага флоту

ЗША распачалі знішчэнне іранскага флоту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць