Людмiла Гразнова: «Калi мяне паставяць перад выбарам — гэта будзе ганьба для партыi»
Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыi Анатоль Лябедзька заявiў, што ў першай дэкадзе лiпеня на Палiтрадзе будзе праведзена «рэвiзiя» сябраў партыi, якiя далучылiся да руху Аляксандра Мiлiнкевiча.

Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыi Анатоль Лябедзька заявiў, што ў першай дэкадзе лiпеня на Палiтрадзе будзе праведзена «рэвiзiя» сябраў партыi, якiя далучылiся да руху Аляксандра Мiлiнкевiча. Намеснiк старшынi АГП Людмiда Гразнова паведамiла карэспандэнту Пагонi, што гэта будзе «ганебны» для партыi ўчынак.
— Я не хаваю сваiх поглядаў, а таму неаднойчы заяўляла i заяўляю, што падтрымлiваю Аляксандра Мiлiнкевiча, — кажа яна. — Выступала за тое, каб экс‑кандыдат у прэзiдэнты заставаўся лiдэрам Аб’яднаных дэмакратычных сiлаў. Я магу мець свае погляды i сваю пазiцыю? Афiцыйна я не ў складзе руху «За свабоду», аднак падтрымлiваю яго. I, калi мяне папросяць выйсцi з партыi, то такi ўчынак будзе вялiзнай памылкай з боку кiраўнiцтва партыi. Гэта будзе ганьба, бо аб якiм плюралiзме тады можна казаць? У агульнацыянальным масштабе i АГП, i рух Мiлiнкевiча робяць адну i тую ж справу. Дык чаму я не магу падзяляць iх погляды? Сумяшчэнне пазiцый не толькi магчыма, але i неабходна.
-
«Вы ведаеце, што большасць беларусаў лічаць вас нікчэмнымі халуямі?»
-
Цыганкоў: Бабарыка значна бліжэйшы да пазіцыі офіса Святланы Ціханоўскай, чым да выказванняў «бабарыканцаў»
-
Бабарыка турэмшчыкам: «У мяне было, цяпер няма, але ёсць шанец, што будзе. А ў вас не было, няма і не будзе. І ў вашых дзяцей не будзе»
Каментары