Архіў

Нацбанк хітруе

Пятро Пракаповіч прапанаваў Расеі заведама непрымальны кампраміс.

Кіраўніцтва Расеі працягвае настойваць на ўвядзеньня супольнай валюты ў якасьці перадумовы міждзяржаўнае інтэграцыі. Для Беларусі такі варыянт непрымальны.

На сустрэчы з кіраўніцтвам Цэнтрабанку Расеі Пятро Пракаповіч запрапанаваў кампраміс: Беларусь адмаўляецца ад права на эмісію наяўных грошай, аднак Расея мусіць цалкам пакрыць «страты» ад такой адмовы. Расея павінна даць Беларусі «тэхнічны крэдыт», які тую (пакуль не названую) суму цалкам пакрые. Слова «крэдыт» ужытае для зьмякчэньня фармулёўкі: вяртаць яго Беларусь ня будзе. Пракаповіч спаслаўся на досьвед новых чальцоў Эўразьвязу, што патрабуюць ад Цэнтральнага эўрапэйскага банку кампэнсацыі за страту манэтарнага сувэрэнітэту. Паводле пагадненьняў, што былі заключаныя раней, Цэнтрабанк ужо абавязаўся даць Беларусі ў 200 млн. даляраў ды 4,5 млрд. расейскіх рублёў (каля 150 млн. даляраў) крэдыту на стабілізацыю курсу нашага рубля.

Між тым, эмісія наяўнага рубля ня ёсьць вызначальнай для грашовай сыстэмы. Галоўнае – эмісія безнаяўнага рубля, ад якой Беларусь ня мае намеру адмаўляцца.

Расейскае інтэрнэт-выданьне «Газета.ru» ад прапановы Пракаповіча ў лёгкім трансе: «Пра якія страты Беларусі размова, не зусім зразумела. Беларусь, наадварот, можа нямала зэканоміць на друку банкнотаў».

Калі Расея адмовіцца «плаціць за чарговы крок да аб’яднаньня», дык прызначаны на 1 студзеня 2005 г. увод адзінай валюты не адбудзецца. Зрэшты, Пятро Пракаповіч пасьля вяртаньня з Масквы назваў яшчэ тузін прычынаў, чаму супольная валюта немагчымая: няма супольнай гаспадарскай прасторы, адзінага Падатковага кодэксу, мытнай прасторы, пэўнасьці зь беларускай запазычанасьцю за газ і расейскімі цэнамі на яго, адзінага рынку каштоўных папераў і г.д.

Расейскі бок папрасіў месяц на роздум.

МБ

Каментары

Цяпер чытаюць

Пасярод іранскіх бамбёжак Дубая Кірыл Руды перабраўся з Эміратаў у ЗША: «Рады злучаць кантыненты! Не саромейцеся да мяне звяртацца»6

Пасярод іранскіх бамбёжак Дубая Кірыл Руды перабраўся з Эміратаў у ЗША: «Рады злучаць кантыненты! Не саромейцеся да мяне звяртацца»

Усе навіны →
Усе навіны

Бабарыка турэмшчыкам: «У мяне было, цяпер няма, але ёсць шанец, што будзе. А ў вас не было, няма і не будзе. І ў вашых дзяцей не будзе»9

У Будапешце прайшлі масавыя мітынгі Орбана і яго галоўнага суперніка4

У Паўднёвай Карэі бабулям і дзядулям улады плацяць за догляд унукаў па 200 даляраў на месяц

У цэнтры Мінска мужчына хацеў саскочыць з шостага паверха. Псіхолаг змог яго адгаварыць

Ці ўпадуць сёлета цэны на жыллё?5

Памілаванага і дэпартаванага ўкраінца, які два гады быў у калоніі Шклова, мабілізавалі на фронт12

Як цяпер жыве Наталля Хершэ, якую адправілі ў калонію за сарваную з сілавіка балаклаву2

«Камера настолькі крутая, што можна ўбачыць мадэль тэлефона». Кіроўцы расказваюць, як ДАІ адсачыла іх з тэлефонам за стырном7

На вайне загінуў сын расійскага неанацыста Вячаслава Дацыка13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасярод іранскіх бамбёжак Дубая Кірыл Руды перабраўся з Эміратаў у ЗША: «Рады злучаць кантыненты! Не саромейцеся да мяне звяртацца»6

Пасярод іранскіх бамбёжак Дубая Кірыл Руды перабраўся з Эміратаў у ЗША: «Рады злучаць кантыненты! Не саромейцеся да мяне звяртацца»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць