Архіў

Ліцэісты вучацца

Чыноўнікі робяць выгляд, што Беларускага ліцэю не існуе. А міліцыянты ў форме і ў цывільным дзяжураць каля памяшканьняў, дзе зьбіраюцца ліцэісты. Ад 8 верасьня ў Беларускім ліцэі йдуць заняткі. Будынак на вул.Кірава стаіць пусты, дзяцей і выкладчыкаў туды не пускаюць. Аднак 16 верасьня ліцэістам вярнулі частку кампутарнае клясы, абсталяванай у ліцэі на бацькоўскія грошы, — пяць машынаў і дзевяць сталоў да іх (усяго было па дванаццаць — рэшту вернуць пазьней, пасьля афармленьня астатніх дакумэнтаў). Ліцэйскае дабро пакуль захоўваецца ў Чырвоным касьцёле і ва Ўправе БНФ.

Заняткі-кансультацыі адбываюцца ў розных памяшканьнях. Хтосьці з выкладчыкаў прымае навучэнцаў у сваёй кватэры (з пачастункам у выглядзе печыва, гарбаты ды напояў «Вяйнянская крыніца»), іншыя — у сядзібах Таварыства беларускай мовы, Партыі БНФ і нават у Чырвоным касьцёле. Саюз пісьменьнікаў арганізаваў у Доме літаратара «курсы для маладых літаратараў» зь ліку ліцэістаў.

Трапіць на заняткі Беларускага ліцэю аўтару гэтых радкоў было нескладана: прыйшоў за некалькі хвілінаў да пачатку ды папрасіўся, каб пусьцілі паглядзець. Балазе зь ліцэістамі, іх бацькамі ды настаўнікамі за тры летнія месяцы пазнаёміўся вельмі добра. Ліцэісты на заняткі не пазьніліся: за месяцы барацьбы пасталелі, таму самі трымаюцца дысцыпліны.

Заняткі ў ліцэі па форме ня розьняцца ад звычайных: тыя ж лекцыі, канспэкты, адказы… Розьніца ад знаёмай усім савецкай і постсавецкай школы — у ліцэйскім духу, які пануе на занятках. Ні ў адной звычайнай школе не пачуеш, каб настаўнік зьвяртаўся да клясы: «Спадарства, прашу хвіліны ўвагі!» Для ліцэю гэта звычайная рэч.

Нормай ёсьць і творчы характар заняткаў. Так, на гісторыі Беларусі, куды я трапіў, трэцякурсьнікі за пяць хвілінаў склалі паўтара дзясятка пэрыядызацыяў нашай гісторыі. Падыходы былі самыя розныя — ад досыць традыцыйных (па дзяржаўнай прыналежнасьці — ад Полацкага княства да Рэспублікі Беларусі) да самых экзатычных: адна ліцэістка прапанавала чатыры пэрыяды (мінуўшчына, сучаснасьць, будучыня і канец сьвету), а яшчэ двое ледзь уклаліся ў дваццаць пэрыядаў (арыентаваліся на знакавых гістарычных асобаў)…

Не ва ўсіх памяшканьнях ёсьць клясная дошка і зручныя для канспэктаваньня сталы. Настаўніца гісторыі Натальля Лойка зазначае: «У ліцэі ў мяне быў абсталяваны кабінэт, усе матэрыялы пад рукой. У сёньняшніх умовах даводзіцца многае тлумачыць толькі на словах». Яшчэ адна праблема — нястача падручнікаў: два малодшыя курсы (8-я і 9-я клясы) забясьпечаныя навучальнымі дапаможнікамі цалкам, а старшым не ўдалося дастаць некаторых кніг: у школьным камплекце бракуе падручнікаў па хіміі, фізыцы, біялёгіі, гісторыі Беларусі. Настаўнікі й бацькі шукаюць неабходныя выданьні сярод сьпісаных у іншых школах, у правінцыйных кнігарнях.

Бацькоў хвалюе і занадта доўгі навучальны дзень: здараецца, кансультацыі ў ліцэістаў сканчаюцца ў 17—18 гадзінаў. Аднак самі навучэнцы не асабліва бядуюць. Трэцякурсьніца Барбара Папова тлумачыць: «У нас бываюць вялікія перапынкі паміж заняткамі — тады можна падрыхтаваць хатнія заданьні. Да таго ж, мы пастаянна пераходзім з аднаго памяшканьня ў другое і пасьпяваем адпачыць паміж заняткамі».

Такога сталаваньня, як у стацыянарнай школе, у ліцэі пакуль арганізаваць не ўдалося — выдаткі «падпольнага навучаньня». Вось і даводзіцца ліцэістам браць з дому «ссабойкі» ды частавацца кавай з булачкамі ў кафэтэрыях.

Ліцэісты не адмаўляюцца й ад вулічных акцыяў. 12 верасьня яны зноў выйшлі да Дому моды на Нямізе з плякатамі «Мы вучымся на вуліцы», «Я люблю ліцэй» і г.д. Міліцыя да навучэнцаў не чапілася, хоць без правакацыяў не абышлося: двое «п’яных» спрабавалі вырваць плякат, але, атрымаўшы адпор, сышлі. І нават не хісталіся.

Аркадзь Шанскі

Каментары

Цяпер чытаюць

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка6

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску за немалыя грошы здаецца кватэра з абсалютна дабітым санвузлом

Дзмітрый «Шэры кот» Казлоў — пра тое, як стаў палітычным блогерам і за гэта аказаўся за кратамі. А цяпер будуе новае жыццё ў выгнанні2

Магутны ўдар нанесены па нафтаперапрацоўчым заводзе «Газпрама» ў Башкартастане, за 1400 км ад украінскай мяжы4

Кампанія Meta прэзентавала разумныя акуляры за 799 даляраў1

Ва Уздзе затрымалі мужчыну, якога падазраюць у сэксуальных дзеяннях з чатырохгадовым хлопчыкам

На матч аматарскай медыялігі ў Мінску прададзена ўжо 15 тысяч квіткоў2

Ці паўплывае Кітай на Лукашэнку, каб польская мяжа адкрылася?21

З пачатку года колькасць беларусаў у Літве з дазволам на пражыванне зменшылася на 10%8

Жыхары вёскі пад Баранавічамі папрасілі ў чыноўнікаў заасфальтаваць дарогу. Тыя геніяльна вырашылі праблему12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка6

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць